Польскі паход Чырвонай Арміі (1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, вікіфікацыя, пунктуацыя
Радок 1: Радок 1:
'''Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну''', [[Савецкая гістарыяграфія|сав. гіст.]] '''вызваленчы паход Чырвонай Арміі''', '''вераснёўскі паход Чырвонай Арміі''' ([[1939]]) — вайсковая аперацыя [[СССР]] супраць [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], праведзеная 17—28.9.[[1939]]<ref>У асноўным, таму што афіцыйнай даты сканчэння не існуе.</ref>, якая мела мэтай заняцце земляў [[Заходняя Беларусь |Заходняй Беларусі]] і [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіны]], у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж [[СССР]] і [[Нацысцкая Германія|Германія]]й паводле [[савецка-германская дамова 23.8.1939|дамовы ад 23.8.1939]]. Аперацыя праводзілася ў час, калі адбывалася [[Польская абарончая вайна (1939)]], але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да [[БССР]] і [[УССР]], падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.ч. забітымі, зв. 2 тыс.ч. параненымі<ref>Мельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450.</ref> (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных<ref>Мельцюхоў, С.403.</ref>.
Страты савецкага боку склалі каля 1 тысяч чалавек забітымі, звыш 2 тысяч чалавек параненымі<ref>Мельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450.</ref> (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных<ref>Мельцюхоў, С.403.</ref>.

== Падрыхтоўка ==
== Падрыхтоўка ==
Радок 12: Радок 12:
9 верасня, пасля таго як вермахт захапіў Варшаву, наркам К. Варашылаў і кіраўнік Генштаба Б. Шапашнікаў падпісалі загад № 16633 Ваеннаму савету Беларускай асобай ваеннай акругі, дзе адзначалася, што трэба {{цытата|да канца 11 верасня 1939 г. схавана сканцэнтравацца і быць гатовым да вырашальнага наступлення з мэтай маланкавым ударам разграміць супраціў ныя войскі праціўніка}}<ref>Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-полититическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, [1] с., [8] л. ил., к., портр. ил. — С. 287. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9</ref>

Згодна з загадам Полацкая група павінна была наступаць на г. Свянцяны, Мінская група — у кірунку Ашмяны—Ліда, конна-механізаваная група — на Наваградак—Ваўкавыск, Слуцкая група — на Баранавічы. У той жа дзень В. Молатаў паведаміў В. фон Шуленбургу, што «савецкія ваенныя дзеянні пачнуцца на працягу бліжэйшых дзён». Аднак загад № 16633 не быў даведзены да камандавання акругі, паколькі паведамленні аб узяцці вермахтам Варшавы не пацвердзіліся<ref>Люцік, З. «Беларускі фронт»: Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі (верасень 1939) / Зьміцер Люцік // ARCHE. — 2009. — № 8. — С. 165—166. — ISSN 1392-9682</ref>.
Згодна з загадам Полацкая група павінна была наступаць на Свянцяны, Мінская група — у кірунку Ашмяны—Ліда, конна-механізаваная група — на Наваградак—Ваўкавыск, Слуцкая група — на Баранавічы. У той жа дзень В. Молатаў паведаміў В. фон Шуленбургу, што «савецкія ваенныя дзеянні пачнуцца на працягу бліжэйшых дзён». Аднак загад № 16633 не быў даведзены да камандавання акругі, паколькі паведамленні аб узяцці вермахтам Варшавы не пацвердзіліся<ref>Люцік, З. «Беларускі фронт»: Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі (верасень 1939) / Зьміцер Люцік // ARCHE. — 2009. — № 8. — С. 165—166. — ISSN 1392-9682</ref>.

