Еўразійскі эканамічны саюз
Эмблема ЕАЭС |
|
Карта | |
---|---|
Дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза |
|
Асноўная інфармацыя | |
Адміністрацыйныя цэнтры |
Масква Мінск |
Найбуйнейшы горад | Масква |
Дзяржавы-члены | |
Афіцыйныя мовы | |
Урад | |
Старшыня Вышэйшага эканамічнага савета |
Нікол Пашынян |
Старшыня эканамічнай камісіі |
Тыгран Саркісян |
Дзяржава — старшыня ЕАЭС | Беларусь |
Фарміраванне | |
Прапанова стварэння | 1994 |
ЕўрАзЭС | 10 кастрычніка 2000 |
Мытны саюз | 1 студзеня 2010 |
Эканамічная прастора | 1 студзеня 2012 |
Дамова аб ЕАЭС | 29 мая 2014 |
Утварэнне ЕАЭС | 1 студзеня 2015 |
Геаграфічнае апісанне | |
Тэрыторыя |
1-я ў свеце 20 260 435 км² |
Насельніцтва (2019) |
8-е ў свеце 183 800 000 чал. шчыльнасць - 9,06 чал/км² |
ВУП (па ППЗ, 2018) |
10-ы ў свеце усяго: $ 5,0 трлн ВУП/чал: $ 27 000 |
ВУП (намінал, 2018) |
10-ы ў свеце усяго: $ 1,8 трлн ВУП/чал: $ 10 000 |
ІЧР |
0,761 высокі |
Валюты | |
Часавы пояс | UTC ад +2 да +12 |
Дамены верхняга ўзроўню | |
Тэлефонныя коды | |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт ЕАЭС . |
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) — міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, створанае на базе Мытнага саюза ЕўрАзЭС, які існаваў да 2014 года.
Краіны-ўдзельніцы
[правіць | правіць зыходнік]Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. 10 кастрычніка ў Мінску дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала Арменія, а 23 снежня ў Маскве — Кыргызстан.
Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст дагавора складаецца з 28 раздзелаў, 118 артыкулаў і 32 дадаткаў. У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1].
Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай — інстытуцыйнай — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.
Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў.
Другая частка дагавора — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама).
Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца захады па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.
Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў галіне электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Зноскі
- ↑ belapan.by Архівавана 5 сакавіка 2016.