Перайсці да зместу

Контр-адмірал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Контр-адмірал
Старэйшае званне віцэ-адмірал і віцэ-адмірал[d]
Малодшае званне капітан 1-га рангу і Flotilla admiral[d]
Пагон контр-адмірала Рускага Імператарскага Флота
Пагон контр-адмірала ВМФ СССР
Пагон контр-адмірала малодшай ступені флота ЗША
Пагон контр-адмірала старшай ступені флота ЗША

Контр-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе з’явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

У ВМФ ЗША існуе дзве ступені — малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Контр-адміралы ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Контр-адміралы, якія нарадзіліся ў Беларусі:

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).