Перайсці да зместу

Ліепая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ліепая
лат.: Liepāja
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1625
Першая згадка
Плошча
60.4 км²
Вышыня цэнтра
14 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
78 144 [1] чалавек (2016)
Тэлефонны код
(+371) 34
Паштовыя індэксы
LV-34(01-17)
Афіцыйны сайт
liepaja.lv
(лат.)(англ.)(руск.)(ням.)
Ліепая на карце Латвіі
Ліепая (Латвія)
Ліепая
Ліепая (Латвія)
Ліепая

Лі́епая (лат.: Liepāja, па-беларуску: Лібава, па-нямецку: Libau) — горад у Латвіі, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Трэці паводле велічыні горад Латвіі і найбольшы ў Курляндыі. Насельніцтва — 75 000 чалавек (2011). Значны незамярзальны порт, вядомы ў Латвіі як «горад, дзе нараджаецца вецер» з-за пастаяннага марскога брызу.

Ліепая ляжыць на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў паўднёва-заходняй частцы Латвіі, каля самага заходняга пункту краіны. Гандлёвы канал, які злучае Балтыйскае мора з Ліепайскім возерам, падзяляе горада на паўднёвую і паўночную часткі, альбо Стары горад (лат.: Vecliepāja) і Новы горад (лат.: Jaunliepāja) адпаведна. Цэнтр горада знаходзіцца ў паўднёвай частцы якая, хоць завецца старэйшай, болей развітая. Тут размешчаная большасць адміністрацыйных і культурных устаноў, а таксама месцы адпачынку.

На поўначы горад даходзіць да канала Караста (лат.: Karostas kanāls). Аднайменная мясцовасць цяпер увайшла ў склад Ліепаі. Найбліжэйшы горад — Гробіня — знаходзіцца за 10 км у кірунку Рыгі. Адлегласці да іншых значных гарадоў: 110 км на поўнач да Клайпеды, 115 км на поўнач да Вэнтспілса, 100 км на ўсход да Салдуса, 200 км на ўсход да Рыгі.

Ліепая заснавана як гандлёвая калонія на месцы куршскага рыбацкага паселішча на рацэ Ліве ў 1253 годзе. У XV стагоддзі тут праходзіў гандлёвы шлях з Амстэрдама на ўсход. Да 1520 года рака стала вельмі плыткай для мараходства, і развіццё паселішча на Ліве спынілася.

У 1560 годзе Готхард Кетлер аддаў Лібаў у арэнду прускаму герцагу Альберту за 50 000 гульдэнаў. Падчас вайны са Швецыяй 1600—1611 гадоў з дапамогай мясцовай і вялікалітоўскай пяхоты былі адбіты 2 шведскія дэсанты. У 1605 годзе порты ў Лібаве і Віндаве атрымалі ад караля і сойма права гандлю з замежнымі караблямі. Толькі ў 1609 годзе пасля шлюбу Сафіі Гогенцолерн з Вільгельмам Кетлерам тэрыторыя вярнулася ад Курлянскага герцагства.

У 1625 г. горад атрымаў Магдэбургскае права ад князя Фрыдрыха Кетлера Курляндскага (пацверджанае ў 1626 годзе каралём Жыгімонтам Вазам). У 1649 годзе ў «Historia Lettica» ўпершыню згадана назва Ліепая.

У 1697—1703 гадах прарыты канал да мора і пабудаваны порт. У 1701 годзе, у час Вялікай Паўночнай вайны, Ліепая была заваявана Карлам XII, аднак у канцы вайны вярнулася пад уладу Рэчы Паспалітай. У 1710 годзе ад эпідэміі чумы памерла амаль траціна жыхароў.

Разам з усёй Курляндыяй Ліепая ў 1795 годзе трапляе ў склад Расіі, дзе ўвайшла ў склад Курляндскай губерні.

У 1861—1868 гадах рэалізаваны праект па рэканструкцыі Лібаўскага порта, пабудаваны маяк і хвалярэзы. У 1877—1882 гадах выходзіла першая лібаўская латышскамоўная газета. У 1871 годзе адкрыта Лібава-Кашадарская чыгунка, у 1876 — Лібава-Роменская. Горад стаў значным портам Расійскай імперыі, да 1900 года праз яго праходзіла 7 % экспарту.

Па загадзе Аляксандра III вакол Лібавы была пабудавана крэпасць, а ў пачатку XX стагоддзя на паўночнай ускраіне размяшчалася ваенная база. Дзеля ваенных мэтаў быў вырыты асобны порт. Тут пачала дзейнічаць першая ў Расіі трэніравальная каманда па кіраванні падводнымі лодкамі. Усё гэта паўплывала на скачок колькасці жыхароў, якая за 60 гадоў павялічылася ад 10 да 100 тысяч чалавек.

У студзені 1915 годзе Лібаву бамбілі нямецкія дырыжаблі. 7 мая 1915 года яна была занята кайзераўскімі войскамі. Пасля вайны Латвія здабыла незалежнасць, а Лібава на кароткі час стала сталіцай, калі пераходны ўрад Карліса Улманіса пакінуў Рыгу. З 1918 года Лібава перайменаваная ў Ліепаю.

У 1940 годзе Латвія была далучана СССР. У 1941 годзе Ліепая стала адным з першых гарадоў, захопленых з пачаткам аперацыі «Барбароса». Нацысты разам з латышскімі калабарацыяністамі знішчалі яўрэяў, якіх жа вайны тут пражывала каля 7000. Да канца вайны дажылі не больш за 30 з іх. У час вайны была разбурана большасць будынкаў і прадпрыемствы. 9 мая 1945 года Ліепая занята Чырвонай арміяй.

У пасляваенны час Ліепая была закрытым горадам, на ўезд у яго патрабаваўся адмысловы дазвол. Тут дзейнічала марская база Балтыйскага флоту і склад ядзернай зброі. Колькасць персаналу ваенна-марской базы дасягала 26 000 чалавек, у 1967 годзе ўсе камерцыйныя рэйсы ў порт былі спынены.

У 1977 годзе Ліепая ўзнагароджаная ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за гераічную абарону супраць нацысцкай Германіі ў 1941 годзе. З хуткім ростам насельніцтва была заснаваныя 5 новых мікрараёнаў з стандартнымі панэльнымі жалезабетоннымі павярховікамі.

Пасля вяртання незалежнасці Латвіі порт Ліепаі быў адкрыты зноў, апошнія расійскія ваенныя з’ехалі ў 1994 годзе.

Горад мае два порты, гандлёвы і ваенны (Караста). За савецкім часам Ліепая была важным ваенна-марскім апорным пунктам. Перад Другой сусветнай вайной порт быў для горада варотамі ў свет.

Сёння частка Ліепаі мае характар асобай эканамічнай зоны. Міжнародны аэрапорт Ліепая — адзін з трох міжнародных аэрапортаў Латвіі.

Асноўная прамысловасць — вытворчасць сталі «Liepājas Metalurgs» і вытворчасць бялізны.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • liepaja.lv — афіцыйны сайт горада