== Сілы бакоў ==
== Сілы бакоў ==
Вечарам 16 верасня, сілы БАВА былі падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, якія, павінны былі пачацца ў 6:00 гадзін раніцы 17 верасня. Савецкая ваенная групіроўка была аб'яднаная ў [[Беларускі фронт 1939|Беларускі фронт]] (камандуючы — [[камандарм]] [[М. Кавалёў]]). У складзе акругі (фронта) знаходзіліся:
Вечарам 16 верасня сілы БАВА былі падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, якія павінны былі пачацца 17 верасня ў 6:00 гадзін раніцы. Савецкая ваенная групоўка была аб'яднаная ў [[Беларускі фронт 1939|Беларускі фронт]] (камандуючы — [[камандарм]] [[М. Кавалёў]]). У складзе акругі (фронта) знаходзіліся:
* '''3-я армія''': 4-ы (50-я і 27-я стралковыя дывізіі), 10-ы стралковыя карпусы (126-я і 115-я стралковыя дывізіі), 5-я, 10-я стралковыя дывізіі, 24-я кавалерыйская дывізія, 22-я і 25-я лёгкія танкавыя брыгад (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). 85 тыс. чал., 678 танкаў, 45 бронеаўтамабіляў, 676 гармат і мінамётаў<ref>Gryelak, K. Czeław. Kresy w czerwieni. Agresja Związku Sowieckiego na Polskę w 1939 roku. — Warszawa: Neriton, 1998. — S. 252; М. Мельцюхоў прыводзіць іншую колькасць па арміі: 121 968 чал, 752 гарматы, 743 танкі. Мельтюхов, М. И. Упущенный шанс Сталина... — С. 119.</ref>.

Радок 27: Радок 27:
* '''10-я армія''': 11-ы стралковы корпус (121-я і 150-я стралковыя дывізіі), 3-і стралковы корпус (6-я, 33-я і 121-я стралковыя дывізіі). Камандзір — камкор І. Г. Захаркін.
* '''10-я армія''': 11-ы стралковы корпус (121-я і 150-я стралковыя дывізіі), 3-і стралковы корпус (6-я, 33-я і 121-я стралковыя дывізіі). Камандзір — камкор І. Г. Захаркін.

4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, ; 378,6 тыс.ч., 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тыс.ч., 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фарміраванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тыс.ч, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групіроўкі дзейнічалі 3298 самалётаў<ref name="Melt297">Мельцюхоў, С.297—299.</ref>.
4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, ; 378,6 тысяч чалавек, 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тысяч чалавек, 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фармаванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тысяч чалавек, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групоўкі дзейнічалі 3298 самалётаў<ref name="Melt297">Мельцюхоў, С.297—299.</ref>.

Польская групіроўка на ўсходніх землях складала да 45 тыс.ч.<ref>Гісторыя Беларусі, С.450.</ref>, з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тыс.ч. (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфарміраваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак <ref name="Melt297"/>.
Польская групоўка на ўсходніх землях складала да 45 тысяч чалавек<ref>Гісторыя Беларусі, С.450.</ref>, з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тысяч чалавек (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфармаваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак <ref name="Melt297"/>.

== Баявыя дзеянні ==
== Баявыя дзеянні ==
Радок 39: Радок 39:
Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 [[17 верасня]] [[1939]]. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныя<ref>Мельцюхоў. С.299</ref>.

Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала [[Э. Рыдз-Сміглы]], дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у [[Венгрыя|Венгрыю]] і [[Румынія|Румынію]], і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская аперацыйная група «Палесе» (ген. Клеберг; 18 тыс.ч.), сфарміраваная з пагранічных войскаў, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў [[Пінская флатылія (Польшча 1918-1939)|Пінскай флатыліі]].
Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала [[Э. Рыдз-Сміглы]], дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у [[Венгрыя|Венгрыю]] і [[Румынія|Румынію]], і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская [[Палессе (аператыўная група)|аператыўная група «Палессе»]] (ген. Клеберг; 18 тысяч чалавек), сфармаваная з пагранічных войскаў, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў [[Пінская флатылія (Польшча 1918-1939)|Пінскай флатыліі]].

