Размовы з удзельнікам:Хомелка/Куфэрак 2017.4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Змест

Зубр еўрапейскі[правіць зыходнік]

Вітаю!

Як у асноўнага аўтара, хацеў бы ў Вас запытацца: а што перашкаджае нам вылучыць зубра ў выдатныя артыкулы (акрамя пэўных лексічных памылачак месцамі, але іх мала — можна хутка прачытаць і выправіць)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:00, 25 сакавіка 2015 (MSK)

Нішто не перашкаджае, проста нехта павінен гэтым заняцца і гэта буду не я :), бо мае асабістыя абставіны вымушаюць мяне спрашчаць маю працу ў Вікіпедыі і займацца толькі тым, што мне асабліва падабаецца.--Хамелка/ разм. 13:13, 25 сакавіка 2015 (MSK)
Дужа люблю жывёлак, а тут проста выдатны артыкул. З Вашага дазволу я наміную (ну і падпраўлю дробязі). P. S. Поспехаў у змаганні з асабістымі цяжкасцямі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:01, 25 сакавіка 2015 (MSK)

Падзяка[правіць зыходнік]

Шаноўная сп. Хомелка, вялікі дзякуй за высокую ацэнку маёй праўкі. =) --Коця (размовы) 10:52, 29 сакавіка 2015 (MSK)

Жалейка[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, ці ёсць у Вас паштовая марка для ілюстрацыі арт. "Жалейка"? --Rymchonak (размовы) 13:31, 3 красавіка 2015 (MSK)
Здаецца, няма. Напэўна, вокладка зборніка "Жалейка" будзе падыходзячай.--Хамелка/ разм. 13:50, 3 красавіка 2015 (MSK)

Вёска Вуглы, Докшыцкі раён[правіць зыходнік]

Вітаю! Ці не маглі б Вы перанесці старонку Вёска Вуглы, Докшыцкі раён у Вёска Вуглы, Бягомльскі пассавет? У Бярэзінскім сельсавеце Докшыцкага раёну існуе вёска з той жа назвай.

А чаму самі не перанясеце? --Artificial123 (размовы) 16:50, 12 красавіка 2015 (MSK)
А, знайшоў. Неяк зусім невідавочна гэты пункт схаваны. --Андрэй з Брэста (размовы) 17:19, 12 красавіка 2015 (MSK)

Андрэй з Брэста (размовы) 17:00, 12 красавіка 2015 (MSK) Ды яшчэ, у падобных сітуацыях, калі перанайменаванне не патрабуе абмеркавання, лепей звярнуцца да адміністратараў, ці ўсё роўна ставіць шаблон? --Андрэй з Брэста (размовы) 16:38, 12 красавіка 2015 (MSK)

Калі абмеркаванне не патрэбнае, можна проста пераносіць. --Artificial123 (размовы) 16:50, 12 красавіка 2015 (MSK)

Амбразіянскі абрад[правіць зыходнік]

Добры вечар! Вы дадалі ў артыкул неіснуючыя шаблон і катэгорыі. Гэта памылка ці збіраецеся іх стварыць? — Maksim Fomich (размовы) 20:48, 17 красавіка 2015 (MSK)

Вітаю :). Гэта не памылка. Але і ствараць я іх не збіралася. Справа ў тым, што традыцыйна намагаемся не ствараць катэгорыі, у якіх пакуль меньш за 3 складнікі. Але каб набраць тыя складнікі, трэба дадаць у некалькі адпаведных артыкулаў вось такія чырвоныя катэгорыі. Што тычыцца шаблону, то ён будзе відаць на старонцы патрэбных шаблонаў і ў свой час нехта заўважыць патрэбу ў ім і створыць. Магчыма, гэта буду і я :).--Хамелка/ разм. 08:05, 18 красавіка 2015 (MSK)
Зразумела. Я не згодны, але і не супраць. :) — Maksim Fomich (размовы) 11:57, 18 красавіка 2015 (MSK)

Тады я, можа, заадно спытаюся, ці праўда, што тут вікі-спасылкі трэба рукамі расстаўляць і няма цудоўнай кнопкі? — Maksim Fomich (размовы) 12:07, 18 красавіка 2015 (MSK)

Цудоўная кнопка - гэта гаджэт, як у рувікі?--Хамелка/ разм. 14:18, 18 красавіка 2015 (MSK)
Ага. Ну, я не ведаю, можа, не толькі праз гаджэт можна. Увогуле, нейкі спосаб не шукаць дакладную назву артыкула, на які хочаш спаслацца. — Maksim Fomich (размовы) 14:45, 18 красавіка 2015 (MSK)
Я такога не ведаю ў нас (да таго ж за пяць гадоў тут я ўжо ледзь не ўсе нашы 80 тысяч артыкулаў у твар пабачыла :), так што мне яно неяк і не трэба). Але можаце паспрабаваць завесці абмеркаванне на форуме, можа, нехта пацягне гаджэт з рувікі да нас ці яшчэ што параіць.--Хамелка/ разм. 14:47, 18 красавіка 2015 (MSK)

Перавыбары/пазбаўленне статусу адміністратараў[правіць зыходнік]

Паважаная Сп. Хомелка. На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:14, 25 красавіка 2015 (MSK)

Чым займацца рассылкай спаму, стварылі б там секцыю і навесілі аб'яву пра абедзве падзеі. А так я не супраць падобнага абмеркавання і галасавання.--Хамелка/ разм. 21:16, 25 красавіка 2015 (MSK)
Дзякуй за адказ. Проста спачатку хацеў даведацца меркаванне сваіх калегаў. А ўжо потым нешта рабіць у самым раздзеле. Каб пры адмоўным адказе саміх адміністратараў на гэтае пытанне, не рабіць з артыкул сметнік простых думак--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:21, 25 красавіка 2015 (MSK)

Перанос старонкі Катэгорыя:Узбраенне арміі ЗША у Катэгорыя:Ваенная тэхніка ЗША[правіць зыходнік]

Далёка не ўсю зброю можна назваць тэхнікай. Напрыклад, вінтоўка ці граната - гэта зброя, але ніяк не ваенная тэхніка. Перанос тут быў не патрэбны. IMHO

Я кіравалася адпаведнасцю інтэрвік, магчыма, што і памылкова--Хамелка/ разм. 22:47, 25 красавіка 2015 (MSK)

Буду ўдзячны, калі выправіце.

Угу, каб паставіць подпіс, пасля паведамлення націсніце сіні аловачак на панэлі рэдагавання зверху--Хамелка/ разм. 22:53, 25 красавіка 2015 (MSK)
дзякуй ! :)--cyborg (размовы) 22:56, 25 красавіка 2015 (MSK)
Стварыла сетку больш мэтавых катэгорый для Зброі ЗША, карыстайцеся, калі ласка, калі што, пытайцеся.--Хамелка/ разм. 08:51, 26 красавіка 2015 (MSK)

Дзякуй! Буду карыстацца і, калі што, пытацца :) --cyborg (размовы) 23:36, 26 красавіка 2015 (MSK)

Вальтэр Сяргей Георгіевіч[правіць зыходнік]

Вальтэр Сяргей Георгіевіч хотелось бы вносить свой вклад, если есть ошибки, исправьте пожалуйста, и извините за них. --DENAMAX (размовы) 19:20, 4 чэрвеня 2015 (MSK)

Вы, конечно, извините за прямоту, но у всех людей здесь есть намного более интересные дела, чем переписывать за вас статьи, которые имеют ужасный вид. Одно дело исправить ошибку-другую, дооформить что-то, но в вашем случае проще заново написать. Начать с того, что вы даже не потрудились обратить внимание на традицию именования статей в нашем разделе (правильно ИОФ). Максимум, что я могу сделать - это восстановить статью в ваше личное пространство, а там - хотите сами ошибки вычитывайте, хотите других просите помочь.--Хамелка/ разм. 20:14, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
В мое личное пространство восстановите статью пожалуйста. Если будут вопросы, к вам нельзя обращаться? --DENAMAX (размовы) 21:13, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
можно об этом сериале(руск.) бел. создать статью? --DENAMAX (размовы) 23:29, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
Можна, але б нядрэнна спачатку вырашыць праблемы з тым, што ўжо напісана.--Хамелка/ разм. 16:31, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Выбачайце, я зразумеў, стараюся больш не пісаць артыкулаў у гэтым раздзеле. --DENAMAX (размовы) 16:17, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Пісаць у раздзел можа кожны, але пажадана, каб пры гэтым удзельнікі паважалі час і сілы адзін аднаго. Аднаўляць Вальтэра вам у асабістую прастору?--Хамелка/ разм. 16:31, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Так. З павагай. --DENAMAX (размовы) 20:55, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Зроблена--Хамелка/ разм. 10:35, 6 чэрвеня 2015 (MSK)

Запыт[правіць зыходнік]

Віншаванні! :-)

Дзень добры! Наколькі я паглядзела, Вы ў праекце больш за ўсіх (2109 дзён). Мяркую, значыцца і ў правілах добра разбіраецеся. Ці не дапаможыце разабрацца з гэтакім пытаннем. Дзякую! --Odri Tiffani (размовы) 18:37, 20 чэрвеня 2015 (MSK)

Odri Tiffani, больш за ўсіх у праекце Максім Л. — 11 гадоў. Гэта проста, так бы мовіць, заўвага. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:40, 20 чэрвеня 2015 (MSK)

Мае шчырыя віншаванні шчаслівай маці!--Odri Tiffani (размовы) 13:27, 21 чэрвеня 2015 (MSK)

Дзякуй вялікі :)Хамелка/ разм. 17:12, 21 чэрвеня 2015 (MSK)

Латыголь, апошняя праўка па Вілейскім раёне[правіць зыходнік]

Я зразумеў, што можна віншаваць з важнай падзеяй у Вашым жыцці)

Далучаюся да цёплых слоў папярэднікаў і жадаю сапраўднага шчасця ў дзецях!

