Засценкаўскі сельсавет
Засценкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Засценкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 14 верасня 2017 |
Насельніцтва (2009) | 538 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Засце́нкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Засценкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новатухінскага і Чарнаручанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад Азярэцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 77 населеных пунктаў[3].
8 красавіка 2004 года да Засценкаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэдзькаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі)[4]. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Азёры[5].
14 верасня 2017 года Засценкаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асінторфскага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 538 чалавек[7], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.