МАЗ-2000

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-2000
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, БССР
Гады выпуску 1988
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-2000 на Вікісховішчы

МАЗ-2000 «Перабудова» — прататып модульнага магістральнага аўтапоезда Мінскага аўтамабільнага завода.

Машына мела памернасць і прызначэнне звычайнага седлавога аўтацягніка. Грузавік адрозніваўся рэвалюцыйнай модульнай канструкцыяй без падраздзялення на седлавы цягач і паўпрычэпы і мог нарошчвацца модулямі ў вялікія канфігурацыі.

Упершыню публічна быў прадстаўлены ў 1988 годзе на Парыжскім аўтасалоне, дзе быў узнагароджаны Залатым медалём за выдатныя тэхнічныя рашэнні. Стаў першым савецкім грузавіком, якія адказваў жорсткім патрабаванням міжнародных стандартаў для магістральных аўтацягнікоў.

Падрыхтаваная маса базавага аўтацягніка склала 12 тон, поўная маса — 33 тоны (41 тона з трохвосевай задняй каляскай). Аб’ём грузавой платформы быў роўны 83 м³, што на 5—10 м³ больш, чым у аўтацягнікоў класічнай канструкцыі той жа даўжыні[1].

Некаторыя тэхнічныя рашэнні МАЗ-2000, напрыклад, роўная падлога кабіны, панарамнае лабавое шкло і кабіна, аддзеленая ад шасі, насуперак распаўсюджанай памылцы, хоць і з’яўляліся для савецкага аўтамабілебудавання рэвалюцыйнымі, але ўсё ж былі запазычаныя з канцэпт-кара Renault Virages VE-10, прадстаўленага ў 1985 годзе[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. МАЗ-2000 «Перестройка». Самый эффектный и перспективный концепт отечественного грузовика. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2013. Праверана 21 верасня 2013.
  2. И грузовики бывают красивыми. www.gruzovikpress.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2017. Праверана 6 студзеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]