Марцін Несцяровіч
Марцін Несцяровіч | |
---|---|
польск.: Marcin Nieścierowicz | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1630 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1702 (72 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар, паэт |
Месца працы |
Марцін Несцяровіч (польск.: Marcin Nieścierowicz; 13 лютага 1630, Беларусь — 19 ліпеня 1702, Вільня) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 18 жніўня 1651 г. у Вільні. Вывучаў філасофію і тэалогію (1656—1663) у Аўстрыйскай правінцыі ордэна. Выкладаў паэтыку ў Браневе (1663—1665), рыторыку ў Нясвіжы (1665—1666), маральную тэалогію ў Варшаве (1673—1675) і Вільні (1675—1676). Прэфект школ у Навагрудку (1677—1678) і Вільні (1679—1679). З 1680 па 1683 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ і маральнай тэалогіі (1683—1685) і віцэ-рэктар Віленскай акадэміі (1690). Рэктар езуіцкага калегіума ў Крожах (1686—1688)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.