Перайсці да зместу

Гарнастай у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пудзіла гарнастая ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Гарнастай для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна гарнастай на беларускіх землях быў звычайным відам, яго здабывалі дзеля раскошнага футра  (ням.).

З-за трафічнага ціску  (англ.) з боку амерыканскай норкі гарнастай пазбаўляецца важных відаў грызуноў у сваім рацыёне — вадзянога пацука (Arvicola amphibius) і палёўкі-эканомкі (Microtus oeconomus), што выклікае значнае зніжэнне колькасці гарнастаяў па ўсёй тэрыторыі Беларусі[1].

Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, сустракаецца ва ўсіх раёнах, але ўсюды адносна рэдкі[2].

Ахова і паляванне[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе гарнастай быў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Гарнастай насяляе розныя тыпы лесу, аддаючы перавагу ўзлескам і вырубкам, асабліва пры наяўнасці ў іх густога падлеску. Ахвотна пасяляецца ў хмызняках па берагах рэк, старыц, азёр і меліярацыйных каналаў, а таксама на палях і лугах з зараснікамі хмызнякоў па ўскраінах, грудамі камянёў, валамі; сустракаецца паблізу паселішчаў чалавека. Пазбягае або рэдка сустракаецца гарнастай на чыстых балотных масівах, у борах і асабліва ў борах з мёртвым покрывам; рэдкі ён і ў сухіх бярэзніках[2].

Гэты від не толькі звычайны ў аграцэнозах, але і захоўваецца нават ва ўмовах вялікага горада, такога, як Мінск, у тых месцах, дзе прыроднае асяроддзе не да канца ператворана і назіраюцца канцэнтрацыі мышападобных грызуноў у асноўным сінантропных відаў. Гарнастай захаваўся на найбольш спрыяльных участках па берагах Свіслачы, на пустках у былой пойме рэчкі Лошыцы, зарослых і часткова акультураных торфараспрацоўках блізу мікрараёна Уручча, пустках па лініях электраперадач і ў іншых месцах[2].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гайдук В. Е. «Горностай»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.115-117
  • Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с.
  • Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с.
  • Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
  • Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.