МАЗ-6501

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-6501
МАЗ-6501 з кабінай ранняга ўзору
МАЗ-6501 з кабінай ранняга ўзору
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Тып Самазвал
Колавая формула 6х4
Храналогія
МАЗ-5516
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-6501 на Вікісховішчы

МАЗ-6501самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам. Належыць да сямейства грузавікоў МАЗ чацвёртага пакалення («сямейства МАЗ-6430»). У 2001 годзе быў прадстаўлены першы варыянт — самазвальны аўтацягнік з трохбаковай разгрузкай[1]. У 2006 годзе дэбютаваў самазвал з задняй разгрузкай[2]. Выпушчаны на замену самазвала папярэдняга пакалення МАЗ-5516, але фактычна выпускаўся паралельна з ім.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З рэстайлінгавай кабінай

МАЗ-6501 пабудаваны па схеме «кабіна над рухавіком» і мае колавую формулу 6х4. Прызначаецца для перавозкі сыпкіх і навалачных грузаў па дарогах з цвёрдым пакрыццём, у тым ліку з каменя і друзу, і па грунтавых дарогах.

Устанаўліваюцца як кароткія кабіны, так і са спальным месцам. Прадстаўлены варыянты з рознай даўжынёй колавай базы і рознымі аб’ёмамі платформаў. Кузавы рознага перасеку: прастакутныя або з U-падобнай платформай. Ёсць версіі з задняй, бакавой або трохбаковай разгрузкай.

Грузападымальнасць — 20-23 тоны. Таксама прадуглеждана магчымасць буксіроўкі прычэпа. Рэкамендаваныя вытворцам прычэпы — двухвосевы МАЗ-856100 (грузападымальнасць 16 тон) і трохвосевы МАЗ-856101 (грузападымальнасць 20 тон). Поўная маса такіх аўтацягнікоў можа дасягаць 55 500 і 60 500 кілаграмаў.

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-650105, які з’явіўся ў 2006 годзе, меў васьміцыліндравы рухавік ЯМЗ-238ДЕ-2 магутнасцю 330 к.с[2].

Цягам 2010—2021 гадоў у невялікай колькасці ўсталёўваліся нямецкія рухавікі экалагічнага класа Еўра-5: MAN D2066LF 320 к.с. (мадыфікацыя МАЗ-6501V6), Mercedes-Benz OM 501 LA.V/4 435 к.с (МАЗ-6501E9) і Mercedes-Benz OM 457 LA V/4 428 к.с. (МАЗ-6501E8)[3].

У цяперашні час выпускаюцца машыны з рухавікамі ЯМЗ і Weichai Power: МАЗ-6501C5 з рухавіком ЯМЗ-53603 (330 к.с.), МАЗ-6501C9ЯМЗ-653 (422 к.с.), МАЗ-650126WP7.300E51 (300 к.с.) і МАЗ-650128WP12.430E50 (423 к.с.). Паказаны ў 2022 годзе МАЗ-65012B мае радны 6-цыліндравы рухавік WP8.340Е51 магутнасцю 333 к.с., экалагічнага класа Еўра-5[3].

Трансмісія і хадавая частка[правіць | правіць зыходнік]

Каробкі перадач — ZF або Fast Gear. Счапленне — аднадыскавае, дыяметрам 430 мм, або двухдыскавае, з дыяфрагменнымі кошыкамі.

Вядучыя масты — са ступічнымі пяцісатэлітнымі рэдуктарамі і блакіроўкамі міжвосевага і міжколавага дыферэнцыялаў. У залежнасці ад рухавіка, каробкі перадач і з улікам прызначэння, прапануюцца масты з рознымі перадатачнымі лікамі: 4,59/5,08 і 6,4. Вось балансіра на МАЗ-6501 аналагічная той, якая была на МАЗ-5516.

Падвеска спераду і ззаду — рысорная. У адрозненне ад МАЗ-5516, у МАЗ-6501 даўжэйшыя пярэднія рысоры і іншыя кранштэйны. У задняй падвесцы ўжылі рэактыўныя штангі на сайлент-блоках.