Наконт назвы вёскі ў Вілейскім раёне. Яна завецца Латыгаль, а не Латыголь. Гэта пацвярджае і нарматыўны даведнік па Мінскай вобласці «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Мн, 2003, ст.145. Трэба нешта рабіць, але не ведаю як, бо ўжо маем Свята-Мікалаеўская царква, Латыголь. З павагай --Slabada (размовы) 14:09, 15 ліпеня 2015 (MSK)

Дзякуй за віншаванні :), мне вельмі прыемна.

Што тычыцца праўкі, то змяняйце смела ў агульным выпадку. Гэту я выпраўлю сама :), там трэба проста перанесці пад новую назву і ў тэксце выправіць.--Хамелка/ разм. 14:13, 15 ліпеня 2015 (MSK)

Дзякуй за праўкі. Пакуль я паварушыўся, усё зроблена). Яшчэ добрага досведу не маю, не ўмею пераносіць пад новую назву. Але разбяруся. Дзякуй!--Slabada (размовы) 14:28, 15 ліпеня 2015 (MSK)

Уверсе злева ад акенца пошуку націсніце на "яшчэ" і там будзе "Перанесці", вось там яно :)--Хамелка/ разм. 14:32, 15 ліпеня 2015 (MSK)
Дзякуй за навуку!:)--Slabada (размовы) 15:29, 15 ліпеня 2015 (MSK)

Масковія[правіць зыходнік]

І вам добрага дня, Алег. А спасылку на змену, дзе я што напісала, можна?--Хамелка/ разм. 11:25, 20 ліпеня 2015 (MSK)
Ён шмат каму наспаміў. Можа, папяраджэнне выпісаць? --Artificial123 (размовы) 11:30, 20 ліпеня 2015 (MSK)
Ага, значыць, гэта не мая нейкая праўка прычынай, ну то і добра, а то я ўжо спужалася. Не будзем нічога рабіць пакуль, мала што здарылася ў чалавека, пачакаем.--Хамелка/ разм. 11:33, 20 ліпеня 2015 (MSK)
Я там таксама слова "лычыцца" на "лічыцца" выправіў!;) Атрымліваецца, сказіў гісторыю... і таксама атрымаў зварот на сваёй старонцы размоў.--VladimirZhV (размовы) 17:30, 20 ліпеня 2015 (MSK)

Язэп Горыд[правіць зыходнік]

Вітаю. У загружаным вамі файле на Вікісховішчы пазначана, нібы аўтар вокладкі Язэп Горыд. Але я загрузіў больш якасную выяву, зь якой зразумела, што Горыд не зьяўляецца аўтарам ніводнай з выяваў. Трэба Вам, як аўтару загрузкі, зьмяніць назву файла.--Liashko (размовы) 03:29, 20 верасня 2015 (MSK)

Выставіла яго на выдаленне, бо няма сэнсу трымаць яшчэ і файл горшай якасці. Але я так і не зразумела, чаму аўтар не Горыд. І дзякуй за падказку пра два файлы :).--Хамелка/ разм. 10:22, 20 верасня 2015 (MSK)
Дык па подпісах зразумела. Шапка аформленая рэдактарам выданьня, Янка Маланкам (Янка Маразовіч). Подпіс другой выявы больш складаны, але гэта дакладна ня Горыд з сваім подпісам ГЯ.--Liashko (размовы) 15:23, 20 верасня 2015 (MSK)
Вось цяпер зразумела, яшчэ раз дзякуй :)--Хамелка/ разм. 17:06, 20 верасня 2015 (MSK)

GoogleTrans gadget needs updating[правіць зыходнік]

Hi there,

The GoogleTrans gadget needs updating since some of the javascript calls your version makes are no longer allowed under MediaWiki 1.26.

You can replace your version of the gadget with the single line:

mw.loader.load('//en.wikipedia.org/w/index.php?title=User:Endo999/GoogleTrans.js&action=raw&ctype=text/javascript');

Thanks Again

Endo999 (размовы) 04:41, 25 верасня 2015 (MSK)

Картка пра Анімэ[правіць зыходнік]

Ці вы не ведаеце, як уставіць картку пра Анімэ ці Мангу? Калі ж гэта немагчыма... як яе зрабіць? Bennort (размовы) 22:38, 28 верасня 2015 (MSK)

Беларусы[правіць зыходнік]

Прывітанне! Звярніце, калі ласка, увагу на дзеянні з боку ўдзельніка "‎JerzyKundrat" у артыкуле "Беларусы". Мне здаецца, што тыя дзеянні носяць вандальны характар. // І няўжо палякі так не любяць беларусаў, што апускаюцца да такога?! (рытарычна). // Няўжо трэба пакінуць там толькі небрытыя саламяныя капелюшы?--Pracar (размовы) 11:07, 10 кастрычніка 2015 (MSK)

Добры дзень, Вольга. Адпаведны раздзел з размовамі я стварыў на старонцы ўдзельніка Pracar. Калі захочаце ўключыцца ў размову, напішыце, калі ласка, менавіта туды, каб усё было ў адным месцы :-) Сп. Pracar, калі вы залічваеце мяне да палякаў, адкажу: я вельмі люблю беларусаў, на іх зямлі я нарадзішся і вырас і іх мову лічу роднай. --JerzyKundrat (размовы) 11:26, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
Шаноўная "Хомелка", удзельнік "JerzyKundrat" перанёс, напрыклад, выявы аж у самы канец [1] іншага артыкула. Я шмат дзён займаюся рэдагаваннем артыкула "Беларусы" - паляпшаю яго, раблю інфармацыйным, а ўдзельнік "JerzyKundrat" пачынае выдаляць і зніжаць якасць артыкула "Беларусы" адсюль [2] і кажа, што гэта не вандалізм. --Pracar (размовы) 13:33, 10 кастрычніка 2015 (MSK)

Там была галерэя з карцін, Наколькі памятаю, гэта Вы іх укладалі. Вы мелі на ўвазе, што яны тут патрэбныя? Або Pracar правільна зрабіў, што іх выдаліў і я не меў рацыі іх вяртаючы? --JerzyKundrat (размовы) 16:59, 10 кастрычніка 2015 (MSK)

Ого, сур'ёзна я ўкладала? Здзівілася. Праўду кажучы, на сённяшні розум не думаю, што яны там патрэбны ў такім выглядзе, бо цяжка ацаніць, наколькі іменна гэтыя беларусы беларускія.--Хамелка/ разм. 17:01, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
Ну я толькі на сваю памяць абапіраюся як колішні "асноўны аўтар" артыкула. Па гісторыі правак не спраўджваў, бо там цяпер закапацца можна. А так — мо і сапраўды "лялькі-барбі", "рускі воін" ці "вялікалітоўскі арыстакрат у чырвоным" могуць быць "больш беларускімі беларусамі", я не супраць. --JerzyKundrat (размовы) 17:17, 10 кастрычніка 2015 (MSK)

два "о" ў беларускіх словах[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадарыня Хамелка. Выпадкова прачытаў Вашы тлумачэнні пра арфаграфію іншаму ўдзельніку. На самай справе, калі ў слове некалькі асноў, то два "о" могуць быць. Вось прыклады - "штогод", "(трох/чатырох)гадовы", "добраахвотны". У такіх словах два націскі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:32, 16 кастрычніка 2015 (MSK)

Прымаецца :). Дзякуй--Хамелка/ разм. 09:33, 16 кастрычніка 2015 (MSK)

Манастыры[правіць зыходнік]

Ммм... як аўтар артыкула у рувікі - тут лепей Слуцкі Трайчанскі манастыр. Ён так ідзе па архівам і у паперах XIX ст.--Ohlumon (размовы) 15:45, 16 кастрычніка 2015 (MSK)

Угу, дзякуй :)--Хамелка/ разм. 15:50, 16 кастрычніка 2015 (MSK)

Адкат[правіць зыходнік]

Цяпер я разумею. Я быў здзіўлены раздзел вуліцы. Я не ведаю, калі гэта мае сэнс. Кожны буйны горад (Варшава, Масква, Мінск) ёсць тысячы вуліц і замяніць усе вуліцы дзіўна. Акрамя таго, вуліцы лепш даць у катэгорыі, а не ў артыкуле пра горад. Але, паколькі вы былі 3 вуліцы, ён думаў, што выдаленне з самых вядомых з гэтых вуліц, звычайнай памылкай. --Piotr967 (размовы) 16:32, 20 лістапада 2015 (MSK)

Я так і зразумела, таму і патлумачыла вам :). Дзякуй за паразуменне.--Хамелка/ разм. 16:41, 20 лістапада 2015 (MSK)

Прашу дапамагчы[правіць зыходнік]

Калі не цяжка, прашу паглядзець тут. Нават калі блакіроўку не здымуць, цікава, што я там «нарабіў». --VladimirZhV (размовы) 06:23, 22 снежня 2015 (MSK) На жаль, ствараемыя мной артыкулы застануцца пакуль без інтэрвік.--VladimirZhV (размовы) 06:31, 22 снежня 2015 (MSK)

