МАЗ-5550

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-5550
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Маса без нагрузкі, т 8,25 тон
Тып грузавы аўтамабіль
Колавая формула 4×2
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 10—12 тон
Храналогія
МАЗ-5551
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5550 на Вікісховішчы

МАЗ-5550самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам. Належыць да сямейства грузавікоў МАЗ чацвёртага пакалення («сямейства МАЗ-6430»). Выпушчаны на замену самазвала папярэдняга пакалення МАЗ-5551. Масавая вытворчасць пачалася ў 2013 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-5550 — двухвосевы самазвал з заднім прывадам. У параўнанні з папярэднікам, мае кабіну чацвёртага пакалення мадэлі 6501.

На аўтамабіль могуць усталёўвацца грузавыя платформы аб’ёмам 6,2 або 8,4 м³, якія можна надтачыць да 8,4 і 10,6 м³ адпаведна. Акрамя таго, МАЗ-5550 выпускаецца ў варыянце шасі для мантажу спецыялізаванага абсталявання.

Першыя ўзоры абсталёўваліся маторамі ЯМЗ экалагічнага стандарту Еўра-3 (МАЗ-5550A2), а таксама маторамі ўзроўню Еўра-4: Deutz (МАЗ-555035) і MAN (МАЗ-5550V3/МАЗ-5550V5).

З 2013 года сталі выпускацца мадэлі МАЗ-5550B2/МАЗ-5550B3/МАЗ-5550B5 з рухавікамі ЯМЗ-536 (магутнасцю 240/270/310 к.с., Еўра-4) і абноўленымі кабінамі.

У 2016 годзе пачаўся выпуск самазвалаў з маторамі экалагічнага стандарту Еўра-5: МАЗ-5550C3 і МАЗ-5550C5 з рухавікамі ЯМЗ-53623 і ЯМЗ-53603 адпаведна.

З 2018 года з канвеера сталі сыходзіць машыны з рухавікамі Weichai Power: WP7.270E51 (МАЗ-555025) і WP7.300E51 (МАЗ-555026). У 2018 годзе быў выраблены першы самазвал МАЗ-5550S5 з маторам Weichai Power WP7.270E61 (264 к.с.), які адпавядае нормам Еўра-6.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-555025-520-000[1] МАЗ-555025-521-000[1] МАЗ-555026-525-000[2] МАЗ-555026-4525-000[2] МАЗ-5550C3-520-000[3] МАЗ-5550C3-521-000[3] МАЗ-5550C5-520-021[4] МАЗ-5550C5-4520-021[4]
Рухавік WP7.270E51 WP7.300E51 ЯМЗ-53623 ЯМЗ-53603
Экалагічны клас Еўра-5
Магутнасць, кВт (к.с.) 199 (270) 220 (300) 201 (273) 241 (328)
Макс. круцільны момант, Нм 1160 1250 1177 1270
Колькасць перадач 9 9 9 16 9
Перадатачны лік моста 5,33 5,08 5,33 6,4
Тып платформы П-падобная П-падобная, для перавозкі с/г грузаў П-падобная
Аб’ём платформы, м3 6,2/8,5 8,4/10,7 6,2 12,5 6,2/8,4 8,4/10,6 6,8 12,5
Тып разгрузкі назад трохбаковая назад трохбаковая
Грузападымальнасць, кг 10300 11700 10200 9900 12000 10200 9900
Маса без нагрузкі, кг 8700 8800 8800 9100 8500 8800 9025
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 19000 20500 19000 19000 20500 19000
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 7500
на заднюю вось 11500 13000 11500 11500 13000 11500
Шыны 315/80R22.5
Макс. хуткасць, км/г 85
Аб’ём паліўнага бака, л 300

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б МАЗ-555025 (руск.). МАЗ. Праверана 5 студзеня 2024.
  2. а б МАЗ-555026 (руск.). МАЗ. Праверана 5 студзеня 2024.
  3. а б МАЗ-5550C3 (руск.). МАЗ. Праверана 5 студзеня 2024.
  4. а б МАЗ-5550C5 (руск.). МАЗ. Праверана 5 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]