Аляксандр Шукевіч
Jump to navigation
Jump to search
Аляксандр Шукевіч | |
---|---|
польск.: Aleksander Szukiewicz | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 29 верасня 1715 |
Месца нараджэння | Беларусь |
Дата смерці | 19 красавіка 1771 |
Месца смерці | Мінск |
Аляксандр Шукевіч (польск.: Aleksander Szukiewicz; 29 верасня 1715, Беларусь – 19 красавіка 1771, Мінск) – святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 17 жніўня 1732 г. у Вільні. Прафесар філасофіі і этыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1749–1752). Пракуратар па спрэчных справах Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1753–1757). Прафесар кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1757–1758). Узначальваў калегіумы ў Полацку (1760–1766)[1] (Л. Гжэбень таксама падае звесткі пра тое, што ў 1763–1766 гг. А. Шукевіч быў рэктарам у Пінску[2]), Варшаве (1766–1769) і Мінску (1770–1771)[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.