Перайсці да зместу

Лувійскія іерогліфы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:48, 17 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лувійскія іерогліфы
Прамалёўка адваротнага боку іерагліфічнага друку, знойдзенай у культурным слоі Троі VIIb.
Прамалёўка адваротнага боку іерагліфічнага друку, знойдзенай у культурным слоі Троі VIIb.
Тып пісьма адкрыта-складовае + ідэаграмы
Мовы лувійская мова
Тэрыторыя цэнтральная Анатолія
Гісторыя
Месца ўзнікнення Хецкае царства
Дата стварэння каля 2000 да н.э.
Перыяд каля 14 - 8 стст. да н.э.
Паходжанне арыгінальнае
Развілася ў няма
Роднасныя няма
Уласцівасці
Статус знікла
Напрамак пісьма бустрафедон
Знакаў некалькі сот
ISO 15924 Hluw
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лувійскія іерогліфы — самабытная пісьменнасць, распаўсюджаная ў Хецкім царстве. Вядомая пад назвай «хецкія іерогліфы» (па назве царства), «лувійскія іерогліфы» (па назве мовы, якую яны перадавалі) або «анаталійскія іерогліфы» (па месцазнаходжанні). Хоць знакі маюць малюнкавы выгляд, пісьменнасць у сваёй аснове з'яўляецца не ідэаграфічнай, а складовай. Паводле паходжання пісьменнасць не мае нічога агульнага з пісьменнасцямі суседніх рэгіёнаў[1][2][3].

Па часе ўзнікнення лувійскія іерогліфы з'яўляюцца пазнейшымі, чым хецкі клінапіс (адаптаваная форма акадскага клінапісу), і паступова выцеснілі апошні.

Геаграфічнае распаўсюджванне лувійскіх іерогліфаў. Вобласці, дзе была зроблена большасць знаходак, заштрыхаваны.

Найбольш раннія прыклады сустракаюцца на асабістых пячатках і вельмі кароткія: надпісы ўтрымліваюць толькі імёны, тытулы і магічныя знакі. Даволі доўгія тэксты выяўлены на манументальных надпісах на камені, некалькі дакументаў захаваліся на свінцовых палосках.

Першыя манументальныя надпісы адносяцца да позняга бронзавага веку, прыкладна XIV—XIII стст. да н.э. На працягу наступных двух стагоддзяў лувійскія іерогліфы засведчаны толькі вельмі рэдкімі знаходкамі, пасля чаго ў слаях з X па VIII стст. да н.э. яны зноў прадстаўлены ў вялікай колькасці. Прыкладна ў пачатку VII ст. да н.э. яны знікаюць канчаткова, выцесненыя малаазійскімі алфавітамі.

Відавочна, пісьменнасць была распрацавана і прыстасавана спецыяльна для лувійскай мовы, а не запазычана звонку (пра гэта гаворыць, у прыватнасці, адсутнасць складаў з галосным -е-). Тэкстаў, запісаных гэтым пісьмом на іншых мовах, не выяўлена[4], хоць у тэкстах і сустракаюцца іншамоўныя ўкрапіны — хурыцкія імёны багоў ці глосы з урарцкай мовы (прыклад: á — ḫá+ra — ku = aqarqi ці tu — ru — za = ṭerusi, дзве адзінкі вымярэнняў).

Як і егіпецкія іерогліфы, лувійскія складаюцца з гукавых (адкрытаскладовых, некалькі двухскладовых) і лагаграфічных знакаў. Наконт чытання большасці складовых знакаў дагэтуль маюцца сумневы, з якой галоснай іх чытаць — а ці i.

Словы маглі запісвацца лагаграмамі, фанетычна ці змяшаным спосабам (гэта значыць лагаграма + фанетычны кампанент), перад словамі мог ставіцца дэтэрмінатыў (знак, які вызначае, да якога класа адносіцца слова).

У адрозненне ад егіпецкіх, радкі лувійскіх іерогліфаў пісаліся напераменку злева направа, затым справа налева (такі напрамак пісьма грэкі называлі бустрафедон, літаральна «па ходзе вала» (які арэ поле).

Некаторыя знакі Фесцкага дыска нагадваюць лувійскія іерогліфы (на гэтай падставе У. Георгіеў спрабаваў прачытаць Фесцкі дыск), аднак у цэлым гэта розныя, не звязаныя адна з адной пісьменнасці.

Хецкія іерогліфы атачаюць фігуру ў царскім адзенні. Надпіс, паўтараецца клінапісам вакол вобада, называючы ўладальніка пячаткі: хецкага кіраўніка Таркумувы. Гэты знакаміты артэфакт даў ключ да далейшай дэшыфроўкі лувійскага клінапісу

Першыя крокі ў дэшыфроўцы зрабілі А. Сейс, Б. Грозны, І. Фрыдрых, якім удалося ўсталяваць чытанне некалькіх дзясяткаў знакаў.

Большую частку знакаў дэшыфраваў Эмануэль Ларош у 1960 г. У 1973 Дэвід Хокінс, Ганна Марпурга Дэвіс і Гюнтэр Нойман усталявалі, што мова надпісаў была лувійскай, а не хецкай, пры гэтым яны выправілі частку памылковых прачытанняў знакаў, напрыклад, для знакаў *376 і *377 замест i, ī были предложены чтения zi, za.

Зноскі

  1. A. Payne, Hieroglyphic Luwian (2004), p. 1.
  2. Melchert, H. Craig. 2004. «Luvian», in The Cambridge Encyclopedia of the World’s Ancient Languages, ed. Roger D. Woodard. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-56256-2
  3. Melchert, H. Craig. 1996. «Anatolian Hieroglyphs», in The World’s Writing Systems, ed. Peter T. Daniels and William Bright. New York and Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-507993-0
  4. R. Plöchl, Einführung ins Hieroglyphen-Luwische (2003), p. 12.