Мікалай Зявела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Зявела
польск.: Mikołaj Zeweło (Zewełło)
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 6 снежня 1651(1651-12-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 мая 1714(1714-05-28) (62 гады)
Месца смерці:
Месца працы:

Мікалай Зявела (польск.: Mikołaj Zeweło (Zewełło); 6 снежня 1651, Літва28 мая 1714, Коўна) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 ліпеня 1671 г. у Вільні. Прэфект школ у Гродне (1684–1685), прафесар філасофіі ў Варшаве (1685–1687), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1688–1689). Прафесар філасофіі ў Полацку (1689 –1692), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1692 - 1693). З 1694 па 1697 гг. – пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а з 1697 па 1700 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ у Крожах (1700–1701), Коўне (1704–1705) і Пашаўшэ (1705–1706). У 1710–1711 гг. – віцэ-рэктар, а ў 1711–1714 гг. – рэктар Ковенскага езуіцкага калегіума[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.