МАЗ-6440

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
МАЗ-6440
МАЗ-6440.jpg
МАЗ-6440 (першы асобнік 2011 года; на тэрыторыі Белдзяржцырка)
Выпуск 20112012
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 6х4
Дапушчальныя нагрузкі
Нагрузка на сядло 10500 кг
Маса
Поўная маса 30000 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-6440 — седлавы цягач капотнай кампаноўкі з колавай формулай 6х4. Прататып. Прадстаўлены 17 жніўня 2011 года. На распрацоўку і стварэнне спатрэбіўся адзін год[1]. Першы асобнік будзе праходзіць выпрабаванні ў Белдзяржцырку[2].

У канцы мая 2012 года быў прадстаўлены варыянт з кабінай з жылым модулем[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830. Даўжыня аўтацягніка — 18,45 м. Дапушчальная маса — 63 тоны.

Прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці. Аўтамабіль арыентаваны на ўнутраны рынак збыту, а таксама на рынкі Расіі і тых краін, дзе не дзейнічае абмежаванне на габарытную даўжыню аўтацягніка.

Рухавік — ММЗ Д-283.4Е4-22, V8, магутнасцю 600 к.с. (адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4). Усталявана аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R.

Опцыі[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабілі ўсталяваны круіз-кантроль, лічбавы тахограф, электрападымальнік люка кабіны, люстэркі з электракіраваннем і электрападагрэвам, кліматычная ўстаноўка з электрапрывадам засланак, сістэма курсавой устойлівасці, ахоўныя рашоткі галаўных фар, сядзенні падвышанай камфортнасці.

У кабіне два спальных месцы, сядзенні падвышанага камфорту, кандыцыянер, халадзільнік, CD-прайгравальнік.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі[4] МАЗ-6440PA
Мадэль рухавіка: ММЗ Д-283.4Е4-22
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.): 441 (600)
Скрынка перадач: Allison 4500R
Колькасць перадач: 6
Вышыня ССП, мм: 1150 (1250*)
Тып падвескі: Пнеўматычная
Памер шын 315/70 R22.5
Паліўны бак, л 500+500
Размеркаванне масы і нагрузак
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтамабіля, кг: 30000
на пярэдні мост, кг: 7000
на задні мост, кг: 23000 (26000*)
Дапушчальная нагрузка на ССП, кг: 10500
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг: 60000

* — Значэнне параметру для камплектацыі аўтамабіля ў варыянце з задняй рысорна-балансірнай падвескай

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]