Тармазы — барабанныя, з пнеўмапрывадам і ABS.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-65012B — мадыфікацыя з рухавіком Weichai Power WP8.340Е51. Каробка перадач — механічная, 12-ступеньчатая Fast Gear 12JSD200TA. Падрыхтаваная маса — 13 450 кг, грузападымальнасць — 20 050 кг. Аб’ём П-падобнай платформы з задняй разгрузкай складае 15,4 куб. м[3].
  • МАЗ-65012K — цяжкі газавы самазвал. Абсталяваны газавым рухавіком Weichai Power WP12NG.400E50 (400 л.с.) і 16-ступеньчатай механічнай каробкай перадач ZF 16S2525 TO. Запас ходу 400 км забяспечваюць дзевяць сталёвых газавых балонаў агульным аб’ёмам 900 л. Для іх размяшчэння павялічана колавая база. Таксама былі дапрацаваны заднія масты, узмоцнена падвеска, зменены шэраг іншых вузлоў і агрэгатаў. У платформы дапрацавалі казырок, каб ён прыкрываў газавае абсталяванне за кабінай. Аб’ём кузава складае 20 куб. м. Грузападымальнасць — 18,5 тоны, поўная маса — 33 500 кг. Кабіна — са спальным месцам (тыпу МАЗ-5440). Першыя два асобнікі былі створаны ў 2021 годзе для заказчыка з Узбекістана[4]. У 2023 годзе прадстаўлена мадэрнізаваная версія[5].
  • МАЗ-6501В5 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-536.10 (310 к.с., экалагічны клас Еўра-4).
    • МАЗ-6501В5-481-000 — самазвал з U-падобнай платформай аб’ёмам 15,4 куб. м. Грузападымальнасць — 21 тона[6].
  • МАЗ-6501В9 — мадыфікацыі самазвалаў з рухавіком ЯМЗ-651 (412 к.с.). Каробка перадач — 16-ступеньчатая механічная ZF, 12-хуткасная Shaanxi 12JS200TA.
    • МАЗ-6501В9-8420 — мадыфікацыя з П-падобным кузавам падвышанага аб’ёму 20 куб. м. для грузаў нізкай шчыльнасці (грузападымальнасць — 20 т). Ланжэроны рамы ўзмоцненыя. Іх вышыня складае 31 см (у стандартных — 28 см). Кабіна — са спальным месцам, варыяцыя з кароткай кабінай мае індэкс МАЗ-6501В9-420.
    • МАЗ-6501В9-471-031 — даўгабазная версія з бакавой разгрузкай.
МАЗ-6501С9-575-000 на выставе «Будпрагрэс». Мінск, 2019 год.
  • МАЗ-6501С9-575-000 — самазвал з трохбаковай разгрузкай. Аб’ём платформы можа вар’іравацца ад 11 да 14 куб.м (у варыянце з надстаўнымі бартамі). Грузападымальнасць — 20 300 кг. Дапушчальная агульная маса — 33 500 кг. Абсталяваны рухавіком ЯМЗ-653.10 магутнасцю 422 к.с. і 12-ступеньчатай каробкай перадач Fast Gear 12JS200TA[7].
  • МАЗ-6501E8 — мадыфікацыя з рухавіком Mercedes-Benz OM 457 LA V/4 (428 к.с., Еўра-5). У 2019—2021 гады вырабілі 24 самазвалы гэтай версіі[3].
  • МАЗ-6501E9 — мадыфікацыя з рухавіком Mercedes-Benz OM 501 LA.V/4 (435 к.с., Еўра-5). Выпускалася ў 2010—2020 гады. Выраблена 108 машын[3].
  • МАЗ-6501V6 — мадыфікацыя з рухавіком MAN D2066LF (320 к.с., Еўра-5). Выпускалася ў 2013—2017 гады. Было выраблена 14 самазвалаў[3].