Які жах, мабыць, гэта нейкая памылка. Зразумела, я адразу напісала там, спадзяюся, што гэта дапаможа. Калі ласка, трымайце мяне на сувязі, калі што, буду старацца дапамагчы іншымі метадамі.--Хамелка/ разм. 08:49, 22 снежня 2015 (MSK)
Дзякую! А паколькі раней у мяне былі там памылкі, якія я нават не змог зразумець і адмяніць (вось тут колькасць насельніцтва атрымалася 175±1), больш туды я не палезу. Яшчэ цікава, што блок сёння не дазваляе нават звярнуцца да адмінаў!--VladimirZhV (размовы) 18:58, 22 снежня 2015 (MSK)
Каб атрымалася круглая лічба на Вікідаце, трэба да яе дадаць +-0 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:18, 22 снежня 2015 (MSK)
Дзякую за падказку. Калі спатрэбіцца... Яшчэ больш цікава хтось прыдумаў. Не дасведчанаму праграмісту, здаецца, там трэба быць вельмі асцярожным.--VladimirZhV (размовы) 20:03, 22 снежня 2015 (MSK)

Дзякую за дапамогу! Блок скончыўся. На жаль, я так і не зразумеў сваіх памылак...--VladimirZhV (размовы) 06:25, 24 снежня 2015 (MSK)

Спадар VladimirZhV, відаць, за выдаленне запісаў. Калі верыць гісторыі, Вы выдалілі спасылкі на ўсе праекты (дастаткова было выдаліць памылковую спасылку бе-вікі). Як гэта атрымалася, ужо не ведаю, може неяк выпадкова. Вашыя праўкі адкацілі, вярнуўшы тым самым сувязь для неадназначнасці. --Artsiom91 (размовы) 09:13, 24 снежня 2015 (MSK)
Галоўнае, што праблема вырашылася, ну то і добра :)--Хамелка/ разм. 09:35, 24 снежня 2015 (MSK)

Перайменаваць файл[правіць зыходнік]

Прывітанне! Гэты файл (https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Jan_Karal_Chadkievič._Ян_Караль_Хадкевіч_(XIX,_I).jpg) мае недакладную назву. Гэта не Ян Караль Хадкевіч. Вось мае ўласныя фатаграфіі, зробленыя ў Нац.маст.музеі Беларусі: гэта партрэт 18 ст. невядомага прадстаўніка з роду Хадкевічаў: https://yadi.sk/i/wXOnzG7-mWEFe і https://yadi.sk/i/Zb7umY2UmWEGb. Трэба даць іншую назву, каб людзі не блыталіся. Я апісанне падправіў трошкі: https://commons.wikimedia.org/w/index.php?title=File:Jan_Karal_Chadkievič._Ян_Караль_Хадкевіч_(XIX,_I).jpg&action=history //.--Pracar (размовы) 16:07, 26 снежня 2015 (MSK)

Хоць пішуць тут (http://www.respublika.lt/lt/naujienos/kultura/kulturos_naujienos/is_kaimynu_pozemiu__4_menesiams_i_tevyne/), што і сапраўды Яна Караля Хадкевіча.--Pracar (размовы) 18:32, 26 снежня 2015 (MSK)

Дзякуй[правіць зыходнік]

Вялікі дзякуй, што перайменавалі, а то я дапусціў няправільны род. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 18:55, 6 студзеня 2016 (MSK).

Хацеў спытаць, ці не маглі б вы праверыць мае артыкулы? Яны месяцамі стаяць неправеранымі. Ілья Драконаў (размовы) 18:58, 6 студзеня 2016 (MSK).
Вітаю, нажаль з-за асабістых абставін я маю цяпер недахоп часу на Вікіпедыю, таму калі толькі некалькі гляну, а ўвесь масіў перабіраць не буду. Таксама вам могуць дапамагчы праграмы спраўджвання правапісу.--Хамелка/ разм. 08:33, 7 студзеня 2016 (MSK)
Яшчэ падумала, калі пішаце артыкул, перад захаванням звычайным пошукам праверце, ці няма ў тэксце "и", "ре", "ря", "щ" - гэта заўсёды будуць словы з памылкамі, бо такіх літар і спалучэнняў у нас не сустрэнеш. Наогул, проста ўважліва перачытаць тэкст для вас абавязковы крок пры стварэнні артыкула.--Хамелка/ разм. 08:37, 7 студзеня 2016 (MSK)
Добра, я зразумеў, дзякуй. Ілья Драконаў (размовы) 10:09, 7 студзеня 2016 (MSK).

Гаджэт[правіць зыходнік]

Вітаю. Падказалі, як паправіць гаджэт для падсвечвання перанакіраванняў. Можаце зрабіць, апісаў тут.--Liashko (размовы) 00:44, 9 студзеня 2016 (MSK)

Ужо. --Artificial123 (размовы) 00:49, 9 студзеня 2016 (MSK)
Ну, пачало працаваць пасля першага націскання «як будзе». Але ў мяне працуе чамусь толькі з выключаным гаджэтам «Вылучае чырвоным фонам спасылкі на неадназначнасці». Яшчэ што-небудзь падумаем, а https://be.wikipedia.org/wiki/MediaWiki:Gadget-Highlightredirects.js можна выдаляць.--Liashko (размовы) 02:09, 9 студзеня 2016 (MSK)
Сапраўды, гаджэты пры перадпраглядзе пачалі працаваць, але толькі калі выключана вылучэнне неадназначнасцяў. Пры гэтым само вылучэнне неадназначнасцяў усё роўна не працуе. --Artsiom91 (размовы) 12:20, 9 студзеня 2016 (MSK)
Яго, здаецца, таксама можна падправіць.--Liashko (размовы) 16:56, 9 студзеня 2016 (MSK)
Пасля сцірання старонкі MediaWiki:Gadget-Highlightredirects.js перастала працаваць вылучэнне перасылак. Аднак, пры перадпраглядзе вікіфікатар працуе (пры адключаным вылучэнні неадназначнасцяў).--Artsiom91 (размовы) 18:58, 9 студзеня 2016 (MSK)
Ну, з аднаўленнем старонкі вылучэнне перасылак запрацавала. Думаю, варта дамагчыся, каб на старонцы гаджэтаў стаяла спасылка на Gadget-Highlightredirects.css, а не Gadget-Highlightredirects.js (можа, нулявую праўку зрабіць).--Artsiom91 (размовы) 20:33, 9 студзеня 2016 (MSK)
Тады трэба каб спярша змяніў нехта на старонцы гаджэтаў.--Liashko (размовы) 21:09, 9 студзеня 2016 (MSK)
На старонцы гаджэтаў ужо стаіць Gadget-Highlightredirects.css. Вынікі: вылучэнне неадназначнасцяў усё адно не працуе; вылучэнне перасылак цяпер працуе заўсёды (нават на старонцы апошніх зменаў, чаго, здаецца, ніколі не было), а вось вікіфікатар не працуе пры перадпраглядзе, калі ўключана вылучэнне неадназначнасцяў. --Artsiom91 (размовы) 11:16, 10 студзеня 2016 (MSK)
Відаць, нейкія праблемы з вылучэннем неадназначнасцяў. Кажуць, яго таксама лепш у css перавесці. Дачакаюся інструкцыяў — кіну сюды.--Liashko (размовы) 16:48, 10 студзеня 2016 (MSK)

Узнагарода за адданую працу[правіць зыходнік]

Арнамент3.png
Арнамент3.png Працавітай ўдзельніцы Хомелка Арнамент3.png
Арнамент3.png
За адданую працу ў аб'ёмістым выфармаванні такіх рознапланавых артыкулаў

--Pracar (размовы) 20:25, 16 студзеня 2016 (MSK)

Ой, дзякуй вялікі. Мне вельмі і вельмі прыемна :)Хамелка/ разм. 08:12, 17 студзеня 2016 (MSK)

Антоній Ляшчэвіч[правіць зыходнік]

Паважаныя Вольга, Вашы заўвагі былі ўлічаны і выпраўлены. Я быў бы шчыра ўдзячны, калі б Вы змянілі свой голас. 8) Ці далі яшчэ заўваг, калі гэта немагчыма пакуль што. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:01, 10 лютага 2016 (MSK)

Праблема ў тым, што ў зносках па-ранейшаму толькі адна крыніца, так што праўду кажучы, мая заўвага засталася без змен.--Хамелка/ разм. 10:40, 11 лютага 2016 (MSK)

wmf:Resolution:Licensing policy[правіць зыходнік]

Hello, please delete the files against the global licensing policy (unfree and unused). There are more at Адмысловае:UnusedFiles. If the local sysops are not able to delete the forbidden files, I'll ask the stewards. Thanks, Nemo bis (размовы) 00:52, 21 сакавіка 2016 (MSK)

Савіцкі[правіць зыходнік]

Вітаю!

