Мацей Карскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацей Карскі
польск.: Maciej Karski
Род дзейнасці: святар, вучоны, педагог
Дата нараджэння: 24 лютага 1662(1662-02-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 лютага 1717(1717-02-10) (54 гады)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:

Мацей Карскі (польск.: Maciej Karski; 24 лютага 1662, Добжынская зямля Польшча10 лютага 1717, Вільня) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, вучоны, педагог.

Верагодна, сын Казіміра Карскага і Ганны Радаеўскай[1]. Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1680 г. у Вільні. Вывучаў паэтыку і рыторыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, філасофію ў Віленскай акадэміі (1683–1686) і тэалогію і права ў Варшаве (1689–1693)[2]. Выкладаў рыторыку ў Плоцку (1688–1689, 1693–1694) і Варшаве (1694–1695), філасофію ў Полацку (1696–1699). У Віленскай акадэміі абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі[2]. Быў прафесарам кананічнага права і схаластычнай тэалогіі, а таксама прэфектам школ у Варшаве (1700–1708)[1].

Пад час Вялікай Паўночнай вайны выступаў у падтрымку Станіслава Ляшчынскага, а потым дабіваўся згоды паміж варагуючымі магнацкімі групоўкамі (у тым ліку паміж віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Людвікам Канстанцінам Пацеем)[2].

Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1709–1710) і Віленскай акадэміі (1710–1713). Адрадзіў дзейнасць акадэміі пасля спусташальнай акадэміі 1710 г. і аднавіў яе бібліятэку. Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1713–1716), прэпозіт у Доме прафесаў у Вільні (1716 – 1717)[1].

У час, калі праходзіў курс тэалогіі, па рэкамендацыі выкладчыка права А. Краснадэмбскага яму даручылі падрыхтаваць да друку чацвёртага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага (Вільня, 1693). Дзякуючы гэтай працы набыў вядомасць «знаўцы айчынных законаў». Шляхцічы часта выбіралі яго палюбоўным суддзёй, каб не звяртацца да Трыбунала ВКЛ[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]