МАЗ-205 (аўтобус)
МАЗ-205 | |
---|---|
![]() | |
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод |
Месца вытворчасці |
Мінск, ![]() |
Выпускаўся, гг | 2009—2013[1] |
Папярэднік | МАЗ-105 |
Пераемнік | МАЗ-215 |
Тып аўтобусу | Гарадскі, сучленены |
Клас аўтобусу | Вялікі |
Вікісховішчы | на
МАЗ-205 — гарадскі сучленены нізкападолгавы аўтобус другога пакалення, што вырабляўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Распрацоўваўся з сакавіка 2008 года. Упершыню журналістам яго прадставілі 7 кастрычніка 2009 года[2]. 16-21 кастрычніка яго паказвалі на еўрапейскай выставе аўтобусаў у Кортрэйку (Бельгія)[3], 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2010 г. — на выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Прызначаўся для перавозу 175 чалавек[4], у тым ліку 39 — седзячы. Паліўны бак змяшчаў 220 літраў[5]. Рухавік адпавядаў стандарту Еўра-5[3].
Серыйную вытворчасць планавалася пачаць у 2010 годзе, але гэтага не адбылося. Без уліку першага асобніка, яшчэ вырабілі сем адзінак у больш танным варыянце. 4 машыны эксплуатуюцца ў Польшчы, астатнія — у Цюмені (Расія)[6]. Пазней завод прапанаваў больш дасканалы МАЗ-215 — з пяццю дзвярыма і паменшанай ў памерах маторнай шахтай[7].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://fotobus.msk.ru/list.php?mid=2615(недаступная спасылка)
- ↑ Таццяна Есавулава. Мінскі аўтамабільны завод выпусціў новую мадэль аўтобуса другога пакалення - «МАЗ-205» . Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2009). Праверана 23 мая 2013.(недаступная спасылка)0
- ↑ а б БЕЛОРУССКИЙ "ГОРОЖАНИН" ДЛЯ ЖИТЕЛЕЙ ЕВРОСОЮЗА (руск.) . abw.by (14 кастрычніка 2009). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ Андрэй Пятроў, «Мінск-Навіны». МАЗ-205 — 175 пасажыраў // Звязда : Газета. — 9 кастрычніка 2009. — № 191 (26549). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ↑ МАЗ-205 (недаступная спасылка). Яўген Дубровін (1 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2012. Праверана 23 мая 2013.0
- ↑ Городской сочлененный автобус МАЗ 205 (руск.) . adt.by (5 сакавіка 2019). Праверана 23 лютага 2020.
- ↑ МАЗ 216: новая "гармошка" из Минска с уникальным узлом сочленения и толкающим приводом (видео) (руск.) . abw.by (12 кастрычніка 2018). Праверана 23 лютага 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МАЗ-205 (аўтобус)