Мастак Савіцкі ўжо мёртвы, а яго фота выкарыстоўвалася ў артыкуле пра яго. Чаму яно было выдалена? Мы не маем магчымасці атрымаць свабоднае фота. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:19, 22 сакавіка 2016 (MSK)

Здаецца, усе выдаленыя пераправярала, каб былі невыкарыстаныя... Савіцкага перагляджу.--Хамелка/ разм. 11:27, 23 сакавіка 2016 (MSK)

Украінцы[правіць зыходнік]

Вітаю Хамелка! Artificial123 абсалютна неабгрунтавана выдаліў мае праўкі артыкула Украінцы, над якімі я працаваў некалькі гадзін, каб палепшыць ілюстраванне артыкула. Падобныя фотакалажы мае артыкул Беларусы. Прашу вас дапамагчы не дыскрымінаваць мой народ ў вашым раздзеле і вярнуць іх.--Yasnodark (размовы) 19:08, 23 сакавіка 2016 (MSK)

Паважаны Yasnodark. Я абавязкова прагляджу тыя праўкі, але звярніце ўвагу, што непрафесійна і неэнцыклапедычна тут пераводзіць размову ў плоскасць нацыянальных дыскрымінацый. Артыкул не роўны паняццю, тым больш цэламу народу. Гэта толькі артыкул. І калі думкі па праўкам артыкулу не сыйшліся ў адным пункце, то гэта не значыць, што існавала варожае стаўленне да аб'екта (тэмы) гэтага артыкулу.--Хамелка/ разм. 14:30, 24 сакавіка 2016 (MSK)

Блакіроўка ўдзельнікаў[правіць зыходнік]

Вітаю. Прыйшла з нагоды блакіроўкі Artificial123, але скажу агульна. На маю думку, блакіроўка павінна быць апошнім спосабам спыніць дэструктыўную дзейнасць, а не першым. Дапушчальна блакаваць ДА папярэджання ў выпадку масавых аўтаматычных правак ці ў тым выпадку, калі чалавек ужо зусім дэструктывам займаецца. У астатніх выпадках лічу разумным спачатку папярэдзіць удзельніка, і ўжо як мінімум патрэбна хоць бы пасля блакіроўкі пазначыць на старонцы размоў удзельніка прычыны і матывацыю блока. Паколькі ў дадзеным канфлікце гэтага зроблена не было, а разблакаванне ўдзельніка мною я лічу яшчэ больш дэструктыўным, то я прашу вас зняць блакіроўку датэрмінова пад маю адказнасць, што Artificial123 не будзе працягваць падобную дзейнасць у артыкулах украінскай тэматыкі. Дзякуй за тое, што прачыталі.--Хамелка/ разм. 14:40, 24 сакавіка 2016 (MSK)

Green check.svg Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 15:56, 24 сакавіка 2016 (MSK)
Ну мае праўкі ён касуе пакуль аўтаматычна. --JerzyKundrat (размовы) 16:41, 24 сакавіка 2016 (MSK)
Хамелка! Удзельнік:Artificial123 пераходзіць усе межы і парушае паняцце нейтральнасці ў артыкуле Ілля Яфімавіч Рэпін. Здаецца ваша папярэджанне ("што ён не будзе працягваць падобную дзейнасць у артыкулах украінскай тэматыкі") на яго не падзейнічала. JerzyKundrat меў рацыю.Думаю, што ўжо ўсім відавочна, што яго дзеянні носяць сістэмны антыўкраінскі характар і не з'яўляюцца выпадковымі.--Yasnodark (размовы) 19:18, 25 сакавіка 2016 (MSK)

Адміністратар[правіць зыходнік]

Вітаю!

Паважаная Вольга, скажыце, калі ласка, якім чынам можна стаць адміністратарам? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:52, 31 сакавіка 2016 (MSK)

Вітаю, вас павінен нехта падаць, як кандыдата, а далей - згодна з правіламі.--Хамелка/ разм. 11:40, 1 красавіка 2016 (MSK)
Шчыра дзякую за тлумачэнні. Як Вы мяркуеце, ці дастойны я на дадзеным этапе развіцця сябе як вікіпедыста гэтай пасады? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:57, 1 красавіка 2016 (MSK)
Дастойныя мы тут амаль усе. Але я б зірнула з другога боку. Якіх іменна тэхнічных магчымасцей адміністратара вам не хапае на дадзеным этапе?--Хамелка/ разм. 10:33, 3 красавіка 2016 (MSK)
Абароны старонак — гэта галоўнае. Таксама бракуе магчымасці выдалення старонак. Вельмі часта натыкаюся на смецце, якое можна адразу выдаліць без абмеркаванне (напрыклад, артыкулы на іншых мовах, тарабаршчына кшталту "уававжаываываы" або "afjaskjf;sfj"). Зрэдку натыкаюся на вандалаў-мацюгальшчыкаў, але тое вельмі рэдка... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:43, 3 красавіка 2016 (MSK)
Асабіста я лічу, што абарона старонак - гэта апошняя мяжа, трэба спрабаваць знаходзіць кампраміс без гэтага. Але гэта асабістае. Калі сапраўды ёсць жаданне, магу вас прадставіць, як кандыдата ў адміны.--Хамелка/ разм. 09:28, 4 красавіка 2016 (MSK)

Так, давайце паглядзім, што атрымаецца. Буду ўдзячны за намінаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:36, 4 красавіка 2016 (MSK)

Дзень нараджэння[правіць зыходнік]

Кожны день нейкі жіхар Беларусі зверху тут. Сёння Барыс Эрын.--Ohlumon (размовы) 16:43, 5 красавіка 2016 (MSK)

Дзякуй за інфу--Хамелка/ разм. 16:50, 5 красавіка 2016 (MSK)

Лінне Сіглер[правіць зыходнік]

Як казаў адэсіт Леанід Уцёсаў, вы хочете песен – их есть у меня! Патэлефанаваў Лінне, дзякавала, стала шукаць на карце Беларусь (а! гэта справа ад Польшчы!). Крыху здзівілася. Мы тут выпівалі. Добрая жанчына. Трэба было б пра яе напісаць. Будучыня не за жалезам і праграмамі, а за мікрабіялогіяй.--Ohlumon (размовы) 10:48, 7 красавіка 2016 (MSK)

І так здараецца :). Пакуль Лінне ў Вікіпедыі толькі так прадстаўлена--Хамелка/ разм. 10:55, 7 красавіка 2016 (MSK)

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create the article en:Administrative divisions of Azerbaijan in Belarusian?

Thank you.

Гісторыя Перу[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, гляньце артыкул: вікіфікаваны тэкст. Атрымаліся чырвоныя радкі, бо ўсё па-руску. --Rymchonak (размовы) 13:54, 29 ліпеня 2016 (MSK)
Гэта непрыемны глюк, выпраўлю, дзякуй--Хамелка/ разм. 14:52, 29 ліпеня 2016 (MSK)
Падправіў. Калі ласка, яшчэ раз перачытайце. --Rymchonak (размовы) 16:10, 29 ліпеня 2016 (MSK)

Warning: useful link removed[правіць зыходнік]

Please do not remove gomelchat link as useful link which is generally connected to Gomel city. Thank you.

Чат, дзе сядзяць 10 чалавек не дае энцыклапедычнай значнасці артыкулу, так што, калі ласка, не дадавайце гэту спасылку зноў--Хамелка/ разм. 13:19, 2 жніўня 2016 (MSK)

Last warning: useful link removed[правіць зыходнік]

Please do not remove gomelchat link as useful link which is generally connected to Gomel city. Thank you.

Я так разумею, што вы наогул бот, які нават не навучылі беларускай мове. Так што да новых сустрэч, а пакуль я ўзяла артыкул пад ахову--Хамелка/ разм. 13:30, 2 жніўня 2016 (MSK)

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create in Belorussian Wikipedia, the article Music of Azerbaijan?

Thank you.

Николая Носков[правіць зыходнік]

Здравствуйте, уважаемая Хомелка, я для вас делаю заказ: вы сможете сделать статью на вашем белорусском языке про музыканта Николая Носкова? Если вы сделаете эту статью, то я буду Вам очень благодарна и гостеприимна! Спасибо! Дзякуй! --Анна Озерова (размовы) 22:15, 7 жніўня 2016 (MSK)

Уважаемая Анна Озерова, создание статьи про Николая Носкова не входит в список моих ближайших дел, к сожалению. Всего наилучшего.--Хамелка/ разм. 22:18, 7 жніўня 2016 (MSK)

Падзяка[правіць зыходнік]

Дзякуй за аператыўнасць! --Rymchonak (размовы) 19:03, 27 жніўня 2016 (MSK)

Заўсёды на варце :)--Хамелка/ разм. 19:08, 27 жніўня 2016 (MSK)

Ганаровыя грамадзяне Віцебска[правіць зыходнік]

Зрабіў стаб. Пытанне: ці з'яўляецца гэтае званне аўтаматычна крытэрыем значнасці. Бо біяграфіі Герояў Сац.Працы і Герояў Сав.Саюза, напішу, але астатнія біяграфія "цьмяныя". --Rymchonak (размовы) 11:06, 29 жніўня 2016 (MSK)
Дзякую :). Не ведаю нават, як мінімум, не ўсе НП дадуць значнасць. Бо ёсць у нас аж 2 (наколькі я ведаю) гг Глуска. Герояў, напэўна, пакуль і хопіць.--Хамелка/ разм. 11:15, 29 жніўня 2016 (MSK)
У Глуску, насамрэч, 17 гг ( па стану на 2008 год):) --Igro by (размовы) 19:40, 29 жніўня 2016 (MSK)

Кабачкі[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, ці не маглі б паглядзець арт. "Кабачкі"? --Rymchonak (размовы) 14:43, 29 жніўня 2016 (MSK)
Я ўжо паглядзела ўчора :)--Хамелка/ разм. 09:00, 30 жніўня 2016 (MSK)

