Ворагам Беларушчыны
Ворагам Беларушчыны | |
---|---|
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1907 |
Дата першай публікацыі | 6 (19) чэрвеня 1908 |
Апублікаваны ў | Наша Ніва |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Ворагам Беларушчыны — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1907 годзе[1] ў прыватным маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) Яхімоўшчыне, дзе паэт працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага на бровары[2][3], як удакладняе паэт, «пры перагонным і кантрольным апараце ў вінакурным заводзе, калі я павінен быў назіраць за гэтым апаратам, каб рэгулярна паступаў у яго спірт»[4]. Верш напісаны ямбам[5].
Упершыню надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (№ 12) 6 чэрвеня (19 чэрвеня) 1908 года, з подпісам Янук Купала. Пад загалоўкам верша адзначана: «Да № 9 „Нашае Нивы“». У гэтым нумары газеты быў змешчаны артыкул рэдактара газеты А. Уласава ў абарону беларускай мовы і літаратуры[1].
У лісце да Л. М. Клейнбарта ад 13 лютага 1929 г. Я. Купала адзначаў, што[1]:
…тая барацьба за беларускую мову і за беларускае адраджэнне наогул, якая часта разгаралася ў палемічных артыкулах на старонках „Нашай нівы“ і яе праціўнікаў, не магла не зрабіць вядомага ўплыву і ў маёй творчасці. Так, памятаю, мой верш „Чага вам хочацца, панове?“ [„Ворагам Беларушчыны“] напісаны мною пасля дзікіх нападак на ўсё беларускае з боку рускіх і польскіх сучасных чарнасоценных газетак.
Арыгінальны тэкст (руск.)
…та борьба за белорусский язык и за белорусское возрождение вообще, которая часто разгоралась в палемических статьях на страницах „Нашай нівы“ и ее противников, не могла не оказывать известного влияния и в моем творчестве. Так, помню, мое стихотворение „Чаго вам хочацца, панове?“ („Ворагам Беларушчыны“.-- С. 3.) написано мною после диких нападок на все белорусское со стороны русских и польских совр(еменных) черносотенных газеток.
|
Я. Купала, відаць, меў на ўвазе газету «Виленский вестник» (1841—1916 гг.) і часопіс «Крестьянин» (1906—1915 гг), якія выступалі супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, адмаўлялі беларускаму народу ў праве на развіццё роднай мовы і літаратуры.
Уключаўся і ў іншыя прыжыццёвыя выданні: зборнік «Спадчына» (1922); Зборнік твораў (1926, т. ІІ, дзе датуецца 1907 г., змешчаны ў раздзеле «Сваім і чужым»); Зборнік твораў (1929, т. ІІ)[1].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Верш пераклалі на рускую мову С. Спаскі, на ўкраінскую — Р. Лубкіўскі, на асецінскую — А. Пухаеў, на польскую — Ю. Ленарт, на англійскую — У. Мэй, В. Рыч[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады 1904—1907 / Прадм. У. Гніламёдава / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 462 с. — ISBN 5-340-01094.
- ↑ Яхімоўшчына на сайце iatp.by (10 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Янка Купала і Маладзечаншчына (10 кастрычніка 2011).
- ↑ «при перегонном и контрольном аппарате в винокур(енном) заводе, когда я должен был наблюдать за этим аппаратом, чтобы регулярно поступал в него спирт». (Ліст Я. Купалы да І. М. Клейнбарта ад 21 верас. 1928 г.)
- ↑ В. Рагойша. Ямб // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 727 с. — 8 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады 1904—1907 / Прадм. У. Гніламёдава / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 462 с. — ISBN 5-340-01094.