МАЗ-500
МАЗ-500 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці |
Мінск ![]() |
|||||
Гады выпуску | 1965–1970 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-500 — савецкі грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Першыя доследныя ўзоры з’явіліся ў 1958 годзе, выпрабавальная зборка грузавіка пачалася ў 1963 годзе. Першыя серыйныя грузавікі МАЗ-500 сышлі з канвеера ў сакавіку 1965 года. 31 снежня 1965 года з галоўнага канвеера сышоў апошні аўтамабіль 200-га сямейства і з 1966 года завод цалкам перайшоў на выпуск аўтамабіляў МАЗ-500. У адрозненне ад папярэдніка, МАЗ-500 меў кампаноўку з кабінай над рухавіком, што дазволіла некалькі зменшыць вагу машыны і павялічыць даўжыню грузавой платформы, што ў выніку прывяло да павелічэння грузападымальнасці на 500 кг.
Далейшае развіццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе на замену МАЗ-500 прыйшоў МАЗ-500А з павялічанай на 100 мм колавай базай і павялічанай да 8 тон грузападымальнасцю. Габарытныя памеры былі прыведзены ў адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі. Знешне «500-я» другога пакалення можна адрозніць па новай «клецістай» рашотцы радыятара. Быў зменены перадатачны лік галоўнай перадачы, у выніку чаго максімальная хуткасць машыны павялічылася з 75 да 85 км/г, колавая база павялічылася на 100 мм (да 3950 мм), а грузападымальнасць узрасла да 8 тон. Акрамя таго, знік кажух за кабінай. За дзвярыма, на ўзроўні ручкі, з’явіўся паўторнік сігналу павароту.
МАЗ-500А і яго мадыфікацыі пратрымаліся ў вытворчасці да 1977 года, калі яны былі заменены новым сямействам МАЗ-5335.
Асаблівасці канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]МАЗ-500 мог звычайна працаваць пры поўнай адсутнасці ці няспраўнасці электраабсталявання, напрыклад, быўшы заведзены «са штурхача»: у канструкцыі адсутнічалі якія-небудзь безумоўна неабходныя для працы матора электракампаненты, а ўзмацняльнік руля быў гідраўлічным. Дзякуючы гэтай асаблівасці машына атрымлівала спецыяльную надзейнасць і жывучасць у войсках, дзе з выкарыстоўвалася нават нягледзячы на адсутнасць поўнага прывада. У падобным рэжыме працы таксама цалкам выключалася дэмаскаванне радыёперашкодамі.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/1998._Stamp_of_Belarus_0261.jpg/220px-1998._Stamp_of_Belarus_0261.jpg)
Базавым варыянтам быў бартавы аўтамабіль з драўлянай платформай грузападымальнасцю 7500 кг з колавай базай 3850 мм. Аўтамабіль меў характэрнае дэкаратыўнае абліцоўванне рашоткі радыятара з 14-ці вертыкальных рэбраў, кажух, прымацаваны да задняй сценкі кабіны. Аўтамабілі камплектаваліся 5-ступеньчатай каробкай перадач з сінхранізатарамі на чатырох вышэйшых перадачах і гідраўзмацняльнікам руля. Мог буксіраваць прычэп поўнай масай 12 000 кг.
- МАЗ-500Ш — шасі;
- МАЗ-500В — бартавы з металічнай платформай;
- МАЗ-500Г — доўгавобразны бартавы;
- МАЗ-500С (МАЗ-512) — паўночны варыянт;
- МАЗ-500Ю (МАЗ-513) — трапічны варыянт;
- МАЗ-505 — паўнапрывадны.
Апроч некалькіх варыянтаў бартавых аўтамабіляў у мадэльны шэраг таксама ўваходзілі самазвал МАЗ-503, седлавы цягач МАЗ-504, лесавоз МАЗ-509, шасі МАЗ-500Ш для месцавання на ім рознага спецыяльнага абсталявання.
Экспарт
[правіць | правіць зыходнік]МАЗаў пяцісотага сямейства ўсіх мадыфікацый пастаўлена на экспарт каля 25 000 машын. Большасць пайшлі ў краіны сацыялістычнага лагеру — Балгарыю, ГДР, Польшчу, але былі і адзінкавыя пастаўкі ў экзатычныя краіны — Бангладэш, Камбоджу, Маўрытанію, Сьера-Леонэ[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Советский грузовой экспорт – куда и сколько? (руск.). mpark.pro (3 снежня 2019). Праверана 11 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтамадэльнае бюро: МАЗ-500
- МАЗ-500, кароткія характарыстыкі
- Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-500 у каталогу Автоинф
- МАЗ-500 ГРУЗАВЫ АЎТАМАБІЛЬ.(недаступная спасылка)
- Бескапотные «зубры» (руск.). Часопіс «АВТОТРАК» (2003, № 4). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
Для паляпшэння артыкула пажадана |