Мушмула[правіць зыходнік]

з разгорнутымі пастаяннымі чашалісткамі вакол цэнтральнай ямкі, якія надаюць яму полую знешнасць. Гэта як? Пустая знешнасць. --Rymchonak (размовы) 15:36, 31 жніўня 2016 (MSK)

Так, выглядае падобна нібы пад абгорткай пуста, нейкая паражніна. Вось тут прыкладна відаць. Я гэта з ру.вікі пераклала, магчыма, можна неяк лепей перафармуляваць, але я губляюся, як.--Хамелка/ разм. 15:45, 31 жніўня 2016 (MSK)
Прапаную напісаць: надаюць яму выгляд пустога (або раскрытага) плада. --Rymchonak (размовы) 15:53, 31 жніўня 2016 (MSK)
Праўце смела :).--Хамелка/ разм. 15:54, 31 жніўня 2016 (MSK)
Green check.svg Зроблена --Rymchonak (размовы) 16:15, 31 жніўня 2016 (MSK)

Пятліца[правіць зыходнік]

Можа звяжам з "Buttonhole", шмат інтэрвік. Альбо пятліцу зробім чатскай арт. "Пятля, адзенне"? --Rymchonak (размовы) 14:28, 1 верасня 2016 (MSK)
Можна... Я не супраць, звязвайце з англавікі.--Хамелка/ разм. 14:30, 1 верасня 2016 (MSK)
Напішыце, калі ласка, арт. "Пятля, адзенне", туды і змест з арт. "Пятліца перанясем". --Rymchonak (размовы) 14:32, 1 верасня 2016 (MSK)

Васіль Андрэевіч Трапінін[правіць зыходнік]

Добры дзень, сп.Вольга! 1) ці маглі б дадаць картку-шаблон у артыкул пра мастака Трапініна? 2) Старонкі-неадназначнасці не ўлічваюцца ў старонках малога аб'ёму? --Rymchonak (размовы) 11:08, 21 верасня 2016 (MSK)
Дадам. 2. Хм, яны лічацца артыкуламі, так што тэарэтычна павінны.--Хамелка/ разм. 11:11, 21 верасня 2016 (MSK)
Нядаўна дадаваў інфу ў неадназначнасці і заўважыў, што яны не ўлічваюцца ў старонках малога аб'ёму, хаця адлюстроўваюцца стабы пра гады, стагоддзі, імёны. --Rymchonak (размовы) 11:49, 21 верасня 2016 (MSK)
Ну можа і так...--Хамелка/ разм. 11:50, 21 верасня 2016 (MSK)

цэнзура артыкула Хведар Нюнька[правіць зыходнік]

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Дзякуй за блок. — Wizardist г 16:00, 21 верасня 2016 (MSK)

Ш:Опера[правіць зыходнік]

Вітаю. У гэтым шаблоне не ўсе тыя параметры, што ў Ш:Спектакль, то можа не спяшайцеся выдаляць. --Максім Л. (размовы) 16:14, 28 верасня 2016 (MSK)

Я ведаю, усё роўна трэба ў оперы яго. А выдаліла толькі там, дзе ўжо па два шаблоны стаяла :).--Хамелка/ разм. 16:16, 28 верасня 2016 (MSK)

Пустыя шаблоны[правіць зыходнік]

Калі ласка, калі дадаяце пустыя шаблоны з напаўненнем з Вікідата (што на мой погляд не вельмі добра, пакуль не дайшла тэхніка і магчымасці да такога), то хоць старыя фота, якія карткай замяняюцца, прыбірайце.--Artsiom91 (размовы) 12:49, 4 кастрычніка 2016 (MSK)

Вітаю, прыбіраю. Калі недзе прапусціла, то выпадкова. Вікідата з кожным днём развіваецца ўсё болей, мы павінны ісці за прагрэсам.--Хамелка/ разм. 12:54, 4 кастрычніка 2016 (MSK)
Тут з фота дакладна нешта не тое, учора таксама бачыў. За прагрэсам ісці трэба, але варта тады напаўняць Вікідата, ніхто за нас гэтага рабіць не будзе. У тым жа артыкуле, напрыклад, узнагароды варта пераўтвараць як шаблоны — выяву і катэгорыю. Шмат дзе можна дадаць прафесію ў Вікідата ці іншыя палі. А пакуль выглядае, што бяжым наперадзе цягніка. --Artsiom91 (размовы) 13:27, 4 кастрычніка 2016 (MSK)
На самай справе не адзін чалавек займаецца сувяззю нашага раздзелу і беларушчыны з Вікізвесткамі, у тым ліку я. Проста часам хочацца там нешта рабіць, а часам хочацца шаблоны дадаваць. Розны ж настрой бывае.--Хамелка/ разм. 13:32, 4 кастрычніка 2016 (MSK)
Зразумела, але мэта Вікіпедыі — стварэнне якасных артыкулаў, а Вікідата ставіць трохі іншыя мэты, і пакуль пустыя шаблоны, якія наўпрост бяруць з Вікідата, у большасці не адпавядаюць мэтам Вікіпедыі. Ну і настрой, хоць і розны, але на якасць артыкулаў дзейнічаць не павінны. Пагляджу артыкул Зінедзін Зідан, што там яшчэ можна выцягнуць, відаць прыйдзецца не адзін модуль дапісаць.--Artsiom91 (размовы) 13:37, 4 кастрычніка 2016 (MSK)
Вы не даацэньваеце, што такое для мяне і многіх іншых рэдактараў настрой :).--Хамелка/ разм. 13:40, 4 кастрычніка 2016 (MSK)
А навошта пісаць доўгі шаблон з кучай параметраў, калі тое ж дасягаецца пустым {{НП}}? --Artificial123 (размовы) 11:40, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Мне не падабаюцца пакрэмзаныя шаблоны--Хамелка/ разм. 11:41, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Хоць бы для таго, каб калі нехта захоча дапоўніць, напаўняў ужо падрыхтаваныя палі, а не выдумляў наноў.--Artsiom91 (размовы) 11:44, 10 кастрычніка 2016 (MSK)

Спадарыня Хамелка, а давайце, калі Вы выдаляеце інфармацыю са старонак на карысць Вікідадзеных, то будзеце забяспечваць беларускі подпіс у гэтых самых Вікідадзеных (напрыклад як тут імёны бацькі і жонкі). Інакш Вашыя дзеянні можна расцэньваць як сціранне інфармацыі на беларускай мове і замена на англійскую.--Artsiom91 (размовы) 09:23, 18 кастрычніка 2016 (MSK)

Дамовіліся.--Хамелка/ разм. 12:11, 18 кастрычніка 2016 (MSK)

Таксон[правіць зыходнік]

  1. Дзіўна, што апошні параметр у картцы напісаны як "вид".
  2. Дзіўна, што катэгорыя ставіцца на рускай. --Artificial123 (размовы) 00:24, 11 кастрычніка 2016 (MSK)
Дзе іменна?--Хамелка/ разм. 00:25, 11 кастрычніка 2016 (MSK)
Во. --Artificial123 (размовы) 00:30, 11 кастрычніка 2016 (MSK)
лагічна :)--Хамелка/ разм. 00:35, 11 кастрычніка 2016 (MSK)

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create the article en:Azerbaijani literature in Belarusian?

Thank you.

Sorry, no--Хамелка/ разм. 18:44, 15 кастрычніка 2016 (MSK)
OK, I understand. Thank you for your reply.

Андрэй Рымша[правіць зыходнік]

З карткі, якую Вы дадалі, вынікае, што ён нарадзіўся ў БССР - СССР :) --Rymchonak (размовы) 11:27, 16 кастрычніка 2016 (MSK)
Я папрашу Чаховіча адкарэктаваць у Вікізвестках, усё будзе добра :). Дзякуй за ўважлівасць--Хамелка/ разм. 11:29, 16 кастрычніка 2016 (MSK)
Можаце і самі зрабіць, дастаткова для населеных пунктаў і адміністрацыйных адзінак дадаваць уласцівасць "знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы" з пазначэннем кваліфікатараў "дата пачатку" і "дата заканчэння". Зараз Пянчын выключна ў Карчоўскім сельсавеце (які ў Баранавіцкім раёне, а той у Брэсцкай вобласці, а тая да 1991 года знаходзілася ў БССР, таму так зараз і бачым), трэба дадаць яшчэ Новагародскі павет, пазначыўшы даты.--Artsiom91 (размовы) 11:37, 16 кастрычніка 2016 (MSK)
Green check.svg Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:19, 16 кастрычніка 2016 (MSK)

Ліпучка[правіць зыходнік]

Вітаю! Штось не так пасля дапаўнення карткай. --VladimirZhV (размовы) 09:19, 25 кастрычніка 2016 (MSK)

Вітаю. Ведаю пра праблему, яна не толькі там. Справа не ў пэўным артыкуле, а, верагодна, на серверах. Ці, як варыянт, у шаблоне. Пачакаем крыху, магчыма, само выправіцца, калі не - буду думаць.--Хамелка/ разм. 11:48, 25 кастрычніка 2016 (MSK)

Імперская трансантарктычная экспедыцыя[правіць зыходнік]

Добры дзень! Звярніце, калі ласка, увагу на падтрымку і паслядоўнасць пазіцыі наконт галасавання на выдатныя артыкулы. У мінулы раз вы падтрымалі артыкул, які паўторна выстаўлены на намінацыю. Калі ваша пазіцыя не змянілася, цяпер ваш голас можа стаць важным для вынікаў абрання.--178.172.187.9 20:17, 9 лістапада 2016 (+03)

