Крыштаф Гаршвіла
Крыштаф Гаршвіла | |
---|---|
літ.: Kristupas Garšvila, польск.: Krzysztof Gorzwiłło | |
Род дзейнасці | святар, вучоны, пісьменнік, педагог |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1671 |
Месца нараджэння | Лідскі павет |
Дата смерці | 21 красавіка 1721 |
Месца смерці | Вільня |
Месца працы |
Крыштаф Гаршвіла (літ.: Kristupas Garšvila (Garšvilas, Goršvila) польск.: Krzysztof Gorzwiłło; 25 ліпеня 1671, Лідскі павет – 21 красавіка 1721, Вільня[1]) – святар, вучоны, пісьменнік, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса у 1687 г. У 1697–1701 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1700 г. высвечаны на ксяндза. У перыяд з 1701 па 1717 гг. выкладаў рыторыку, старажытнаяўрэйскую мову, філасофію, тэалогію і кананічнае права ў калегіумах у Пінску, Дынабургу, Гродне, Варшаве і Віленскай акадэміі[1]. З 1717 па 1720 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[2]. У час свайго рэктарства пабудаваў у Захарнічах, маёнтку калегіума, новы касцёл[3]. У 1770–1721 гг. – рэктар Віленскай акадэміі[1].
Драматычныя творы К. Гаршвілы былі пастаўлены на сцэне школьнага тэатра ў Вільні (Exilium sapientis, 1696), Cineres ad instam vindictam animatis (1702), Znak zwycięski (меркаванае аўтарства; 1702). У рукапісе захаваліся лекцыі па філасофіі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.