МАЗ-5516

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-5516
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 19942020
Тып Самазвал
Колавая формула 6х4
Храналогія
МАЗ-6501
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5516 на Вікісховішчы

МАЗ-5516самазвал з колавай формулай 6х4 вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода.

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-551605[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік — ЯМЗ-238ДЕ2, дызельны, васьміцыліндравы, з турбанаддзіманнем; магутнасць — 330 к.с.; круцільны момант — 125 кгс·м.

Каробка перадач — ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Перадатачны лік мастоў — 6,59.

Шыны — 12,00R20. Максімальная хуткасць — 92 км/г. Максімальны пераадольваемы пад’ём — 32%. Расход паліва пры хуткасці 60 км/г — 32 л/100 км. Запас паліва — 350 л.

Падрыхтаваная маса — 12700 кг; грузападымальнасць — 16000 кг; поўная маса — 28700 кг. Размеркаванне поўнай масы: на пярэднюю вось — 6700; на заднюю цялежку — 22000 кг. Аб’ём платформы — 10,5 м³. Камплектацыя падвышанай грузападымальнасці (20 т, поўная маса — 33 т) мае ўзмоцненыя рысоры і больш тлустыя шыны ў 18 слаёў замест 16.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-551646 — мадыфікацыя з рухавіком ММЗ Д-263 (магутнасць — 350 к.с., экалагічны клас — Еўра-3). Прайшоў выпрабаванні ў 2008 годзе[1].
  • МАЗ-5516W4 — аблегчаны самазвал з рухавіком Cummins 6ISBe (300 к.с.) і механічнай каробкай перадач 9JS135TA. Грузападымальнасць — 14,8 т, поўная маса — 25 т. Дзеля змяншэння ўласнай вагі самазвал атрымаў аблегчаныя масты, рысорна-балансірную каляску, пярэднюю вось, а таксама аблегчаную раму. Акрамя таго, замест стандартнага кузава на машыне ўсталявана платформа U-падобнага перасеку аб’ёмам 9 куб. м[2]. Існавала таксама мадыфікацыя МАЗ-5516W4-425-010 — з прастакутным кузавам з трохбаковай разгрузкай (аб’ём платформы з надстаўнымі бартамі — 12 куб. м., грузападымальнасць — 14,3 т)[3].
МАЗ-5516 на беларускай паштовай марцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Новый дизель Минского моторного завода будет использован на грузовиках МАЗ" [руская]. infobaza.by. 2009-03-17. Праверана 2023-12-04.
  2. Дмитрий Гладкий. От "лобатого" до "гостя из будущего". Самосвальный ассортимент МАЗа (руск.). abw.by (11 снежня 2016). Праверана 4 снежня 2023.
  3. "Что МАЗ предложил селу? Премьеры и новинки на "БелАгро-2017"" [руская]. abw.by. 2017-06-11. Праверана 2023-12-04.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]