Бенвенута Чэліні[правіць зыходнік]

Залышняе выдалілі. І ўвогуле, не заўсёды з ВД цягнецца правільная краіна, паколькі ў розны час былі розныя краіны. --Artificial123 (размовы) 17:29, 10 лістапада 2016 (+03)

Чаму залішняе, у Вікідата ёсць патрон, можна ў нас падтрымаць. "Не заўсёды з ВД цягнецца правільная краіна" — ізноў жа, трэба ў Вікідата ставіць правільную краіну ці падтрымліваць актуальную дату (калі ёсць канкрэтныя прыклады і пажаданні — пішыце, паспрабую падтрымаць). Зараз жа заступнік стаіць няверны — ён памёр да нараджэння Чэліні, было шмат Козіма Медычы, трэба не заблытацца ў іх.--Artsiom91 (размовы) 17:35, 10 лістапада 2016 (+03)
Падтрымаў заступніка з Вікідата.--Artsiom91 (размовы) 20:52, 10 лістапада 2016 (+03)

Даты[правіць зыходнік]

Памятныя даты Беларусі.--Ohlumon (размовы) 22:56, 10 лістапада 2016 (+03)

Назва вобласці[правіць зыходнік]

Як правільна: Кызылардынская ці Кызылардзінская? --Artificial123 (размовы) 11:51, 16 лістапада 2016 (+03)

Ну асабіста я за першы варыянт. Але добра б было пацвердзіць крыніцай. Запытала ў Чаховіча.--Хамелка/ разм. 12:10, 16 лістапада 2016 (+03)

Горад Слюдзянка[правіць зыходнік]

Вітаю. Бачу, што Вы з'яўляецеся асноўным аўтарам. Ці не патрабуе арткул абнаўлення? Напрыклад, наконт фраз "дабудоўваецца …" --Artificial123 (размовы) 21:48, 16 лістапада 2016 (+03)

Вітаю. Па просьбе іншага аўтара перакладала з рувікі яго. Праўду кажучы, дапрацоўваць намеру не маю, бо далёкая ад мяне тэма.--Хамелка/ разм. 21:51, 16 лістапада 2016 (+03)

Карабахскі канфлікт[правіць зыходнік]

Чамусьці артыкул ужо некалькі тыдняў не знікае з катэгорыі. Чаму? --Artificial123 (размовы) 21:57, 20 лістапада 2016 (+03)

Заўвага 56, раскрыйце "Арыгінальны тэкст" і пабачыце.--Artsiom91 (размовы) 22:12, 20 лістапада 2016 (+03)

Address Collection[правіць зыходнік]

Congratulations! You have more than 4 accepted articles in Wikipedia Asian Month! Please submit your mailing address (not the email) via this google form. This form is only accessed by me and your username will not distribute to the local community to send postcards. All personal data will be destroyed immediately after postcards are sent. Please contact your local organizers if you have any question. Best, Addis Wang, sent by MediaWiki message delivery (размовы) 10:58, 3 снежня 2016 (+03)

Бук лясны[правіць зыходнік]

Віншую з абраннем артыкула. Пажаданне: прыбярыце, к. л., спасылкі на неадназначнасці, якія вылучаюцца чырвоным. --Artificial123 (размовы) 13:32, 5 снежня 2016 (+03)

Дзякуй, зраблю :)--Хамелка/ разм. 16:25, 5 снежня 2016 (+03)

Грамадзянства футбалістаў[правіць зыходнік]

Спадарыня Хамелка, настойліва прашу Вас не выдаляць у картках футбалістаў значэнне поля "грамадзянства", бо з Вікідата цягнецца сцяг іншага памера.--Artsiom91 (размовы) 21:20, 15 снежня 2016 (+03)

ок--Хамелка/ разм. 21:21, 15 снежня 2016 (+03)

{{User wiki-1‎}}[правіць зыходнік]

Вітаю. Удзельнік стварыў шаблон, не разумею, адкуль бярэцца дакументацыя. Хачу там памылку выправіць. --Artificial123 (размовы) 21:24, 15 снежня 2016 (+03)

Artificial123, Яно?--Хамелка/ разм. 22:02, 15 снежня 2016 (+03)
Так, дзякуй. --Artificial123 (размовы) 22:10, 15 снежня 2016 (+03)

Марк Сэлбі[правіць зыходнік]

Вітаю! 18 студзеня 2016 падчас галасавання за кандыдата ў выдатныя артыкулы Вы падтрымалі артыкул Марк Сэлбі. Калі Ваша меркаванне не змянілася, то маглі б Вы ізноў адзначыць яго на паўторным вынасе артыкула ў КВА --Віт 19:04, 20 снежня 2016 (+03)

Муж Канстанціна Станіслаўскага[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, ці можаце выправіць у картцы К.Станіслаўскага мужа на жонку? --Rymchonak (размовы) 12:12, 23 снежня 2016 (+03)
Не магу, гэта цэнтральна зламалася, наколькі я бачу, у рувікі наогул адключылі (пакуль?) гэты радок. Максімум, можна ў шаблоне змяніць муж/жана на "у шлюбе" ці таксама адключыць.--Хамелка/ разм. 12:53, 23 снежня 2016 (+03)
Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 15:44, 23 снежня 2016 (+03)

Мікалай Дыянісьевіч Мяркулаў[правіць зыходнік]

Паясніце, к. л., сваю праўку ў гэтым артыкуле. --Artificial123 (размовы) 12:14, 23 снежня 2016 (+03)

Ну відавочна ж, памылілася :). Выпадкова націснула ўставіць, а ў памяці засталося ад папярэдняга артыкулу. Дзякуй за заўвагу.--Хамелка/ разм. 12:54, 23 снежня 2016 (+03)

Стварыў дубль[правіць зыходнік]

Вітаю! Прашу паглядзець створаны мной неспадзявана Свінуха тоўстая і ранейшы Благушка. Што пакінуць? У кнізе Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142. — 192 с. — 60 000 экз. Благушка, гнаявік (Coprinus comatus) — руск.: Навозник белый. --VladimirZhV (размовы) 20:56, 23 снежня 2016 (+03)

Рэсурс Mycobank падае асноўнай лацінскай назвай Tapinella atrotomentosa, так што я за яе. Сама аб'яднаю днямі, але можаце і вы.--Хамелка/ разм. 12:02, 24 снежня 2016 (+03)
Але мяне больш беларуская назва Благушнік хвалюе.
З Благушкі зрабіла неадназначнасць, а што з благушнікам, у нашай размове мы яго не згадвалі?--Хамелка/ разм. 09:03, 25 снежня 2016 (+03)
У мяне крыху сумненне ўзнікла, бо шмат благушак атрымліваецца. Яшчэ ёсць і Шампіньён звычайны :)--VladimirZhV (размовы) 16:34, 25 снежня 2016 (+03)
Не-не-не, усё нармальна. Гэта цалкам звычайная з'ява, калі ў народзе некалькі відаў адным словам называюць, а вучоныя там некалькі відаў вызначылі. Дадам шампіньёнчыка да неадназначнасці таксама.--Хамелка/ разм. 21:13, 25 снежня 2016 (+03)

Глаксінія[правіць зыходнік]

Добры дзень, сп.Вольга! Дапамажыце, калі ласка, выправіць у картцы-шаблоне раздзел "Тыпавы від". --Rymchonak (размовы) 12:00, 28 снежня 2016 (+03)

Пунктэлія[правіць зыходнік]

Ці можаце паглядзець картку ў артыкуле? --Rymchonak (размовы) 10:41, 29 снежня 2016 (+03)
Зразумела, зараз гляну. Дарэчы, я ў любым выпадку 100% артыкулаў пра шаблоны пераглядаю, так што мяне можна не зваць, я сама прыду :)--Хамелка/ разм. 10:48, 29 снежня 2016 (+03)

Айк, міфічны прабацька армян[правіць зыходнік]

Вітаю. Чаму ў артыкуле чырвоная катэгорыя, хаця выява ёсць? --Artificial123 (размовы) 19:24, 1 студзеня 2017 (+03)

Не ведаю--Хамелка/ разм. 19:34, 1 студзеня 2017 (+03)
Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 10:27, 3 студзеня 2017 (+03)

Усходнеславянскі іканапіс[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадарыня Хамелка. Я тут задумаў абагульняючы шаблон пра ўсходнеславянскі іканапіс. Гляньце, калі ласка. Хочацца пачуць Ваша меркаванне. Ці не згубіў чаго, ці мо перабудаваць яго трэба. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:02, 2 студзеня 2017 (+03)

Вітаю, у вас цудоўная ідэя. Я думаю, што я яго бачу неяк так :)--Хамелка/ разм. 23:43, 2 студзеня 2017 (+03)
Мне падабаецца Ваш варыянт. Толькі ў мяне некалькі прапаноў:
1) "Паўночныя пісьмёны" трэба ўключыць у рускі іканапіс. Бо, наколькі я разумею, яны з'яўляюцца простанародным працягам наўгародскай школы.
2) Я б выдзяліў асобна старажытнарускіх іканапісцаў. Бо адносіць тых жа Аліпія Пячэрскага і Аўрамія Смаленскага да рускага (у сучасным сэнсе) іканапісу, на мой погляд, неправамерна. Асобных беларусаў, велікарусаў і ўкраінцаў тады не было, былі толькі іх продкі, якія мелі агульную культуру. Адно што, мне складана вызначыцца з крытэрыямі: з якога часу можна адносіць іканапісцаў да "нацыянальных" школ. Мо з 14-15 стст.?
3) Можа як пазначыць унізе шаблона, што падзел "па нацыянальнасцях" умоўны? Бо калі працягваць тэму пункта 2, то многія іканапісцы розных "нацыянальных" школ маглі вучыцца ў адных і тых жа месцах, працаваць у "суседзяў" і так далей. Як Вы глядзіце на гэта?
4) У раздзел "Гісторыя іканапісу" дадаць спасылку Стараверскі іканапіс[ru].
Асобнае дзякуй Вам, спадарыня Хамелка, за падрабязнасці ўкраінскага іканапісу. Бо нешта я шукаў, але асабліва нічога не знайшоў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:30, 3 студзеня 2017 (+03)
А, і галоўнае, Вы вельмі істотна дапоўнілі і перапрацавалі шаблон, таму фактычна ён Ваш, адпаведна і ствараць яго Вам :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:30, 3 студзеня 2017 (+03)

Ну не, забірайце код з маёй старонкі і публікуйце, нам няма чаго дзяліць. Я проста дапамагла. Што ж тычыцца вашых заўваг.

