Ежы Гофман (езуіт)
Jump to navigation
Jump to search
Ежы Гофман | |
польск.: Jerzy Hoffman (Offman) | |
Род дзейнасці: | святар, педагог |
---|---|
Дата нараджэння: | каля 1597 |
Месца нараджэння: | Жамойць |
Дата смерці: | 4 кастрычніка 1668 |
Месца смерці: | Вільня |
Ежы Гофман (Офман) (польск.: Jerzy Hoffman (Offman), каля 1597, Жамойць – 4 кастрычніка 1668, Вільня) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 4 лістапада 1614 г. у Вільні. Прэфект школ у Крожах (1627–1629), суперыёр у Варні (1629–1631), прыдворны місіянер епіскапа Абрагама Войны у Крожах (1630–1631). Прафесар Св. Пісання (1631–1633) і маральнай тэалогіі (1636) Віленскай акадэміі, а потым рэктар Нясвіжскага (1637–1637) і Полацкага (1638–1640) езуіцкіх калегіумаў. Сакратар правінцыяла (1652–1655), а ў 1652 г. – разам з Жыгімонтам Лаўксмінам прадстаўляў Літоўскую правінцыю Ордэна на Х Генеральнай кангрэгацыі ў Рыме[1][2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
|