МАЗ-502

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-502
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, БССР
Гады выпуску 1957—1966
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-502 на Вікісховішчы

МАЗ-502 — буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4×4 на базе МАЗ-200.

Быў першым двухвосевым паўнапрывадным аўтамабілем ваеннага прызначэння, які серыйна выпускаўся ў Мінску. МАЗ-502 не атрымаў шырокага распаўсюджвання ў войсках, паколькі меў поўную масу каля 12 т і нагрузку на заднюю вось 7,5 т, што значна вышэй дапушчальнай нагрузкі для шматмэтавых аўтамабіляў, і гэтым абумаўлялася яго недастатковая рухомасць на мясцовасці і невялікая максімальная хуткасць (50 км/г).

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Грузападымальнасць, кг 4000
Маса без нагрузкі, кг 7700
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг на пярэднюю вось 4100
на заднюю вось 3600
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 11925
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 4475
на заднюю вось 7450
Кабіна трохмесная, драўляная з металічнай абшыўкай
Кузаў металічная платформа
Рухавік ЯАЗ-М204В, дызельны, двухтактны, чатырохцыліндравы
Аб’ём, л 4,65
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм 108,0×127,0
Магутнасць 135 к.с. пры 2000 аб/хв
Максімальны круцільны момант 51 кГм пры 1400–1700 аб/хв
Ступень сціску 17,0
Каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая
Раздатачная каробка двухступеньчатая
Перадатачныя лікі каробкі перадач I – 6,17; II – 3,40; III – 1,79; IV – 1,00; V – 0,78; задні ход – 6,69
раздатачнай каробкі вышэйшая – 1,18, ніжэйшая – 2,16
пярэдняга моста 3,2 (канічная пара рэдуктара)
3,066 (цыліндрычная пара колавай перадачы)
9,81 (агульны перадатачны лік)
задняга моста 9,81
Счапленне аднадыскавае, сухое
Тармазы нажны калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам
ручны стужкавы, на трансмісію, з механічным прывадам
Рулявы механізм тыпу «чарвяк-сектар»
Падвеска пярэдняя на дзвюх падоўжных паўэлептычных рысорах, з гідраўлічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння
задняя на дзвюх паўэлептычных рысорах з дадатковымі рысорамі
Шыны 15.00-20
Максімальная хуткасць, км/г 50
Запас паліва два бакі па 225 л
Расход паліва, л/100 км 45

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-502А — з лябёдкай.
  • МАЗ-502В — седлавы цягач. Эксплуатаваўся сумесна з паўпрычэпамі МАЗ-5245Б і МАЗ-5245В. Першы прызначаўся для перавозкі воінскіх грузаў, другі — асабістага складу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Автомобиль МАЗ-502 (4х4) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 248—252. — 544 с.
  • Rat der Volkswirtschaft der Weißrussischen Sozialistischen Sowjetrepublik, Minski Awtomobilny Sawod, A. K. Stupin (Redakteur): Каталог деталей лесовозного тягача МАЗ-501 и грузовых автомобилей МАЗ-502 и МАЗ-502А. Staatlich-wissenschaft-technischer Verlag für Maschinenbauliteratur, Moskau 1961.
  • DV-17/5: Kfz.-Typen der Nationalen Volksarmee. 1963.
  • Werner Oswald: Kraftfahrzeuge der DDR. Motorbuch-Verlag, Stuttgart, 1998, ISBN 3-613-01913-2.
  • Ralf Kunkel: Typenkompass DDR-Lastwagen. Importe aus der UdSSR. Motorbuch-Verlag, Stuttgart, 2015, ISBN 978-3-613-03799-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]