Вадзім Іванавіч Болбас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Іванавіч Болбас
Вадзім Болбас. 2015.
Вадзім Болбас. 2015.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 лютага 1942(1942-02-09) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці з 1999
Жанр паэзія, проза
Мова твораў беларуская
Дэбют эсэ «Мой сьветлы горад»[1] — «Наша Ніва», 1999, № 35 (20 снежня)
Грамадская дзейнасць
Член у
Болбас Вадзім Іванавіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў

Вадзі́м Іва́навіч Бо́лбас (9 лютага 1942, в. Казакова, Вішнёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — аўтар і перакладчык літаратурных твораў, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2012). Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Жыве ў г. Светлагорску, Гомельская вобласць.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Поле ля в. Вішнёўка.

Нарадзіўся ў сям’і работніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. У 1956 г. закончыў Вішнёўскую няпоўную сярэднюю школу, у 1959 — сярэднюю школу № 16 г. Бабруйска.

Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі, Магілёўская вобл.). Правучыўшыся адзін курс, у 1960 г. быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1965 г. (кваліфікацыя — хімік). Прайшоў тэрміновую вайсковую службу.

З 1967 г. працаваў на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 г. быў пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазней працаваў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой сьветлы горад» у газеце «Наша ніва», 1999, № 35. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Галчыньскага, В. Стуса і інш. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях. Творы друкаваліся таксама ў газеце «Сям’я», часопісу «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» (Гомельскага абласнога аддзялення СБП).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

У калектыўных выданнях[правіць | правіць зыходнік]

Пераклады ў кнігах[правіць | правіць зыходнік]

У перыядычных выданнях[правіць | правіць зыходнік]

У краязнаўстве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]