Крыштаф Эйнаровіч
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 3 лістапада 2019.
Крыштаф (Францішак) Эйнаровіч | |
---|---|
польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 15 лютага 1664 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1714 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы |
Крыштаф (Францішак) Эйнаровіч (польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz; 15 лютага 1664, Троцкае ваяводства – 22 красавіка 1714, Коўна) – святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 30 лістапада 1681 г. у Вільні. Выкладаў філасофію ў Варшаве (1698–1700), філасофію (1700–1703) і тэалогію (1703–1706) у Віленскай акадэміі. Рэктар калегіума ў Крожах (1706–1709). Рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі ў Браневе (1709–1710). З 1710 па 1713 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума.
Аўтар панегірыка Archus triumphalis… Adalberti Stanislai Boguslawski (1698). Апублікаваў Conclusiones і пакінуў рукапісныя лекцыі па філасофіі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1664 годзе
- Нарадзіліся ў Троцкім ваяводстве
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1714 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
- Езуіты Беларусі
- Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума