Яўген Юр’евіч Клапоцкі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
падоўжыў кантракт |
→Дасягненні: дапаўненне |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
== Дасягненні == |
== Дасягненні == |
||
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|2016]] |
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|2016]] |
||
* {{Сцяг Беларусі|20px}} У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]] |
|||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
Версія ад 21:40, 20 студзеня 2017
Поўнае імя | Яўген Юр'евіч Клапоцкі | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 жніўня 1993[1][2] (30 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 187 см | ||||||
Вага | 77 кг | ||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Кар'ера
Клубная
Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама».
У красавіку 2013, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клуба[3]. У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.
У пачатку 2014 капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезону. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль[5]. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[6].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.
У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[8].
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).
Дасягненні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Зноскі
- ↑ Evgeni Klopotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevgeniy Klopotskiy // FBref.com
- ↑ Острый диалог «Динамо» и болельщиков
- ↑ Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Клопоцкий отправлен в дубль брестского «Динамо» и, скорее всего, покинет команду
- ↑ Клопоцкий и Шемрук стали свободными агентами
- ↑ Евгений Клопоцкий подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Клопоцкий продолжит карьеру в Жодино
Спасылкі
- 1460051-klopockij (руск.)
- Шаблон:Transfermarkt.de
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)