Адступаючыя часткі Войска Польскага пад [[Баранавічы|Баранавічамі]] збілі чатыры самалёты Чырвонай Арміі<ref>[https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2347985,%D0%AF%D0%BA-%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%8B-%D1%81%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%96-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%B4%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%B7%D0%B1%D1%96%D1%82%D1%8B%D1%8F-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96-%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%82%D1%8B polskieradio.pl]</ref>.

Радок 53: Радок 53:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ГістБелКасцюк|5}}. С.449—451.
* {{крыніцы/ГістБелКасцюк|5}}. С.449—451.
* Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001.
* Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001.

== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==
Радок 65: Радок 65:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{commonscat|Soviet invasion of Poland of 1939}}
{{commonscat|Soviet invasion of Poland of 1939}}
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/september-1939-at-soviet-and-belarusian-historyography.html Смалянчук А. «Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі»]
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/september-1939-at-soviet-and-belarusian-historyography.html Смалянчук А. «Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі»]
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/soviet-repressions-in-western-belarus-at-1939-1941-years.html Грыбоўскі Ю. «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.)»]
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/soviet-repressions-in-western-belarus-at-1939-1941-years.html Грыбоўскі Ю. «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.)»]
* [https://history.nn.by/?c=ar&i=216034 Дзесяць малавядомых фактаў пра ўз'яднанне Беларусі 17 верасня 1939]
* [https://history.nn.by/?c=ar&i=216034 Дзесяць малавядомых фактаў пра ўз'яднанне Беларусі 17 верасня 1939]

Версія ад 22:48, 15 верасня 2021

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, сав. гіст. вызваленчы паход Чырвонай Арміі, вераснёўскі паход Чырвонай Арміі (1939) — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939[1], якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР і Германіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі адбывалася Польская абарончая вайна (1939), але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тысяч чалавек забітымі, звыш 2 тысяч чалавек параненымі[2] (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных[3].

Падрыхтоўка

Мабілізацыя РСЧА праводзілася не вельмі арганізавана, са спазненнем на 2—3 дні[4].

7 верасня на сустрэчы з кіраўніцтвам Камінтэрна І. Сталін акрэсліў сваё стаўленне да Польшчы наступным чынам:

" Знішчэнне гэтай дзяржавы ў цяперашніх умовах значыла б адной буржуазнай фашысцкай дзяржавай менш! Што дрэннага, калі ў выніку разгрому Польшчы мы распаўсюдзім сацыялістычную сістэму на новыя тэрыторыі і насельніцтва "

[5]

9 верасня, пасля таго як вермахт захапіў Варшаву, наркам К. Варашылаў і кіраўнік Генштаба Б. Шапашнікаў падпісалі загад № 16633 Ваеннаму савету Беларускай асобай ваеннай акругі, дзе адзначалася, што трэба

" да канца 11 верасня 1939 г. схавана сканцэнтравацца і быць гатовым да вырашальнага наступлення з мэтай маланкавым ударам разграміць супраціў ныя войскі праціўніка "

[6]

Згодна з загадам Полацкая група павінна была наступаць на Свянцяны, Мінская група — у кірунку Ашмяны—Ліда, конна-механізаваная група — на Наваградак—Ваўкавыск, Слуцкая група — на Баранавічы. У той жа дзень В. Молатаў паведаміў В. фон Шуленбургу, што «савецкія ваенныя дзеянні пачнуцца на працягу бліжэйшых дзён». Аднак загад № 16633 не быў даведзены да камандавання акругі, паколькі паведамленні аб узяцці вермахтам Варшавы не пацвердзіліся[7].

Сілы бакоў

Вечарам 16 верасня сілы БАВА былі падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, якія павінны былі пачацца 17 верасня ў 6:00 гадзін раніцы. Савецкая ваенная групоўка была аб'яднаная ў Беларускі фронт (камандуючы — камандарм М. Кавалёў). У складзе акругі (фронта) знаходзіліся:

  • 3-я армія: 4-ы (50-я і 27-я стралковыя дывізіі), 10-ы стралковыя карпусы (126-я і 115-я стралковыя дывізіі), 5-я, 10-я стралковыя дывізіі, 24-я кавалерыйская дывізія, 22-я і 25-я лёгкія танкавыя брыгад (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). 85 тыс. чал., 678 танкаў, 45 бронеаўтамабіляў, 676 гармат і мінамётаў[8].

