Перайсці да зместу

Часам не да законаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Часам не да законаў» (руск.: иногда не до законов) — выраз, публічна выкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам 10 верасня 2020 года, калі ён прадстаўляў перад супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Генеральнай пракуратуры Беларусі новага генпракурора Андрэя Шведа[1].

Выраз быў выкарыстаны на фоне магутных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх вырабаў, узурпацыі ўлады Лукашэнкам, палітычнага пераследу і катаванняў нязгодных. Гэтым выразам палітык фактычна даў дазвол на пачатак шырокамаштабных палітычных рэпрэсій супраць сваіх апанентаў. Цалкам выраз гучаў так[1]:

" Хоць калі ажыццяўляецца практычна нахабная інтэрвенцыя, як я называю, звонку і яна падаграваецца знутры і кіруецца звонку, там часам не да законаў, трэба прыняць жорсткія меры, каб спыніць усякую дрэнь, якая на гэта прэтэндуе. У дадзеным выпадку сітуацыя не такая. "

Сёння фраза найчасцей выкарыстоўваецца дэмакратычнай апазіцыяй, каб падкрэсліць поўнае беззаконне, якое пануе ў Беларусі ў дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 года.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Лукашэнка прадставіў Шведа на пасадзе генеральнага пракурора (руск.). zviazda.by (10 верасня 2020). Праверана 13 ліпеня 2024.