Аляксандр Дэспла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Дэспла
фр.: Alexandre Desplat
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мішэль Жэрар Дэспла
Дата нараджэння 23 жніўня 1961(1961-08-23)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Жонка Dominique Lemonnier[d]
Дзеці Antonia Desplat[d] і Ninon Desplat[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, кінакампазітар, студыйны музыкант
Інструменты флейта, фартэпіяна, ударныя
Жанры саўндтрэк
Узнагароды Срэбны мядзведзь Берлінскага кінафестывалю (2005), «Сезар» (2006, 2011, 2013), «Залаты глобус» (2007, 2018), «Еўрапейская кінапрэмія» (2007, 2010), «Сусветная прэмія саўндтрэкаў» (2007, 2009 (двойчы), 2010 (двойчы), 2011, 2014 (двойчы)), «BAFTA» (2011, 2015), «Грэмі» (2012, 2014), «Оскар» (2015, 2018)
alexandredesplat.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Мішэ́ль Жэра́р Дэспла́ (фр.: Alexandre Michel Gérard Desplat [a.lɛk.sɑ̃dʁ dɛs.pla][3]; 23 жніўня 1961, Парыж, Францыя) — французскі кінакампазітар, лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне кінамузыкі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за фільмы «Гатэль „Гранд Будапешт“» і «Форма вады», а таксама сяміразовы намінант на гэтую прэмію за фільмы «Каралева», «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана», «Неверагодны містар Фокс», «Прамова караля», «Арго», «Філамена» і «Гульня ў імітацыю». Двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за музыку да фільмаў «Размаляваная вуаль» і «Форма вады». Восем разоў узнагароджваўся «Сусветнай прэміяй саўндтрэкаў»: пяць разоў як кінакампазітар года (2007, 2009, 2010, 2011 і 2014)[4] і тройчы як аўтар найлепшага саўндтрэка (2009, 2010 і 2014)[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Дэспла нарадзіўся 23 жніўня 1961 года. Яго бацька-француз і маці-грачанка пазнаёміліся, калі разам вучыліся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.[6] Неўзабаве пасля вяселля маладыя пераехалі ў Францыю, дзе і з’явіўся на свет Аляксандр. У Аляксандра ёсць дзве старэйшыя сястры: Мары-Крысцін (Кікі) Дэспла і Разалінда Дэспла.

Ужо ва ўзросце пяці год Аляксандр навучыўся іграць на фартэпіяна[7], а неўзабаве асвоіў трубу і флейту. Музыка стала неад’емнай часткай жыцця Аляксандра з ранняга дзяцінства, і гэта падштурхнула яго да выбару музычнай кар’еры. Вучоба ў Францыі, а затым у ЗША паспрыяла станаўленню яго музычнага густу. Інтарэсы Дэспла ахоплівалі вялікі абсяг музычных жанраў, ад французскай класікі пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці музыка Равэля і Дэбюсі, да сучаснага джаза і паўночнаамерыканскай і афрыканскай музыкі.[8] Дэспла імкнуўся не выпускаць з віду ніводнай падзеі ў свеце музыкі, пастаянна ўдасканальваючы ўласны стыль і манеру выканання.

Дэбют Аляксандра Дэспла як кінакампазітара адбыўся ў 1986 годзе, калі яму прапанавалі заняцца музычным афармленнем французская кінастужкі «Ki lo sa?». Паспяхова дэбютаваўшы, Дэспла працягнуў пісаць музыку да фільмаў у Францыі. Вялікі прарыў у кар’еры Аляксандра Дэспла адбыўся ў 2003 годзе, калі ён напісаў музыку для фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай».[8][9]

Дэспла не абмяжоўваецца стварэннем інструментальных кампазіцый для кіно. Ён таксама піша песні, музыку для тэатральных пастановак. Яго найлепшыя сімфоніі можна пачуць у выкананні Лонданскага сімфанічнага аркестра, Каралеўскай філармоніі, Мюнхенскага сімфанічнага аркестра. Апроч напісання і выканання музыкі, Дэспла займаецца выкладаннем. У свой час ён праводзіў майстар-класы ў Парыжскім універсітэце і ў Каралеўскім музычным коледжы ў Лондане. Яго майстар-класы адбываліся і ў межах значных міжнародных кінафестываляў. Так 19 мая 2012 года ён правёў майстар-клас на тэму «Асабістая гісторыя музыкі да фільма» на 65-ым Канскім кінафестывалі.[10]

На сённяшні дзень Аляксандр Дэспла лічыцца адным з самых запатрабаваных кінакампазітараў свету.

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Фільм
2003 «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
2006 «Каралева»
2006 «Размаляваная вуаль[en]»
2007 «Залаты компас»
2008 «Ларга Вінч[en]»
2008 «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана[en]»
2009 «Шэры[en]»
2009 «Коко да Шанэль[en]»
2009 «Джулі і Джулія[en]»
2009 «Неверагодны містар Фокс»
2009 «Сага змяркання: Маладзік[en]»
2010 «Прывід пяра»
2010 «Прамова караля»
2010 «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1»
2011 «Ларга Вінч II: Змова ў Бірме[en]»
2011 «Дачка землякопа[en]»
2011 «Дрэва жыцця»
2011 «Лепшае жыццё[en]»
2011 «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2»
2011 «Сакавіцкія іды[en]»
2011 «Разня»
2011 «Жудасна гучна і бязмежна блізка[en]»
2012 «Каралеўства ўзыходзячага месяца»
2012 «Іржа і косць[en]»
2012 «Рэальнасць[en]»
2012 «Рэнуар[en]»
2012 «Аперацыя „Арго“»
2012 «Захавальнікі сноў[en]»
2012 «Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]»
2013 «Венера ў футры»
2013 «Зулу[en]»
2013 «Марыус[en]»
2013 «Філамена»
2014 «Паляўнічыя за скарбамі[en]»
2014 «Гатэль „Гранд Будапешт“»
2014 «Гадзіла[en]»
2014 «Гульня ў імітацыю»
2014 «Нязломны[en]»
2015 «Усё будзе добра[en]»
2015 «Казка казак[en]»
2017 «Валерыян і горад тысячы планет»
2017 «Форма вады»
2017 «Віды пад пагрозай знікнення[fr]»
2017 «Субурбікон[en]»
2018 «Востраў сабак»

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alexandre Desplat // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. «У арыгінале s у прозвішчы вымаўляецца» Eric Libiot. Alexandre Desplat, films en noires et blanches (фр.) (14 сакавіка 2015). Праверана 5 сакавіка 2018.
  4. Film Composer of the Year (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў». Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  5. Alexandre Desplat — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Jon Burlingame. Thinking in Colors and Textures, Then Writing in Music (англ.) (7 студзеня 2007). Праверана 5 сакавіка 2018.
  7. Hischak, Thomas S. (2015-04-16). The Encyclopedia of Film Composers [арабская]. Rowman & Littlefield. ISBN 978-1-4422-4550-1.
  8. а б "Biography". Праверана 2018-03-05.
  9. How Alexandre Desplat creates a film score in three weeks – BBC News (англ.). BBC News. Праверана 5 сакавіка 2018.
  10. Three film Masterclasses at the Festival de Cannes 2012 (англ.). Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю (30 красавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]