Войцех Сляскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Войцех Сляскі
польск.: Wojciech Slaski
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: каля 1585
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 жніўня 1653(1653-08-11)
Месца смерці:

Войцех Сляскі (польск.: Wojciech Slaski, каля 1585, Мазовія11 жніўня 1653, Фромбарк, Вармія) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 27 ліпеня 1607 г. у Вільні. Прафесар маральнай тэалогіі (1615–1616) у Пултуску. Прафесар пазітыўнай і палемічнай тэалогіі (1618–1622) і рэктар (1623–1627, 1630–1635) Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1635 па 1638 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1638–1639 гг. – сакратар правінцыяла.

Спаведнік Аляксандра Радзівіла (1627–1630) і канцлера Томаша Уейскага (1643–1653). Каля 1650 г. быў таксама спаведнікам і капеланам караля Яна Казіміра. Прыдворны місіянер Ежы Асалінскага[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.