1. Згодна 2. Згодна, што да нейкага часу іканапісцаў не трэба падзяляць на нацыянальнасці. Прынамсі, беларускі іканапіс набыў нейкую самастойнасць каля 16 стагоддзя. 3. Што тычыцца пазначэння пра ўмоўнасць падзелу... Думаецца, што ў "нацыянальных" раздзелах трэба даваць толькі асобныя імёны, а іменна тых людзей, якія з'яўляюцца яскравымі прадстаўнікамі менавіта гэтай нацыянальнай школы. Для ўсіх астатніх існуюць катэгорыі. 4. Пра стараверскі іканапіс я думала асобна ўчора. Фактычна яго цэнтр і асноўныя школы былі там, дзе панавала стараверства, што вельмі далёка ад арэалу ўсходніх славян. Ветка з'яўляецца такім выключэннем ледзь не ўнікальным з-за шэрагу гістарычных прычын. Таму асобную ячэйку для стараверства рабіць не варта (мая такая думка), пры гэтым можна проста зноскай (а не ў дужках) пазначыць, што веткаўская школа - стараверская.

Ну а ўкраінцы мяне здывувалы, я не чакала, што так мала ў іх пра іканапіс. Тэма там шырокая, але трэба нейкім падручнікам, напэўна, карыстацца. Ну для пачатку дастаткова, а далей дадасца.--Хамелка/ разм. 23:58, 3 студзеня 2017 (+03)

Дзякуй за дапамогу :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:32, 6 студзеня 2017 (+03)
Пра стараверства. Стараверства - неад'емная частка ўсходнеславянскай культуры. Цэнтры стараверства былі створаны ўсходнеславянскімі перасяленцамі і захоўвалі ўсходнеславянскую культуру. Той жа стараверскі іканапіс - гэта непасрэдны працяг старажытнарускай іканапіснай традыцыі з яе архаічнымі рысамі. Таму выключаць яго з агульнай карціны ўсходнеславянскага іканапісу, на мой погляд, нельга, бо карціна будзе яўна няпоўнай. Ну а тое, што частка носьбітаў жыла ў Сібіры, ну дык нацыянальнасць і культурная прыналежнасць дарослага чалавека самі па сабе (без свядомага выбару) не мяняюцца пры перасяленні на іншае месца, тым больш, што ў выпадку стараверства мае месца яўнае свядомае захаванне старажытнай традыцыі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:32, 6 студзеня 2017 (+03)
Ок :), я згодна наконт стараверства, маеце рацыю, тады дадавайце яго ў Гісторыю і выкладвайце шаблон.--Хамелка/ разм. 15:47, 6 студзеня 2017 (+03)

Рака Гуміста[правіць зыходнік]

Добры дзень, сп.Вольга, ці можаце дадаць картку-шаблон для гэтай ракі? --Rymchonak (размовы) 09:56, 17 студзеня 2017 (+03)
А ці не дапаможаце аформіць горад Сен-Мало? --Rymchonak (размовы) 15:05, 17 студзеня 2017 (+03)
Проста НП дадаваць? --Rymchonak (размовы) 15:14, 17 студзеня 2017 (+03)
угу--Хамелка/ разм. 15:20, 17 студзеня 2017 (+03)

Цёрн[правіць зыходнік]

Сп. Вольга, раздзел «Карані» дубліруе апошні сказ з раздзела «Марфалогія». Трэба альбо перапрацаваць, альбо выдаліць паўтор. --Rymchonak (размовы) 08:38, 19 студзеня 2017 (+03)
Дзякуй, і, дарэчы, гэта ваша віна :). Пачынала правіць на кампе, як трэба, потым пабачыла вашы праўкі і перарабіла зноў, але пра лішні радок ужо забылася :)--Хамелка/ разм. 11:00, 19 студзеня 2017 (+03)

Вопрос[правіць зыходнік]

Вы здесь чаще чем в польской вики, поэтому я хотел сообщить, что там оставил Вам вопрос по Вашей правке. --Piotr967 (размовы) 00:44, 7 лютага 2017 (+03)

Request[правіць зыходнік]

Hello.

Could you create the article Культура Азербайджана (ru) (en) in Belorussian Wikipedia just like the article Культура Арменіі?

Thank you.

31.200.13.197 13:54, 17 лютага 2017 (+03)

No, sorry, i haven'n free time--Хамелка/ разм. 14:24, 17 лютага 2017 (+03)

Арарацкая кашаніль[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце звязаць, каб не быў ізалятам?

Звязала, але звярніце ўвагу на мае выпраўленні, каб наступным разам артыкул не выглядаў так неахайна...--Хамелка/ разм. 12:20, 28 лютага 2017 (+03)

Вёска Пятрыгі[правіць зыходнік]

Там навічок дадала інфармацыю, але стыль ніякі. --Artificial123 (размовы) 20:19, 2 сакавіка 2017 (+03)

Стыль там пытанне другаснае, у артыкуле пра вёску не месца біяграфіям, калі яны непасрэдна з вёскай не звязаны.--Хамелка/ разм. 20:34, 2 сакавіка 2017 (+03)

МТЗ-80[правіць зыходнік]

Аднавіце артыкул пра трактар. Ён вельмі патрэбны. Medzianowsky (размовы) 15:15, 12 сакавіка 2017 (+03)

Вельмі многа літар--Хамелка/ разм. 15:18, 12 сакавіка 2017 (+03)
Якія там памылкі? Гэта не можа быць машынны пераклад, у мяне для гэтага няма магчымасцей. Medzianowsky (размовы) 15:39, 12 сакавіка 2017 (+03)
Значыць, вы непісьменны і дрэнна ведаеце мову. Напрыклад, памылка была ў слове "акучавальнага"--Хамелка/ разм. 15:41, 12 сакавіка 2017 (+03)

Дапамога з таксонам[правіць зыходнік]

Вітаю! Спрабую карыстацца шаблонам {{Таксон}}. Прашу глянуць Макруха яловая — паведамленне пра памылку ў картцы. Як разумею, трэба ствараць шаблон? Зробіце?--VladimirZhV (размовы) 12:09, 14 сакавіка 2017 (+03)

вось--Хамелка/ разм. 13:39, 14 сакавіка 2017 (+03)
Так проста?--VladimirZhV (размовы) 13:54, 14 сакавіка 2017 (+03)
Калі артыкулы пра ніжэйшыя тансанамічныя адзінкі (пакуль) не плануюцца (від без падвідаў, напрыклад), то варта пазначыць параметр parent - гэта назва вышэйшай на адну таксаадзінкі. Ёсць вялікі шанец, што шаблон пад яе ўжо існуе, як у дадзеным выпадку. Але калі не будзе, то тады ўжо ствараць шаблоны :).--Хамелка/ разм. 14:05, 14 сакавіка 2017 (+03)
Дзякую! Крыху зразумеў.--VladimirZhV (размовы) 14:13, 14 сакавіка 2017 (+03)

Звесткі з Вікідата[правіць зыходнік]

Спадарыня Хамелка, прашу ўважлівей падыходзіць да выдалення элементаў з картак на карысць Вікідата. Вядома, Вікідата — рэч карысная, але гэта не "праўда ў апошняй інстанцыі", а пад адну грабёнку выдаляць з усіх запар артыкулаў — не зусім правільна. Канкрэтна па гэтай праўцы: фактычна ў статусным артыкуле ў картцы парушана адзінасць афармлення (гады жыцця для членаў сям'і), выдалена дзявочае прозвішча маці (гэта, на мой погляд, сур'ёзная праблема ў многіх артыкулах — тое што яна такая ж як і ў самога дзеяча і так зразумела, а вось дзявочае прозвішча, якое паказвае з якога роду маці, куды больш важнае).--Artsiom91 (размовы) 17:34, 22 сакавіка 2017 (+03)