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Полацкая група» ў складзе 4-га стралковага корпуса, 5-й стралковай дывізіі, 24-й кавалерыйскай дывізіі, 22-й і 25-й лёгкіх танкавых брыгад. Камандаванне групай прыняў камандуючы 3-й арміяй камкор В. І. Кузняцоў.

  • 11-я армія: 16-ы (2-я і 100-я стралковыя дывізіі), 24-ы (139-я і 145-я стралковыя дывізіі) стралковыя карпусы, 64-я і 164-я стралковыя дывізіі, 3-і кавалерыйскі корпус (7-я і 36-я кавалерыйскія дывізіі), 6-я лёгкая танкавая брыгада (на ўзбраенні танкі БТ-5 і БТ-7). Камандзір — камдыў Н. В. Мядзведзеў.

З-за таго, што не ўсе падраздзяленні былі падрыхтаваны да наступлення, з арміі вылучалася т.зв. «Мінская група» (16-ы стралковы корпус, 3-і кавалерыйскі корпус, 6-я лёгкая танкавая брыгада) пад камандаваннем камандзіра 3-га кавалерыйскага корпуса камдзіва Я. Т. Чаравічэнкі.

  • Дзяржынская конна-механізаваная перасоўная група: 5-ы стралковы корпус (4-я і 15-я стралковыя дывізіі), 6-ы кавалерыйскі корпус (4-я, 6-я і 11 кавалерыйскія дывізіі — танкавыя палкі дывізій былі ўзброены танкамі БТ-2 і БТ-5), 15-ы танкавы корпус (2-я і 27-я лёгкія танкавыя брыгады — на ўзбраенні брыгад танкі БТ-7), 20-я механізаваная брыгада, 21-я цяжкая танкавая брыгада (на ўзбраенні 105 цяжкіх танкаў Т-28).
  • 4-я армія: 8-я, 55-я, 122-я і 143-я стралковыя дывізіі, 29-ы і 32-і лёгкія танкавыя брыгады (на ўзбраенні брыгад танкі Т-26). Камандзір — камдыў В. І. Чуйкоў.
  • 23-ці асобны стралковы корпус: 52-я стралковая дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія. Камандзір — камбрыг С. Д. Акімаў.
  • 10-я армія: 11-ы стралковы корпус (121-я і 150-я стралковыя дывізіі), 3-і стралковы корпус (6-я, 33-я і 121-я стралковыя дывізіі). Камандзір — камкор І. Г. Захаркін.

4 арміі, конна-механізаваная група, асобны стралковы корпус, ; 378,6 тысяч чалавек, 3167 гармат і мінамётаў, 2406 танкаў) і Украінскі фронт (3 арміі; 239 тысяч чалавек, 1792 гармат і мінамётаў, 2330 танкаў). Агульная колькасць ваенных фармаванняў з савецкага боку дасягала 617,6 тысяч чалавек, 4959 гармат і мінамётаў, 4736 танкаў; у складзе групоўкі дзейнічалі 3298 самалётаў[9].

Польская групоўка на ўсходніх землях складала да 45 тысяч чалавек[10], з іх непасрэдна на мяжы каля 12 тысяч чалавек (25 батальёнаў і 7 эскадронаў корпуса пагранічнай аховы), шмат тылавых, запасных, часткова сфармаваных і слабаўзброеных вайсковых адзінак [9].

Баявыя дзеянні

16 верасня В. Молатаў падчас сустрэчы з В. фон Шуленбургам паведаміў пра афіцйную пазіцыю савецкага ўрада:

" ...польская дзяржава распалася і болей не існуе, таму анулююцца ўсе дамовы, заключаныя з Польшчай; трэція краіны могуць паспрабаваць здабыць карысць з існага хаосу; Савецкі Саюз лічыць сваім абавязкам умяшацца для абароны сваіх украінскіх і беларускіх братоў і даць магчымасць гэтаму нешчасліваму насельніцтву працаваць спакойна "

У той жа дзень Ваенны савет БАВА выдаў загад № 005, дзе войскам Беларускага фронта загадвалася перайсці ў наступленне і «вызваліць» народ Заходняй Беларусі.

