Станіслаў Улошак
Jump to navigation
Jump to search
Станіслаў Улошак | |
---|---|
польск.: Stanisław Włoszek | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | каля 1554 |
Месца нараджэння | Юхнава, Падляшша |
Дата смерці | 20 мая 1621 |
Месца смерці | Варшава |
Станіслаў Улошак (польск.: Stanisław Włoszek; каля 1554, Юхнава, Падляшша – 20 мая 1621, Варшава) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 21 верасня 1573 г. у Браневе[1]. У 1586–1592 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[2]. У 1596–1597 гг. – прэфект езуіцкіх школ у Любліне, у 1598–1603 гг. і 1611–1614 гг. – суперыёр Дома прафесаў Варшаве, а ў 1608–1609 гг. – прэпозіт (кіраўнік) Дома прафесаў у Кракаве. З 1609 па 1611 гг. займаў пасаду рэктара Віленскай акадэміі. Браў удзел у дыспутах з іншаверцамі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.