Калі наконт дзявочага прозвішча я яшчэ магу пагадзіцца (хоць менавіта ў гэтай праўцы я фактычна давала спасылку на ўжо напісаны мною артыкул, а вы гэтую спасылку прыбралі), то гады жыцця ў інфабоксе на маё меркаванне абсалютна залішнія.--Хамелка/ разм. 18:20, 22 сакавіка 2017 (+03)
Ну, па-першае, я гэтую Вашую праўку не адкатваў (і нават калі вярнуць, то ніякіх праблем, каб вікіфікаваць спасылку на маці). Па-другое, ніхто не кажа, што ва ўсіх інфабоксах трэба гады жыцця родзічаў пісаць. Але калі аўтар лічыць гэта для канкрэтнага артыкула мэтазгодным, бо звесткі пра родзічаў у такім вялікім артыкуле яшчэ паспрабуй хутка знайсці, то чаму б іх не пакінуць? Проста калі выдалілі дату для аднаго чалавека, то варта для ўсіх выдаліць, а то атрымоўвацца як папала, а гэта, нагадаю, статусны артыкул.--Artsiom91 (размовы) 19:32, 22 сакавіка 2017 (+03)

Артыкулы пра жанчын[правіць зыходнік]

Шаноўная ўдзельніца. А якая значнасць тых жанчын, пра якіх Вы стварылі артыкулы. Вы тую значнасць не паказалі. Напрыклад, Тэрэза Гардзялкоўская мае значнасць, бо, акрамя таго, што была маткай і жонкай знаных асоб, займалася літаратарскай дзейнасцю. Відавочна, што сярод сясцёр Эдварда Вайніловіча толькі Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая мае значнасць (а ўсе астатнія — не маюць), бо, напрыклад, паводле яе прозвішча названы Дом Кастравіцкай і г.д.--Pracar (размовы) 18:26, 22 сакавіка 2017 (+03)

Pracar, ніхто не скажа, што шляхціц вядомага магнацкага роду не мае значнасці, нават калі ён толькі муж і бацька. А жонкі і маці значнасці не маюць. Так і запішу.--Хамелка/ разм. 18:31, 22 сакавіка 2017 (+03)
Pracar, дарэчы, вы ж самі пісалі, што Міхаліна Вайніловіч была фундатаркай цімкавіцкага касцёла, як па мне, то гэта ўжо цягне на значнасць.--Хамелка/ разм. 18:34, 22 сакавіка 2017 (+03)

Непераканальна. Удзельніца ніякай інфармацыі акрамя генеалогіі не дала, таму артыкулы пустыя. Няма патрэбы ствараць артыкулы, калі пра тую генеалогію можна даведацца з артыкула Род Ваньковічаў (і пад.) ці з артыкула пра мужа.--Pracar (размовы) 18:45, 22 сакавіка 2017 (+03)

Ну дык выстаўце іх на выдаленне, ніхто ж не забараняе.--Хамелка/ разм. 18:53, 22 сакавіка 2017 (+03)

Выставілі. Выдаляйце.--Pracar (размовы) 22:53, 27 сакавіка 2017 (+03)

Адмінам не варта падводзіць вынікі ў тых абмеркаваннях, дзе яны неаб'ектыўныя і ненейтральныя, так што я ўстрымаюся.--Хамелка/ разм. 20:05, 29 сакавіка 2017 (+03)

Выдаляюць і без абгрунтавання. "Хуткае выдаленне". Тым болей, што значнасці няма (ці не паказана). // Не бярыце блізка да сэрца. Проста гэта не артыкул, калі прадубліравана інфармацыя з артыкула пра мужа.--Pracar (размовы) 20:43, 29 сакавіка 2017 (+03)

Пытанне-меркаванне[правіць зыходнік]

Дзень добры, паважаная спадарыня Вольга! На жаль, я пакуль яшчэ не магу сабе дазволіць звярнуцца да Вас «калега», бо я тут новенькая і не маю на гэта права. Але я шчыра хачу дапамагчы нашай беларускай Вікіпедыіі з яе якасным пашырэннем і планую, калі атрымаецца, ствараць артыкулы пра нашу беларускую неафіцыйную паэзію, без якой наша культура немагчыма і ў якой я нешта разумею з прычыны сваёй прафесіі. І вось надоечы я вырашыла пачаць з артыкула пра нашага паэта і празаіка, гэта Юрый Анатольевіч Рыдкін, з творчасцю якога я знаёма вельмі добра з прычыны, як ужо казала, своёй прафесіі. Але ж адразу я сутыкнулася з праблемай, звязанай непасрэдна з сучаснасцю і неафіцыйнасцю твораў нашага аўтара. З аднаго боку спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы ў галіне, падкрэслю, неафіцыйнай паэзіі ёсць, усе яны незалежныя і аўтарытэтныя, як незалежныя і тыя рэдактары, якія публікавалі Рыдкіна, а яны абы-каго публікаваць не стануць. Усё гэта само па сабе кажа аб значнасці нашага аўтара! З іншага ж боку гэтыя публікацыі знаходзяцца не ў афіцыйных часопісах, бо гіперспасылачная паэзія Рыдкіна неафіцыйная, авангардная, і яна ўвогуле не можа быць апублікавана на паперы, бо яна гіперспасылачная і можа існаваць толькі ў Інтэрнэце. Да таго ж гэтая гіперспасылачная паэзія існуе толькі год, таму так і хочацца сказаць: «А давайце пачакаем!» Але ж такой наш погляд супярэчыць сучаснаму падыходу на Вікіпедыі, згодна з якім мы павінны рэагаваць і на сучасныя з’явы ў галіне неафіцыйнай культуры, на культурныя падзеі, якія адбываюцца і існуюць ужо зараз. Нягледзячы на гэта, артыкул пра Юрыя Анатольевіча Рыдкіна быў выстаўлены на выдаленне. Артыкул гэты, на мой сціплы погляд, створаны якасна, падрабязна, без памылак, са спасылкамі каля кожнага інфармацыйнага слова. Вікіпедыя, як мы ведаем, мае патрэбу ў такіх артыкулах, тым больш пра нашых сучасных паэтаў-землякоў. Паважаная спадарыня Вольга, я прашу Вас як адміністратара, які валодае правам «пакінуць ці выдаліць», прыняць справядлівае рашэнне, улічваючы ўсе тонкасці, пералічаныя вышэй. Улічваючы тое, што артыкул гэты, відавочна, будзе павялічвацца і паляпшацца. Улічваючы тое, што з моманту выстаўлення артыкула на выдаленне і галасаванне ўжо прайшоў пастаноўлены правілам тыдзень, і ўдзелькі Вікіпедыіі пераважнай большасцю падтрымалі артыкул, а супраць там толькі той, хто яго выставіў на выдаленне: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F:%D0%94%D0%B0_%D0%B2%D1%8B%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F#.D0.AE.D1.80.D1.8B.D0.B9_.D0.90.D0.BD.D0.B0.D1.82.D0.BE.D0.BB.D1.8C.D0.B5.D0.B2.D1.96.D1.87_.D0.A0.D1.8B.D0.B4.D0.BA.D1.96.D0.BD Прабачце мяне за такую доўгую прамову, але я сапраўды ў нейкай збянтэжанасці… Спадарыня Вольга, дзякуй за магчымасць выказаць сваё меркаванне! --Купалінка (размовы) 15:27, 12 красавіка 2017

Купалінка, Вітаю, наколькі я бачу, артыкулу дадуць шанец і пакуль яго пакінуць. Але на будучыню ўлічыце, што паказчыкам значнасці аўтара з'яўляюцца наклады (літаральна, колькасць штук), крытычныя артыкулы і рэцэнзіі ў аўтарытэтных крыніцах (СМІ, вядомыя онлайн-месцы) і згадванне біяграфічных звестак у аўтарытэтных крыніцах. Гэта робіцца, каб выконваўся лагічны ланцужок "аўтар-вядомасць-Вікіпедыя", а не "аўтар-Вікіпедыя-вядомасць". Нам афіцыйна забаронена быць рэкламнай пляцоўкай для новых імёнаў, такія справы.--Хамелка/ разм. 19:58, 12 красавіка 2017 (+03)

Вялікі дзякуй, спадарыня Вольга, за парады! Усё зразумела, усё ўлічу.--Купалінка (размовы) 20:43, 12 красавіка 2017

Катэгорыя:Артыкулы да хуткага выдалення[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце прабегчыся тут? Бо адміністратары не звяртаюць увагі. --Artificial123 (размовы) 15:23, 13 красавіка 2017 (+03)

Непатрэбныя шаблоны[правіць зыходнік]

Вітаю. Удзельнік:Medzianowsky стварае непатрэбныя шаблоны без інтэрвік. Можаце неяк на яго паўплываць? --Artificial123 (размовы) 11:57, 14 красавіка 2017 (+03)

Хай стварае, не забаронена. Я час ад часу пераглядаю яго ўнёсак, стаўлю інтэрвікі, выпраўляю катэгорыі і інш.--Artsiom91 (размовы) 11:59, 14 красавіка 2017 (+03)
Нажаль, амаль што не магу. Калі чалавек неадэкватна рэагуе ці зусім не рэагуе, я магу толькі пайсці папсіхаваць у падушку :).--Хамелка/ разм. 13:24, 14 красавіка 2017 (+03)

Просьба[правіць зыходнік]

Калі ласка папраўце тэкст артыкула Хімічная атака на Хан-Шэйхун, паколькі я не дасканала валодаю беларускай мовай. Дзякуй --KHMELNYTSKYIA (размовы) 10:35, 16 красавіка 2017 (+03)

Вітаю, паправіла--Хамелка/ разм. 11:02, 16 красавіка 2017 (+03)