Мікалай Сляскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сляскі
польск.: Mikołaj Slaski
Дата нараджэння каля 1614
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1677(1677-07-20)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы

Мікалай Сляскі (польск.: Mikołaj Slaski, каля 1614, Мазовія20 ліпеня 1677, Полацк) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 12 верасня 1635 г. у Вільні. Прэфект школ у Ломжы (1648–1649) і Смаленску (1652–1654). Рэктар Смаленскага езуіцкага калегіума (1654–1655) і місіянер на расійскай тэрыторыі (1660–1661). Пракуратар знішчанага Віцебскага езуіцкага калегіума (1661–1662), а потым суперыёр і віцэ-рэктар (1663–1667) і рэктар (1667–1670, 1675–1677) Полацкага езуіцкага калегіума. Пад час свайго служэння ў Полацку дбаў пра будаўніцтва і рамонт касцёлаў, якія належалі Полацкаму калегіуму, у тым ліку Св. Пятра і Паўла, Св. Сафіі і некаторых іншых. У 1670–1673 гг. – рэктар калегіума ў Рэшлі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.