Ніл Армстранг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нэйл Армстранг)
Ніл Армстронг
англ.: Neil Armstrong
Першы чалавек на Месяцы Ніл Армстронг
Першы чалавек на Месяцы Ніл Армстронг
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Воінскае званне: малодшы лейтэнант[d][1]
Экспедыцыі: Джэміні-8, Апалон-11
Дата нараджэння: 5 жніўня 1930(1930-08-05)[2][3][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 жніўня 2012(2012-08-25)[3][6][…] (82 гады)
Месца смерці:
Аўтограф: Выява аўтографа
Узнагароды:

Авіяцыйны медаль, Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль за выдатную службу, НАСА
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Паветраны медаль
Паветраны медаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фотаздымак экіпажа касмічнага карабля Апалон-11. Злева направа Армстранг, Майкл Колінз і Баз Олдрын.
Першы крок чалавека на Месяцы

Ніл (або Нэйл) Олдэн Армстранг (англ.: Neil Alden Armstrong; 5 жніўня 1930 — 25 жніўня 2012) — амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, ступіўшы на Месяц (21 ліпеня 1969) у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11».

Дзяцінства і юнацкасць[правіць | правіць зыходнік]

Ніл Армстранг нарадзіўся ў горадзе Уапаканета, штат Агая, у сям’і Стывена Армстранга (англ.: Stephen Koenig Armstrong) і Віёлы Энгель (англ.: Viola Louise Engel)[9][10]. Ён меў шатландска-ірландскае і нямецкае паходжанне. У яго былі малодшыя сястра і брат: Джун (англ.: June) і Дзін (англ.: Dean)[11]. Бацька, Стывен Армстранг, працаваў аўдытарам на ўрад штата, і пасля нараджэння Ніла сям’я часта пераязджала з горада ў горад: яны паспелі пажыць у дваццаці розных гарадах да таго, як канчаткова аселі ў Уапаканеце (штат Агая) ў 1944 годзе. К таму часу Ніл ужо быў актыўным удзельнікам руху байскаўтаў Амерыкі[en], дзе ён у канчатковым выніку дасягнуў самага высокага рангу Eagle Scout (байскаўты Амерыкі)[en]. Быўшы сталым, ён таксама атрымаў ад іх узнагароды Distinguished Eagle Scout Award[en] і Silver Buffalo Award[en][12].

У 1947 годзе Ніл пачаў вывучаць авіяцыйную прамысловасць у Універсітэце Пердзью, дзе ён уступіў у студэнцкія братэрствы Phi Delta Theta[en] і Kappa Kappa Psi[en]. У сваёй сям’і ён стаў другім чалавекам, які пайшоў у коледж. Яго таксама бралі і ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, але адзіны знаёмы яму інжынер (які там вучыўся) адгаварыў яго ад навукі там, аргументуючы тым, што за добрай адукацыяй зусім неабавязкова ехаць у Масачусетс. Аплату яго навучання ў коледжы ўзяла на сябе дзяржава (Holloway Plan[en]), а ўзамен Ніл абавязваўся адслужыць 3 гады ў войску пасля двух гадоў навучання (астатнія 2 гады вучобы заканчваліся ўжо пасля службы)[13]. У першыя два гады вучобы Ніл атрымваў сярэднія ацэнкі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Уапаконета.
  • У час навучання ў старэйшых класах займаўся ў гарадской авіяшколе. Першую ліцэнзію пілота-курсанта атрымаў раней заканчэння школы і раней, чым вадзіцельскія правы.
  • З 1947 па 1955 гады (з перапынкам 1949—1952 гг.) вучыўся ў Універсітэце Пердзью ў горадзе Уэст-Лафает, штат Індыяна, дзе атрымаў ступень бакалаўра навук па авіяцыйнай тэхніцы.
  • У 1970 годзе атрымаў ступень магістра навук па аэракасмічнай тэхніцы ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у ВМС ЗША ў Льюіскім даследчцкім цэнтры лётчыкам выпрабавальнікам, выпрабоўваў рэактыўныя самалёты, браў удзел у Карэйскай вайне, у якой здзейсніў 78 баявых вылетаў на знішчальніку-бамбардзіроўшчыку Grumman F9F Panther і быў адзін раз збіты. Атрымаў Авіяцыйны медаль і дзве Залатыя зоркі.

