Перайсці да зместу

Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Забалацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заслонаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 380
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

За́балацкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заслонаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Веравайшанскі (Забалацкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Веравойша (Горная Веравойша). У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Машкоўскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар)[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзена вёска Дачная[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веравайшанскага сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета перададзены: з Малотынскага сельсавета — вёска Грабянёва, з Ліпкаўскага сельсавета — вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Забалацкі[6]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заслонаўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2848 чалавек[7], з іх 91,8 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2380 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.