Перайсці да зместу

Андрэй Брухман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Брухман
польск.: Andrzej Bruchman
Дата нараджэння каля 1577
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1643(1643-04-23)
Месца смерці
Род дзейнасці святар, педагог
Месца працы
Альма-матар

Андрэй Брухман (польск.: Andrzej Bruchman; каля 1577, Ольштын — 23 красавіка 1643, Полацк[1]) — святар, педагог.

Па сканчэнні езуіцкіх школ у Браневе ўступіў у Таварыства Ісуса 8 студзеня 1596 г. у Рызе. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце ў Дэрпце вывучаў філасофію ў Браневе (1598—1600) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1604—1608). У сталіцы быў высвечаны на ксяндза[2].

Выкладчык рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1609—1610), прэфект штудыяў у Рызе (1611—1612), прэфект дыяцэзіяльнай семінарыі ў Браневе (1612—1614). Прафесар маральнай тэалогіі ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1617—1620), рэктар у Браневе (1620—1623), прафесар маральнай тэалогіі ў Пултуску (1623—1626) і прэфект дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску (1628—1629). Спаведнік біскупа-суфрагана вармінскага Міхала Дзялынскага (1629—1633), прэфект школ у Пултуску (1633—1634), інструктар Дому ІІІ прабацыі (1636—1637) і прэфект школ (1638—1639) у Нясвіжы[1].

Апошнія гады жыцця, з 1640 па 1643, займаў пасаду рэктара Полацкага езуіцкага калегіума і актыўна прапагандаваў у горадзе культ архіепіскапа Полацкага Іасафата Кунцэвіча[2].

Зноскі

  1. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 43.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.