Міхал Буйноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Буйноўскі
польск.: Michał Bujnowski (Buynowski), лац.: Michàél Buynowski
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1632
Месца нараджэння: Полацкае ваяводства
Дата смерці: 20 кастрычніка 1690
Месца смерці: Нясвіж

Міхал Буйноўскі (польск.: Michał Bujnowski (Buynowski), лац.: Michàél Buynowski; 3 сакавіка 1632, Полацкае ваяводства20 кастрычніка 1690, Нясвіж) – святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 верасня 1646 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1650–1653) і тэалогію ў езуіцкім калегіуме ў Трнаве (1657–1660). Выкладаў граматыку ў Ужгарадзе (1656), рыторыку ў Браціславе (1661–1662), Нясвіжы (1663–1664), Гродна (1664–1665), Вільні (1665–1668) і Крожах (1670–1672)[1].

Пенітэнцыярый (святар, які спавядае ў асаблівых выпадках па даручэнні рымскага папы або епіскапа[2]) у Базіліцы Св. Пятра ў Рыме (1672–1683). З 1683 па 1688 гг. – рэктар езуіцкіх калегіумаў у Полацку, а з 1689 па 1690 гг. – у Нясвіжы[1].

Выдаў шэраг прац, прысвечаных пытанням тэалогіі і эстэтыкі: Ranny obiad na posiłek duszy (Вільня, 1686) i Droga do domu wieczności (Вільня, 1688), Ratio status eligendi (у двух частках: першая, другая ; Вільня, 1688–1689) i Ratio status ecclesiastici stabiliendi (Вільні, 1690)[1][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. https://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_fwords/26737/%D0%9F%D0%95%D0%9D%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9D%D0%A6%D0%98%D0%90%D0%A0%D0%98%D0%99
  3. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 140.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.