Касмічная падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1958 года быў залічаны ў групу пілотаў, якія рыхтаваліся да палётаў на эксперыментальным ракетаплане North American X-15. У лістападзе 1960 года здзейсніў свой першы палёт на ракетаплане. Усяго да ліпеня 1962 года здзейсніў сем палётаў на гэтых апаратах, але ні разу не дасягнуў адзнакі ў пяцьдзясят міль, якая лічылася ў ВПС ЗША мяжой космасу. Адначасова займаўся адпрацоўкай пасадкі праектаванага X-20 Dyna Soar на адмыслова абсталяваных самалётах-трэнажорах F-102A і F5D. У ліпені 1962 года расчараваўся ў ракетапланах і пайшоў з праекта за паўтара года да яго поўнага закрыцця. У верасні 1962 года прайшоў конкурс з двухсот пяцідзесяці прэтэндэнтаў, быў залічаны ў 2-і набор астранаўтаў НАСА і пачаў рыхтавацца да палёту ў космас.

Касмічныя палёты[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1966 года быў камандзірам экіпажа касмічнага карабля «Джэміні-8». У час гэтага палёту ён і астранаўт Дэвід Скот ажыццявілі першую стыкоўку двух касмічных караблёў (з беспілотнай ракетай-цэллю «Аджэна»). Палёт быў перапынены датэрмінова з-за сур’ёзнага збою ў рабоце сістэмы рухавікоў арыентацыі карабля, што пагражаў жыццю астранаўтаў.

Высадка на Месяц[правіць | правіць зыходнік]

Першая фатаграфія, зробленая Нілам Армстрангам пасля выхаду на паверхню Месяца.

[[:File:|]] [[File:|180px|noicon]]



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Photo of Armstrong smiling in his spacesuit
Олдрын зняў Армстранга адразу па вяртанні ў спускальны модуль. Рэдкі здымак Армстранга, які не хавае сваіх эмоцый.

У ліпені 1969 года камандаваў экіпажам касмічнага карабля «Апалон-11», галоўным заданнем якога была першая ў гісторыі пасадка на Месяц. 20 ліпеня стаў першым чалавекам, які ступіў на паверхню Месяца. Ступаючы на паверхню Месяцы, Армстранг прамовіў гістарычную фразу[14] (Гл. Гукавая цытата):

«
Гэта адзін маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва.
»

Армстранг і яго напарнік Баз Олдрын здзейснілі выхад на паверхню Месяца працягласцю 2 гадзіны 31 хвіліна 40 секунд.

Візіт у СССР[правіць | правіць зыходнік]

Маленькі сцяг СССР, які пабыў на Месяцы, а над ім — ёмістасць з месяцавым грунтам у экспазіцыі Мемарыяльнага музея касманаўтыкі на ВДНГ у Маскве.
Ніл Армстранг і Валянціна Церашкова, чэрвень 1970.

Амаль праз год пасля свайго палёту на Месяц, у маі—чэрвені 1970 года, Ніл Армстранг пабываў з візітам у СССР. 24 мая ён прыбыў у Ленінград, дзе ў складзе дэлегацыі з трыццаці двух кіроўных супрацоўнікаў і навуковых спецыялістаў НАСА ўзяў удзел у XIII штогадовай канферэнцыі Камітэта па касмічных даследаваннях (КАСПАР) пры Міжнародным савеце па навуцы, якая праходзіла 20—29 мая[15]. Удзельнікі канферэнцыі бурнымі авацыямі віталі Армстранга, які выступіў з вялікім дакладам пра першую высадку людзей на Месяц і свае ўражанні ад знаходжання і працы на месяцавай паверхні. У дні форума ахова з вялікімі цяжкасцямі стрымлівала ахвотнікаў выказаць Армстрангу сваё захапленне. Агенцтва Асашыэйтэд прэс пісала, што гэта быў хвалюючы і незвычайны прыём, якога ў Савецкім Саюзе рэдка ўдастойваюцца замежныя госці[16]. Разам з тым, шырокай публіцы пра візіт астранаўта было амаль нічога невядома. За пяць дзён знаходжання Армстранга ў Ленінградзе толькі адна мясцовая газета напісала пра яго. І толькі ўжо ў час візіту савецкім бокам было прынята рашэнне пра яго падаўжэнне[15].

Пасля заканчэння канферэнцыі, 30—31 мая, Ніл Армстранг у суправаджэнні савецкіх касманаўтаў Георгія Берагавога і Канстанціна Феакцістава наведаў Новасібірск, адкуль прыбыў у Маскву[17]. 2 чэрвеня 1970 года Армстранг сустрэўся са Старшынёй Савета міністраў СССР Аляксеем Касыгіным і падарыў яму маленькую ёмістасць з узорамі месяцавага грунту і невялікі сцяг СССР, які разам з астранаўтамі і са сцягамі больш чым 130 іншых дзяржаў пабываў 20—21 ліпеня 1969 года на паверхні Месяцы. Касыгін сказаў, што заўсёды будзе захоўваць гэты гасцінец як знак вялікага дасягнення[18]. 3 чэрвеня Армстранг выступіў у Акадэміі навук СССР[19]. У Маскве ўвага прэсы да астранаўта была вялікай. Армстранг расказаў карэспандэнтам, што найболей чуллівымі і хвалюючымі для яго ў час усяго знаходжання былі сустрэчы з Валянцінай Гагарынай і Валянцінай Камаровай, удовамі загінулых савецкіх касманаўтаў[15]. Візіт завяршыўся 5 чэрвеня 1970 года.

