МАЗ-503

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МАЗ-503А)
МАЗ-503
МАЗ-503Б на беларускай паштовай марцы
МАЗ-503Б на беларускай паштовай марцы
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, БССР
Гады выпуску 1965—1977
Храналогія
МАЗ-205 МАЗ-5549
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-503 на Вікісховішчы

МАЗ-503 — савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-самазвал, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваўся на базе бартавога аўтамабіля МАЗ-500. Першы вопытны ўзор МАЗ-503 быў пабудаваны ў 1958 годзе. Затым на працягу некаторага часу самазвал праходзіў працяглыя выпрабаванні. У 1963 годзе пачалася вопытна-прамысловая зборка. У 1965—1970 гадах праводзілася серыйная вытворчасць. Кузаў быў кар’ернага тыпу з нізкімі нахільнымі бартамі для перавозкі грунту і скальных парод.

З 1970 па 1977 пачалася вытворчасць мадэрнізаванага самазвала МАЗ-503А. Ён прызначаўся для тых жа мэт, аднак атрымаў уніфікаваны з МАЗ-503Б кузаў.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Кабіна — трохмесная, мае спальнае месца, металічная, размешчана над рухавіком. Для доступу да рухавіка адкідваецца наперад.

Кузаў — суцэльнаметалічны з разгрузкай назад. Аб’ём кузава — 4,0 м³.

Рухавік: ЯМЗ-236, дызельны, чатырохтактны, шасціцыліндравы, V-падобны; аб’ём — 11,15 л., макс. магутнасць — 180 к.с. пры 2100 аб/хв., макс. круцільны момант — 68 кГм пры 1500 аб/хв.

Каробка перадач: пяціступеньчатая, з сінхранізатарамі на II, III, IV і V перадачах. Перадатачныя лікі: I — 6,17; II — 3,40; III — 1,79; IV — 1,00; V — 0,73; задні ход — 6,43; галоўная перадача — 9,53. Счапленне — аднадыскавае, сухое.

Тармазы: нажны — калодачны, з пнеўматычным прывадам; ручны — калодачны, з механічным прывадам на трансмісію (размешчаны на заднім мосце). Рулявы механізм — тыпу «шруба-гайка», з гідраўзмацняльнікам. Падвеска: пярэдняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння; задняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з дадатковымі рысорамі. Памер колаў — 12,00-20.

Грузападымальнасць — 7 т. Маса без нагрузкі — 6750 кг, поўная дапушчальная маса — 13 900 кг.

Максімальная хуткасць — 70 км/г. Расход паліва — 24 л на 100 км пры хуткасці 30-40 км/г. Аб’ём паліўнага бака — 100 л.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-503 (1962—1963) — самазвал з кузавам для скальных парод.
  • МАЗ-503Б (1961—1971) — самазвал з кузавам з адкідным заднім бортам.
  • МАЗ-503БТ (1965—1971) — трапічная экспартная мадыфікацыя.
  • МАЗ-503БЭ (1965—1971) — экспартная мадыфікацыя.
  • МАЗ-503В (доследны) — самазвал з платформай для скальных парод, абаграванай выхлапнымі газамі.
  • МАЗ-503Г (доследны) — самазвал з платформай з адкідным заднім бортам і абаграваннем платформы выхлапнымі газамі.
  • МАЗ-503С (доследны) — паўночны варыянт.
  • МАЗ-503Ш — самазвальнае шасі.
  • МАЗ-510 (доследны, 1962 г.) — самазвал з аднамеснай кабінай. Меў платформу для скальных парод.
  • МАЗ-510Б (доследны, 1962 г.) — мадыфікацыя самазвала з аднамеснай кабінай з платформай з адкідным заднім бортам.
  • МАЗ-510В (доследны) — мадыфікацыя самазвала з аднамеснай кабінай з платформай для скальных парод, абаграванай выхлапнымі газамі.
  • МАЗ-510Г (доследны) — мадыфікацыя самазвала з аднамеснай кабінай з платформай з адкідным заднім бортам і абаграваннем выхлапнымі газамі.
  • МАЗ-511 (1963-1965) — самазвал з бакавой разгрузкай, з верхнімі завесамі бакавых бартоў. Выпушчана невялікая прамысловая партыя.
  • МАЗ-511Б — самазвал з бакавой разгрузкай, з ніжнімі завесамі бакавых бартоў.

МАЗ-503А[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-503А
  • МАЗ-503АС — самазвал у паўночным выкананні.
  • МАЗ-503АТ (1970—1979) — самазвал у экспартным трапічным выкананні.
  • МАЗ-503АЭ (1970—1979) — самазвал у экспартным выкананні.
  • МАЗ-511А (доследны, 1972—1973) — мадэрнізаваны самазвал з бакавой разгрузкай з верхнімі завесамі бакавых бартоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Автомобиль МАЗ-503 (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 190—195. — 544 с.
  • С. Канунников, М. Шелепенков. Отечественные грузовые автомобили 1900—2000 гг. (руск.). — М.: За рулём, 2018. — С. 415. — 768 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]