Войскі СССР былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні 5:00 17 верасня 1939. Лічыцца, што для польскага боку савецкая аперацыя была нечаканасцю, а французскія папярэджанні пра магчымы напад СССР былі праігнараваныя[11].

Сістэматычны і арганізаваны супраціў савецкім войскам аказвалі толькі польскія войскі аховы мяжы. Гэтаму спрыяў і загад маршала Э. Рыдз-Сміглы, дадзены вечарам 17.9, які прадпісваў польскім войскам адыходзіць у Венгрыю і Румынію, і ўступаць у бой толькі ў выпадку нападу або спробы раззбраення з савецкага боку. У сваю чаргу, першыя эшалоны ЧА рухаліся пераважна ўздоўж магістраляў, не затрымліваючыся, пазбягаючы сутыкненняў. У далейшым, арганізаванае супраціўленне на Палессі аказала польская аператыўная група «Палессе» (ген. Клеберг; 18 тысяч чалавек), сфармаваная з пагранічных войскаў, жандармерыі, дробных гарнізонаў, маракоў Пінскай флатыліі.

Адступаючыя часткі Войска Польскага пад Баранавічамі збілі чатыры самалёты Чырвонай Арміі[12].

Яшчэ да падыходу ЧА адбываўся шэраг выступленняў супраць польскіх уладаў з боку партызанскіх атрадаў і падпольных груп, рабочых і сялян (Гл. таксама: Скідзельскае паўстанне).

У некалькіх выпадках між польскім і савецкім войскамі адбыліся інтэнсіўныя баі, напр., баі за Вільню (19.9), баі за Гродна (20—21.9), абарона Брэсцкай крэпасці (з 22.9), баі пад Восаўцамі, Шацкам (28.9).

Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Былі праведзеныя некалькі супольных савецка-нямецкіх вайсковых парадаў, напр., у Пінску, Брэсце, некалькіх гарадах Заходняй Украіны.

Зноскі

  1. У асноўным, таму што афіцыйнай даты сканчэння не існуе.
  2. Мельцюхоў, С.403. Але такія лічбы падаюцца і толькі ў дачыненні да страт Беларускага фронту, напр., у Гісторыя Беларусі, С.450.
  3. Мельцюхоў, С.403.
  4. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-политическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, [2] с., [8] л. ил. — С. 284. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9.
  5. Мельт.хов, М. И. Упущенный шанс Сталина: Советский Союз и борьба за Европу: 1939—1941: (Документы, факты, суждения) / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2000. — 605, [2] с., [8] л. ил., к., портр. ил. — С. 108—109. —(Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0590-4.
  6. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны: Военно-полититическое противостояние, 1918—1939 гг. / М. И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. — 460, [1] с., [8] л. ил., к., портр. ил. — С. 287. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0951-9
  7. Люцік, З. «Беларускі фронт»: Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі (верасень 1939) / Зьміцер Люцік // ARCHE. — 2009. — № 8. — С. 165—166. — ISSN 1392-9682
  8. Gryelak, K. Czeław. Kresy w czerwieni. Agresja Związku Sowieckiego na Polskę w 1939 roku. — Warszawa: Neriton, 1998. — S. 252; М. Мельцюхоў прыводзіць іншую колькасць па арміі: 121 968 чал, 752 гарматы, 743 танкі. Мельтюхов, М. И. Упущенный шанс Сталина... — С. 119.
  9. а б Мельцюхоў, С.297—299.
  10. Гісторыя Беларусі, С.450.
  11. Мельцюхоў. С.299
  12. polskieradio.pl

Літаратура

. С.449—451.

  • Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001.

Гл. таксама

Спасылкі