Пасля НАСА[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў працу ў NASA у 1971 годзе, пасля чаго да 1979 года выкладаў ва Універсітэце Цынцынаці. З 1985 па 1986 год быў членам Нацыянальнага камітэта па касманаўтыцы. У 1986 годзе быў віцэ-старшынёй следчай камісіі, што вывучала акалічнасці страты шатла «Чэленджэр». Займаўся бізнесам, узначальваў кампанію AIL Systems, Inc. (Deer Park, N.Y.). У 1992-2002 гадах займаў пасаду прэзідэнта кампаніі па вытворчасці авіёнікі AIL Technologies.[20]

У 1999 годзе ўзяў удзел у тэлевізійным праекце «» як эксперт.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ніл Армстранг (злева каля прэзідэнта Абамы) і яго калегі па лёце — Майкл Колінз (у цэнтры) і Баз Олдрын (злева) на прыёме ў авальным кабінеце Белага дома па нагодзе 40-годдзя палёту на Месяц.

Н. Армстранг меў мноства ўзнагарод, найвышэйшымі з якіх з’яўляюцца:

Уключаны ў Залу славы астранаўтаў. У лік узнагарод уваходзіць Вашынгтонская прэмія (1980).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Джэнэт Шэран (Janet Shearon) з 1956 да іх разводу ў 1994 годзе, у шлюбе нарадзіліся сыны Марк і Эрык, а таксама дачка Карэн, якая памерла ў раннім узросце. Пасля 1994 года жаніўся другі раз з Кэрал Хелд Найт (Carol Held Knight) і пражыў з ёй аж да сваёй смерці ў 2012 годзе. Жыў у штаце Агая. Лічыў сябе дэістам[21][22][23].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня 2012 года Армстрангу была зроблена аперацыя аортакаранарнага шунціравання. Аднак 25 жніўня з-за ўскладненняў пасля аперацыі ён сканаў[24].

Сям’я першага чалавека, які ступіў на Месяц, выступіла з заявай, у якім, у прыватнасці, гаворыцца[25]:

Ніл Армстранг быў таксама міжвольна амерыканскім героем, які служыў сваёй краіне з гонарам, як баявы лётчык вайскова-марскога флота, лётчык выпрабавальнік і астранаўт…

Смуткуючы ў сувязі са стратай вельмі добрага чалавека, мы ў той жа час славім яго выдатнае жыццё і спадзяёмся, што для маладых людзей ва ўсім свеце яно паслужыць прыкладам таго, як трэба працаваць, каб увасобіць свае мары ў рэальнасць, як трэба жадаць даследаваць і рассоўваць межы і самааддана служыць справе, большай, чым уласнае жыццё.

Да тых, хто, магчыма, спытае, як яны могуць аддаць даніну павагі Нілу, у нас ёсць простая просьба. Ушануйце яго прыклад служэння, дасягненняў і сціпласці, і ў наступны раз, калі ў ясную ноч вы выйдзеце на вуліцу і ўбачыце Месяц, што ўсміхаецца вам, падумайце пра Ніла Армстранга і падміргніце яму.

Ніл Армстронг і Майкл Колінз, уганараваныя ўрадам Бразіліі ў 1969 годзе.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама з нагоды скону Нілу Армстранга заявіў, што ён стаіць у шэрагу найбольшых амерыканскіх герояў не толькі свайго часу, але ўсіх часоў[26][27].

Свае пачуцці выказалі і калегі Армстранга, члены экіпажа «Апалона-11». Баз Олдрын заявіў, што ён вельмі засмучаны весткай пра смерць. «Я ведаю, — дадаў Олдрын, — што мільёны смуткуюць разам са мной з нагоды страты сапраўднага амерыканскага героя і лепшага лётчыка, якога я калі-небудзь ведаў»[28][29].

А астранаўт Майкл Колінз, у сваю чаргу, сказаў вельмі проста: «Ён быў лепшым, і мне яго будзе страшна не хапаць»[30].

14 верасня 2012 года прах Ніла Армстранга пахавалі на дне Атлантычнага акіяна[31].

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

Армстранг ва ўзросце 28 гадоў.
  • Пра асабістую адвагу[32]:

Божа мой, я цярпець не магу небяспеку.