Сельскагаспадарчыя[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-65012J-8335-000. «Белагра-2021».
  • МАЗ-65012J-8335-000 — самазвал-збожжавоз. Рухавік — Weichai Power WP10H400E50 (400 к.с.). Каробка перадач — механічная, 12-ступеньчатая Fast Gear 12JS200TA. Мае аблегчаную канструкцыю, дзякуючы чаму дапушчальная агульная маса складае 25 000 кг. Кузаў — з бакавой разгрузкай, мае аб’ём 20 куб.м. Грузападымальнасць — 12 700 кг. Здатны буксіраваць прычэп масай 19 000 кг[8].
  • МАЗ-63122J-8535-030 — аблегчаны самазвал-збожжавоз. Рухавік — Weichai Power WP10H400E50 (400 к.с.). Каробка перадач — механічная, 12-ступеньчатая Fast Gear 12JS200TA. Падвеска вядучых мастоў — пнеўматычная. Аўтамабіль абсталяваны сталёвай платформай аб’ёмам 26 куб.м. Дапушчальная маса — 25 000 кг. Грузападымальнасць — 13 300 кг. Прадстаўлены ў чэрвені 2022 года[9].
МАЗ-6501А8-325-000.
  • МАЗ-6501А8-325-000 «Колас» — самазвал-збожжавоз. Рухавік — ЯМЗ-658. Канструкцыя кузава забяспечвае магчымасць разгрузкі на правы бок або назад. З правага боку платформа аўтамабіля мае тры пары адкідных бартоў, якія складаюцца з ніжняга борта з верхнім навесам і верхняга борта з бакавой навескай. Пры разгрузцы на бок ці назад верхні борт замацаваны стацыянарна. Самазвал прызначаецца для працы з трохвосевым прычэпам МАЗ-856103-010. Поўная маса такога аўтацягніка складае 56 т (31 т — самазвал-цягач, 25 т — прычэп). Грузападымальнасць аўтамабіля і прычэпа аднолькавая — 20 т, агульная грузападымальнасць аўтацягніка складае 40 т[10].
  • МАЗ-6501В9-420-031 — мадыфікацыя з двухбортнай сістэмай разгрузкі[10].
  • МАЗ-6501В9-471-031+МАЗ-856102-010 — аўтацягнік для перавозкі клубневых культур[10].
  • МАЗ-6501С5-525-000 — самазвал-збожжавоз з разгрузкай на два бакі. Абсталяваны платформай аб’ёмам 22 куб. м. Дапушчальная агульная маса аўтамабіля — 25 000 кг, грузападымальнасць — 13 300 кг. Таксама можа буксіраваць прычэп (дапушчальная агульная маса аўтацягніка — 44 000 кг). Камплектуецца дызельным рухавіком з турбанаддзіманнем ЯМЗ-53603 (330 к.с., Еўра-5) і механічнай 9-ступеньчатай каробкай перадач ZF 9S1310T0[11].
  • МАЗ-6501С9-8525-000 — самазвал-збожжавоз, абсталяваны рухавіком ЯМЗ магутнасцю 420 к.с., агрэгатаваны з 16-ступеньчатай механічнай каробкай перадач ZF. Здольны перавезці 19 тон, кузаў з разгрузкай на два бакі ўмяшчае да 32 куб. м. збожжа. З прычэпам поўная маса аўтацягніка складае 57,5 тоны. Прадстаўлены ў чэрвені 2019 года[12]. МАЗ-6501С9-8526-000 — варыянт з платформай аб’ёмам 33 куб. м. і магчымасцю разгрузкі толькі на правы бок. Дапушчальная агульная маса аўтамабіля — 33 500 кг, грузападымальнасць — 19 000 кг. Гэты самазвал таксама можа выкарыстоўвацца ў складзе аўтацягніка агульнай масай 60 500 кг[11].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тяжеловоз по-мински // За рулём : часопіс. — 2001. — № 08. — С. 51-52. (руск.)
  2. а б Теперь и самосвал // Автобизнес-Weekly : газета. — 2006. — № 12 (512) от 23 марта. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. (руск.)
  3. а б в г д е "МАЗ представил свою самую современную технику для строительства – ставка на отечественный потенциал" [руская]. abw.by. 2022-03-18. Праверана 2023-12-04.
  4. "Впервые МАЗ изготовил тяжелый газовый самосвал – такую машину заказал Узбекистан" [руская]. abw.by. 2021-04-07. Праверана 2023-12-04.
  5. "МАЗ вернулся к газомоторным грузовикам" [руская]. abw.by. 2023-08-24. Праверана 2023-12-04.
  6. "Первые партии новых 21-тонных самосвалов МАЗ-6501В5 уже поступили в Россию" [руская]. abw.by. 2013-05-27. Праверана 2023-12-05.
  7. "Автомобильные новинки на "Белагро-2021": рассматриваем, изучаем, оцениваем" [руская]. abw.by. 2021-06-03. Праверана 2023-12-04.
  8. "Премьера электрогрузовика МАЗ на "ТехИнноПроме" и автомобильное "Белагро" – в Минске снова проходят выставки" [руская]. abw.by. 2020-09-30. Праверана 2023-12-04.
  9. "Главные автопремьеры выставки Белагро-2022 – зерновозы МАЗ, автобус МАЗ-257S40, электрогрузовик БКМ" [руская]. abw.by. 2022-06-08. Праверана 2023-12-04.
  10. а б в Дмитрий Гладкий. Агромаксимум: что могут МАЗы во время битвы за урожай (руск.). abw.by (15 жніўня 2015). Праверана 4 снежня 2023.
  11. а б "Что МАЗ предложил селу? Премьеры и новинки на "БелАгро-2017"" [руская]. abw.by. 2017-06-11. Праверана 2023-12-04.
  12. "МАЗ показал самый большой зерновоз в стране. Предельная полная масса — 57,5 тонны" [руская]. onliner.by. 2019-06-04. Праверана 2023-12-04.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]