Перайсці да зместу

Баі за Кадуглі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Кадуглі
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.      Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.      Пад кантролем прыхільнікаў аль-Хілу.

     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.      Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.

     Пад кантролем прыхільнікаў аль-Хілу.
Дата з 8 чэрвеня 2023
Месца г. Кадуглі  (ар.), Судан
Статус працягваецца
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач (фракцыя А. Хілу)

Баі за Кадуглі — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Кадуглі  (ар.), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Кардафан  (ар.). Ваенная кампанія ў рэгіёне мела сваю спецыфіку, абумоўленую ўдзелам групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» (НВРС-П)[1].

Да 2020 года ў рэгіёне вяліся баявыя дзеянні паміж урадам і баевікамі НВРС-П. У сярэдзіне 2017 года арганізацыя раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[2].

Пасля звяржэння Башыра паўстанцы падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з новымі ўладамі. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[3][4].

З пачаткам канфлікту 2023 года групоўка заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана[5]. Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета[6]. У сваю чаргу аль-Хілу стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі[7]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[8].

Да 8 чэрвеня Сілы аператыўнай падтрымкі перакрылі дарогу паміж Кадуглі і Эль-Абейдам, пазбавіўшы мясцовы гарнізон праціўніка харчоў[9]. Аднак абаронцы адбілі атаку войск Дагала на адну са сваіх баз у наваколлях. Адначасна атрады НВРС-П пачалі аблогу Кадуглі[10].

21 чэрвеня прыхільнікі аль-Хілу пайшлі на штурм базы 54-й пяхотнай брыгады. Вайскоўцы заявілі, што адбілі атаку праціўніка. У адказ на напад улады разбамбілі пазіцыі баевікоў вакол горада. Паралельна з тым пачаліся баі ў кадуглскіх раёнах Даланг і Аль-Дыбайбат[1].

15 ліпеня атрады аль-Хілу і САП арганізавалі буйныя атакі на пазіцыі ўрадавых сіл. Аднак паміж фракцыямі не было ніякай каардынацыі дзеянняў, што негатыўна адбілася на выніках аперацый[1].

1 жніўня ў Кадуглі пачаліся пратэсты з нагоды сутыкненняў. Дэманстранты выступілі супраць вайны і парушэнняў правоў жанчын у краіне[11]. Да сярэдзіны жніўня атрады НВРС-П захапілі дзесяць ваенных баз праціўніка ў наваколлях і неаднаразова атакавалі сам горад[12].

Да пачатку верасня з раёна баявых дзеянняў беглі 50 000 мірных жыхароў[13].

27 верасня ўрадавыя сілы адбілі атаку атрадаў аль-Хілу на Кадуглі[14].

У кастрычніку Узброеныя сілы Судана ўступілі ў баі з атрадамі аль-Хілу ў навакольных вёсках Аль-Такама, Эль-Фарагіл и Каркарыя[15].

  1. а б в McGregor 2023.
  2. "Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state". Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 22 верасня 2023.
  3. Reuters(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2020. Праверана 22 верасня 2023.
  4. 'Historic agreement' signed by Sudan govt, armed groups in Juba.
  5. PLA-North General warns that Sudan risks further partition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2011. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  6. "Sudan's Burhan sacks paramilitary leader as his deputy". BBC [англійская]. Праверана 19 May 2023.
  7. "South Kordofan residents flee as Sudan war escalates". al-Arabiya(англ.). 2023-06-23. Праверана 2023-06-23.
  8. "South Sudan president persuades SPLM-N al-Hliu to refrain from attacking Sudanese army". Sudan Tribune(англ.). 2023-07-05. Праверана 2023-07-16.(недаступная спасылка)
  9. "Rebel mobilisation in southern Sudan raises fears of conflict spreading". Reuters(англ.). 2023-06-08. Праверана 2023-06-19.
  10. "Sudan's western cities under fire as war spreads". Reuters(англ.). 2023-06-14. Праверана 2023-06-19.
  11. Camille. Marches as SPLM-N El Hilu and army clash in South Kordofan (англ.). Dabanga Radio TV Online (31 ліпеня 2023). Праверана 2 жніўня 2023.
  12. Zeinab Mohammed Salih (20 August 2023). "Thousands flee homes after rebel attack in southern Sudan city". The Guardian. Праверана 5 September 2023.
  13. "More than 50,000 displaced as families run out of food supplies in Kadugli: agency". Sudan Tribune. 2 September 2023. Праверана 5 September 2023.
  14. Sudanese army repels SPLM-N’s fresh attack on Kadugli (англ.). Sudan Tribune (27 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.
  15. "Sudan: RSF Expands Territorial Control as Ceasefire Talks Resume in Jeddah". ACLED(англ.). 3 November 2023. Праверана 14 December 2023.