МАЗ-509

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-509
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, БССР
Гады выпуску 1967—1990
Храналогія
МАЗ-501 МАЗ-5434

МАЗ-509савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-лесавоз, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе на замену МАЗ-501 Мінскі аўтазавод пачаў серыйны выпуск лесавозаў МАЗ-509П (Пруск.: переходный).

З 1969 года пачаўся выпуск удасканаленага МАЗ-509. З 18,4 да 20 тон вырасла грузападымальнасць. Як і ў базавага грузавіка МАЗ-500А, колавая база павялічылася да 3950 мм. Штогадовы тыраж лесавозаў МАЗ-509 складаў каля 2700 штук[1].

У 1973 годзе лесавозу быў прысвоены дзяржаўны знак якасці[2].

У 1976 годзе лесавоз быў абноўлены (новы індэкс — МАЗ-509А). Аўтамабіль атрымаў знешнія адрозненні сямейства МАЗ-5335. Яшчэ на тону вырасла грузападымальнасць, з’явілася новая тармазная сістэма (паасобная, свая ў кожнага моста). У такім выглядзе МАЗ-509А выпускаўся да 1990 года. Выпуск складаў 2700-2800 машын у год[1].

Выкарыстоўваўся з 2-восевымі прычэпамі-роспускамі: ГКБ-9383 або ТМЗ-803М.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б "Нашемарки" в лесовозном деле (руск.). mpark.pro (3 чэрвеня 2016). Праверана 8 студзеня 2024.
  2. К 50-летию советского автомобилестроения. Краткая биография автозаводов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1974. — № 8. — С. 23.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]