МАЗ-171

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-171
МАЗ-171 у аэрапорце Кішынёва
МАЗ-171 у аэрапорце Кішынёва
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 2006-2021
Тып Перонны
Габарыты
Даўжыня, мм 14450 мм
Шырыня, мм 3170 мм
Вышыня, мм 3170 мм
Умяшчальнасць
Месцаў для сядзення 6
Храналогія
МАЗ-103П МАЗ-271
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-171 на Вікісховішчы

МАЗ-171 — нізкападлогавы перонны аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода. Прызначаны для перавозкі пасажыраў паміж самалётам і будынкам аэравакзала.

Завод ужо выпускаў у 1999 годзе мадыфікаваную версію гарадскога аўтобуса МАЗ-103 для выкарыстання ў аэрапортах, але аўтобус МАЗ-171 з'яўляецца спецыяльна распрацаванай для такога прымянення мадэллю.

Машына шырынёй больш за тры метры мае нізкую падлогу па ўсёй даўжыні салона і абсталявана шасцю дзвярыма (па тры з кожнага боку). Паколькі працягласць паездкі ў такіх аўтобусах невялікая, МАЗ-171 абсталяваны шасцю сядзеннямі (па адным каля кожных дзвярэй), а намінальная ўмяшчальнасць складае 122 чалавека (пры сярэдняй загрузцы 5 чалавек на квадратны метр). Аўтобус абсталяваны відэакамерай задняга віду, кандыцыянерам на працоўным месцы вадзіцеля, дахавымі вентылятарамі ў пасажырскім салоне (кандыцыянер пад заказ), пробліскавым маячком.

У аўтобусе выкарыстоўваецца рухавік Deutz магутнасцю 170 к.с. размешчаны справа ад месца вадзіцеля, пры гэтым прывад ажыццяўляецца на пярэднія колы.

8 лютага 2006 аэрадромны аўтобус МАЗ-171 прыняў першых пасажыраў, якія прыляцелі з Масквы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Пасля праходжання тут трохтыднёвых выпрабаванняў, ён быў накіраваны на выпрабаванні ў аэрапорт «Унукава», а затым прайшоў сертыфікацыю ў адным з цэнтраў сертыфікацыі наземнага транспарту грамадзянскай авіяцыі ў Расіі.

Эксплуатуецца ў аэрапортах Мінска, Ніжнявартаўска, Салехарда, Самары, Валгаграда, Краснадара, Баку і ў Румыніі[1].

У красавіку 2007 года на конкурсе «Лепшы аўтобус года ў Расіі» МАЗ-171 заняў першае месца ў намінацыі «Лепшы айчынны аўтобус года ў Расіі»[2]

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль: МАЗ-171075
Выпуск з 2006-га
Колькасць месцаў для сядзення: 6
Намінальная ўмяшчальнасць, чалавек 122
Максімальная хуткасць, км / г: 50
Памеры Д × Ш × В, мм: 14440 х 3150 х 3170
Колавая база, мм: 7120
Каляіна колаў (пярэдніх / задніх), мм: 2142 / 2650
Вышыня прыступкі над узроўнем дарогі, мм 300
Поўная маса, кг 22000
Нагрузка на пярэднюю вось, кг 11000
Нагрузка на заднюю вось, кг 11000
Рухавік: Deutz BF4M1013FC(E3)
Магутнасць, кВт (к. с.): 125 (170)
Каробка перадач: аўтаматычная ZF5HP502, 5-ступеністая
Прывад: пярэдні
Падвеска: пнеўматычная, з тэлескапічнымі амартызатарамі
Колы: дыскавыя 11,75 х 22/5
Памер шын: 385/65 R22,5

Зноскі

  1. Надзея сёлаў і малых гарадоў / НЭГ / Дадаткі / Народная газета Архівавана 26 чэрвеня 2009.
  2. Мінскі аўтамабільны завод — www.maz.by Архівавана 24 верасня 2007.
  3. http://www.abw.by/archive/506/tr-aviamaz/ Архівавана 23 мая 2013. Газета Автобизнес-Weekly № 6 (506) от 9 лютага 2006 г — Нябесны МАЗ (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]