Я заўсёды быў і застануся інжынерам-«батанікам», неразлучным з алоўкамі і лагарыфмічнай лінейкай, народжаным пад другім законам тэрмадынамікі, загартаваным у даведніках, закаханым у паралелаграм сіл, ператвораным па Лапласу і жыву па законах нелінейнай гідрадынамікі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Армстранг вылучаўся сярод іншых лётчыкаў-выпрабавальнікаў сваёй вылучнай вытрымкай і спакоем, завошта атрымаў мянушку «Ледзяны капітан» (англ.: Ice Commander)[32].
  • Фраза пры высадцы на Месяц была складзена загадзя (That’s one small step for a man, but one giant leap for mankind)[33], аднак ад хвалявання Армстранг прапусціў няпэўны артыкль перад словам man, што добра чутнае ў запісе. Такім чынам, сэнс фразы перакруціўся: слова man без артыкля азначае не асобны чалавек, а чалавек, як від, чалавецтва.
  • Па словах сябра дзяцінства Армстранга, фраза пра два розныя крокі была навеяная дзіцячай гульнёй Mother May I?[en], у якой трэба рабіць вялікія ці маленькія крокі наперад[33]. * У 2011 годзе Армстранг у інтэрв’ю часопісу Esquire сказаў: «Астранаўты не паміраюць па суботах. Прынамсі, я не ведаю ніводнага выпадку». Астранаўт сканаў праз год 25 жніўня ў суботу[34].
  • Ніл Армстранг разам з Уолтэрам Канінгэмам і Харысанам Шмітам быў адным з нешматлікіх грамадзянскіх астранаўтаў, занятых у праграме Апалон. Армстранг і Канінгэм, у мінулым ваенныя, на момант прыняцця на працу ў НАСА ужо пайшлі з актыўнай службы, Шміт жа ніколі не служыў ва ўзброеных сілах ЗША.
  • У гонар яго названы невялікі кратар на Месяцы, які знаходзіцца недалёка ад месца пасадкі «Апалона-11», і пераназваны астэроід 1982 PC у «(6469) Армстранг  (англ.)».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.history.navy.mil/content/dam/nhhc/research/histories/bios/Armstrong-Neil/Armstrong_redacted_Redacted.pdf
  2. Армстронг Нил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  4. Wilford J. N. Neil Armstrong, First Man on the Moon, Dies at 82The New York Times, 2012. Праверана 21 жніўня 2014.
  5. Армстронг Нил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Neil Armstrong obituaryThe Observer, 2012. Праверана 21 жніўня 2014.
  7. http://abcnews.go.com/Technology/video/neil-armstrong-remembered-private-memorial-service-17130225
  8. Artists + Artworks Праверана 31 жніўня 2021.
  9. History of Wapakoneta, OH. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2009.
  10. Hansen, pages 49-50.
  11. All About Astronaut Neil Armstrong – The Early Years. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2016.
  12. Distinguished Eagle Scouts(недаступная спасылка). Troop & Pack 179. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2006. Праверана 20 верасня 2008.
  13. Who Is Neil Armstrong. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2016.
  14. 20 июля 1969 года командир лунного модуля «Аполлон 11» Нил Армстронг стал первым человеком, ступившим на поверхность Луны.
  15. а б в Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.) P. 195. NASA (13 красавіка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  16. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.) P. 176. NASA (13 красавіка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  17. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.) P. 185. NASA (13 красавіка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  18. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.) P. 190. NASA (13 красавіка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  19. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.) P. 192. NASA (13 красавіка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  20. https://la-future.com/uk/eternal-persha-lyudyna-na-misyaczi-podiya-yaka-proslavyla-kaliforniyu-na-uves-svit
  21. Hansen, James R. (2005). First Man: The Life of Neil A. Armstrong. Simon and Schuster. p. 33. ISBN 978-0-7432-8171-3.
  22. Sydney SpaceNet Events. sydney.edu.au.
  23. Прощание с Нилом Армстронгом прошло в узком кругу родных и друзей. РИА Новости.
  24. Умер астронавт Нил Армстронг. Lenta.ru (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 2012-8-25.
  25. Family statement regarding the death of Neil Armstrong. NASA (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  26. President Obama’s Statement on Neil Armstrong’s Death (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана August 26, 2012.
  27. "Neil Armstrong, First Man on Moon, Dies at 82". The New York Times. Associated Press. August 25, 2012. Праверана 25 August 2012.
  28. Buzz Aldrin on Twitter about passing of Neil Armstrong. twitter.com (25 жніўня 2012). Праверана 25 August 2012.
  29. Buzz Aldrin’s Official Statement on the Passing of Neil Armstrong (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  30. Neil Armstrong: 1930-2012. NASA (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  31. Прах Нила Армстронга захоронили в Атлантическом океане
  32. а б в «Neil Armstrong, obituary» The Economist Aug 25th 2012
  33. а б The Inspiration behind Neil Armstrong’s Immortal Words
  34. Lenta.ru: Прогресс: Астронавты не умирают по субботам

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]