Шыман Бланензіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шыман (Сымон) Бланензіс
польск.: Szymon Blonensis
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: каля 1583
Месца нараджэння: Мазовія
Дата смерці: 30 лістапада 1648
Месца смерці: Варшава

Шыман Бланензіс (таксама бел.: Сымон Бланензіс, польск.: Szymon Blonensis, каля 1583, Мазовія30 лістапада 1648, Варшава) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 ліпеня 1605 г. Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1620–1623) і Віленскага навіцыяту (1624–1641), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Варшаве (1643–1646), прэфект аптэкі ў Віленскай акадэміі (1642–1643, 1646–1648). З мая да лістапада 1648 г. – правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.