Зазер’е (Пухавіцкі раён)
Аграгарадок
Зазер’е
| ||||||||||||||||||||||||
Зазе́р’е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад Мар’інай Горкі, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск—Асіповічы. Размешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, на рацэ Свіслач.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVI стагоддзі сяло ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе шляхецкая ўласнасць, у 1590 годзе сяло на 9 дымоў, у складзе маёнтка Гатава. У XVIII стагоддзі валоданні Быкоўскіх[5], потым Станкевічаў[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у валоданні Ваньковічаў.
У 1800 годзе была царква і вінакурня. У 1855 годзе царква перабудавана на сродкі Эдварда Ваньковіча[6]. У 1866 годзе былі вадзяны млын, царква.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, Заазерскае сельскае таварыства[7].
У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 годзе вучылася 46 хлопчыкаў. На 1886 годзе сяло было вядома пад назвай Заазёры (Завозеры), была праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў[8]. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак, якім пасля смерці Эдварда Ваньковіча валодаў яго сын Зыгмунт (Сігізмунд)[9].
У 1897 годзе ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, царква, капліца.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[10]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам царкоўна-прыходская школа пераўтворана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. З 20 жніўня 1924 года ў Пярэжырскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-я гады вёска Зазер’е была выдзелена ў населены пункт Зазерка. Пры гэтым назву Зазер’е захавала частка, якая раней была маёнткам.
У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Барацьба», працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня. З 1938 года мае статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.
З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, у 1960 годзе цэнтр эксперыментальнай базы Зазер’е.
Да 2013 года Зазер’е ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[11].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 15 двароў, 116 жыхароў
- 1805 год — 989 душ
- 1812 год — 406 душ
- 1886 год — 57 двароў, 476 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
- 1897 год — сяло, 101 двор, 641 жыхар; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
- 1909 год — 111 двароў, 840 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
- 1917 год — 131 двор, 821 жыхар; маёнтак, 314 жыхароў
- 1960 год — 508 жыхароў
- 1971 год — 204 двары, 684 жыхары
- 2002 год — 314 двароў, 929 жыхароў
- 2007 год — 314 двароў, 901 жыхар
- 2010 год — 314 гаспадарак, 924 жыхары
- 2012 год — 318 гаспадарак, 905 жыхароў
- 2019 год — 854 жыхары[12]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Андрэевіч Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт.
- Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс (1905—1937) — дзеяч камуністычнай партыі ў БССР.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадарчы двор Ваньковічаў, рэшткі.
- Маёнтак, цяпер у будынку месціцца школа.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- У вёсцы дзейнічаюць ДП «Эксперыментальная база «Зазер’е»[13], конна-спартыўны клуб імя Дзяменцьева «Зазер’е»[14]
- Крамы
- Дом быту
- Аддзяленне сувязі
- Сталовая
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Зазерская сярэдняя школа
- Конна-спартыўная школа
- Дзіцячыя яслі-сад
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дом культуры, бібліятэка
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]- Бальніца
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 года № 195 "Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Пуховичского района к агрогородкам" . pravo.by.
- ↑ а б SgKP 1895, с. 504.
- ↑ Подвижная карта . orda.of.by. Праверана 27 лістапада 2023.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ ГВБ 2013, с. 141.
- ↑ Памяць 2003, с. 53.
- ↑ Памяць 2003, с. 701.
- ↑ Памяць 2003, с. 79.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Сайт навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Архівавана 7 сакавіка 2011. (руск.)
- ↑ КСК имени Дементьева «Зазерье» Архівавана 8 ліпеня 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зазер’е // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 141—142. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Zazierje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 504.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зазер’е (Пухавіцкі раён)
- Фота і апісанне помнікаў архітэктуры і культуры даўняга Вялікага княства