Якуб Ляхоўскі
Выгляд
| Якуб Ляхоўскі | |
|---|---|
| польск.: Jakub Lachowski | |
| Дата нараджэння | каля 1572 |
| Дата смерці | 6 лістапада 1639 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | каталіцкі святар |
| Месца працы | |
Якуб Ляхоўскі (польск.: Jakub Lachowski, каля 1572, Ляхаў — 6 лістапада 1639, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 мая 1595 г. у Рызе. Суперыёр у Ломжы (1609—1610), сакратар правінцыяла (1610—1612), суперыёр Варшаўскага калегіума (1615—1620). Спаведнік біскупа Анджэя Апалінскага (1623—1624). Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Ломжы (1624—1628) і Полацку (1629—1633). У 1634—1635 гг. — інструктар у Доме ІІІ прабацыі ў Нясвіжы, а ў 1635—1639 гг. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.