Іван Іванавіч Пстыга
Іван Іванавіч Пстыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 2009[2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР[2] |
Гады службы | 1936—1992 |
Званне | маршал авіяцыі |
Камандаваў |
16-я паветраная армія 893-і штурмавы авіяполк |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Іванавіч Псты́га (10 красавіка 1918, в. Сухаполь , Уфімская губерня , цяпер Башкартастан — 23 лютага 2009, Масква, Расія) — савецкі ваенны лётчык, военачальнік, маршал авіяцыі (1975), Герой Савецкага Саюза (1978), заслужаны ваенны лётчык СССР (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і выхадцаў з Гродзенскай губерні, якія эвакуіраваліся ў Башкірыю з пачаткам Першай сусветнай вайны. Беларус[3][4].
У сям’і было восем дзяцей. Бацька — Іван Рыгоравіч — скончыў прыходскую школу, быў самым пісьменным чалавекам у вёсцы[5]. Маці — Еўдакія Фамінічна — была хатняй гаспадыняй. У дзяцінстве пераехаў з сям’ёй ва Уфу, дзе скончыў школу.
Прызваны на службу ў Чырвоную армію ў 1936 годзе. У 1940 годзе скончыў Энгельскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, і быў прызначаны камандуючым звяна 211-га бамбардзіровачнага авіяпалка ВПС Адэскай ваеннай акругі.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 2-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, начальнік паветрана-стралковай службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка.
22 чэрвеня 1941 года здзейсніў свой першы баявы вылет. Першапачаткова лётаў на бамбардзіроўшчыку Су-2. Здзейсніў 21 баявыя вылеты, у адным з якіх яго самалёт быў збіты.
У сакавіку—верасні 1942 года ў горадзе Балашове прайшоў перанавучанне на штурмавік Іл-2. Камандаваў спачатку звяном, потым эскадрылляй 504-га штурмавога авіяпалка. Яго эскадрылля асабліва паспяхова дзейнічала пад Сталінградам, у выніку яе дзеянняў вораг панёс вялікія страты.
У снежні 1943 года прызначаны камандзірам 893-га штурмавога авіяпалка 307-й штурмавой авіядывізіі. Пад яго кіраўніцтвам лётчыкі гэтага злучэння паспяхова дзейнічалі падчас вызвалення Беларускай ССР і Прыбалтыкі — за баявыя дзеянні пад Віцебскам полк атрымаў ганаровае найменне «Віцебскі», а за актыўны ўдзел у вызваленні Барысава, Мінска, Вільні, Ліды быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Я ганарыўся і ганаруся, што давялося ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі — шматпакутнай зямлі гераічнага народа. Раней мне не даводзілася бываць на радзіме маіх продкаў. Наша мясцовасць доўгія гады знаходзілася пад уладай панскай Польшчы. Пералятаючы з 3-га Беларускага на 1-ы Украінскі фронт, шлях нашага палка праходзіў зусім выпадкова праз гэтыя месцы. Я лёгка знайшоў вёскі Хвалава і Крыніцу Пружанскага раёна Гродзенскай губерні, заклаў віраж і міжволі падумаў пра бацьку: як бы здзівіўся ён, даведаўшыся, што яго сын усё ж такі пабачыў зямлю прашчураў ... Іван Пстыга, «На боевом курсе»[6].
|
У далейшым ўдзельнічаў ў вызваленні Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі. За ўвесь час вайны Іван Пстыга здзейсніў 96 баявых вылетаў, асабіста збіў 2 знішчальнікі, адзін з якіх — у лабавой атацы[7].
Пасля вайны працаваў на камандных пасадах у Ваенна-паветраных сілах і іншых пасадах ва Узброеных сілах СССР і Расіі. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба і ў 1957 годзе прызначаны намеснікам камандуючага ваенна-паветраных сіл Ленінградскай ваеннай акругі.
З 1958 года — першы намеснік, а праз год — камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Групы савецкіх войск у Германіі. У 1967 годзе стаў намеснікам галоўнакамандуючага ВПС па баявой падрыхтоўцы.
У 1977 годзе пад яго кіраўніцтвам была створана Цэнтральная інспекцыя бяспекі палётаў Узброеных сіл СССР. Ён распрацаваў «формулу бяспекі палётаў» — сукупнасць якасцяў асабовага складу, правілаў лётнай службы, кіравання палётамі, рэгулярнасці палётаў, надзейнасці авіяцыйнай тэхнікі, — якая легла ў аснову сістэму забеспячэння бяспекі палётаў, дзейснай да гэтага часу. Дзякуючы Пстыгу атрымалася мінімізаваць колькасць лётных здарэнняў у авіяцыйных частках СССР[7].
З 1983 года — ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Праводзіў вялікую аналітычную працу, абагульняў досвед баявых дзеянняў савецкіх авіячастак у гады вайны.
У 1992 годзе выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве. Памёр 23 лютага 2009 года на 91-м годзе жыцця. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1955, 1978), двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (1943, 1985), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1951), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Аляксандра Неўскага (1944), ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1988), шэрагам савецкіх і расійскіх медалёў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 7 красавіка 1978 года «за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі ўнёсак у падрыхтоўку і павышэнне баявой гатоўнасці войск у пасляваенны перыяд і асваенне складанай баявой тэхнікі».
Іван Пстыга — адзіны беларус, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга 7 разоў[8][9], адзін з двух беларусаў — маршалаў роду войск.
Зноскі
- ↑ а б Пстыго Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ПСТЫГО Иван Иванович // Авиация России : биографическая энциклопедия : 1909-2009 : А--Я / под ред. А. Н. Зелин — М.: 2009. — С. 453. — 880 с. — ISBN 978-5-903989-03-4
- ↑ Узнагародны ліст І. І. Пстыгі па ўзнагароджанні Ордэнам Чырвонага Сцяга, 1942.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 108
- ↑ Пстыго И. И. На боевом курсе. — М. : Воениздат, 1989. — (Военные мемуары). — 65 000 экз. — ISBN 5-203-00061-1.
- ↑ М. В. Стрелец. Судьба этнического белоруса, родившегося в Республике Башкортостан (на примере маршала авиации И. И. Пстыго). // Научный вестник Крыма, № 5 (16) 2018.
- ↑ а б 154 отдельный комендантский Преображенский полк. Книга памяти. Пстыго Иван Иванович (руск.). Масква: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Праверана 1.4.2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Николай Качук.. У неба на часах. Вспоминая 95-ю авиадивизию (руск.). Мінск: СБ. Беларусь сегодня (17 жніўня 2019). Праверана 01.04.2020.
- ↑ Максим Осипов.. Белорусы, обладающие первым советским орденом: от Леонида Беды до Виктора Шеймана (руск.)(недаступная спасылка). Народная газета (21 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013. Праверана 01.04.2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Біяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 439. — 720 с. — 15 000 экз.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. — С. 621
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 108
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Златавустаўскім павеце
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
- Заслужаныя ваенныя лётчыкі СССР
- Асобы
- Маршалы авіяцыі
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Нарадзіліся ў Башкартастане
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Мемуарысты СССР
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Ганаровыя грамадзяне Валгаграда
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання