Перайсці да зместу

Бусяжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бусяжскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івацэвіцкі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бусяж
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 лютага 1987

Бу́сяжскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бусяж.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыўдаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Косаўскага гарсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гладышы, Даргужы, Лазаўцы і Сакоўцы)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бусяжскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[3]16 лютага 1987 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсавета, цэнтр Мілейкаўскага сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча.

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 22. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.