Магілёўская губерня
Магілёўская губерня | |||
---|---|---|---|
Могилевская губернія | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў | ||
Дата ўтварэння | 28 мая (8 чэрвеня) 1772 | ||
Дата скасавання | 11 ліпеня 1919 | ||
Насельніцтва |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілёўская губерня (руск.: Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана ў 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:
У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:
- Аршанскі;
- Бабінавіцкі;
- Беліцкі;
- Клімавіцкі;
- Копыскі;
- Магілёўскі
- Мсціслаўскі
- Рагачоўскі;
- Сенненскі;
- Старабыхаўскі;
- Чавускі;
- Чэрыкаўскі.
У 1778 годзе губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 годзе скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 годзе Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 годзе Беліцкі павет перайменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі — у Быхаўскі, у 1861 годзе Копыскі — у Горацкі павет.
У 1897 годзе тэрыторыя губерні складала 42 134 вярсты², насельніцтва 1708 тыс. чал.
У верасні 1917 года расійскі ўрад уключыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці. У Магілёве ў час Першай сусветнай вайны са жніўня 1915 года знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якую пасля абвяшчэння савецкай улады ў лістападзе 1917 года занялі савецкія войскі. 26 лістапада (9 снежня) ў Мінску створаны вышэйшы заканадаўчы орган Заходняй вобласці і Заходняга фронту — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). 5 сакавіка 1918 года германскія войскі занялі Магілёў, і толькі ва ўсходніх паветах губерні захавалася савецкая ўлада. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магілёўская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Германскія войскі адышлі пад канец 1918 года. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Магілёўская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць яе са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў Магілёўскую губерню часткай РСФСР.
11 ліпеня 1919 года Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні.
У 1938 годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць БССР.
Губернатары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Васілевіч Кахоўскі (1773—1779)
- Пётр Багданавіч Пасек (1779—1781)
Прадстаўнікі дваранства
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Сяргеевіч Кацар
- Філіп Цімафеевіч Шаўцоў
- Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч
- Іван Пятровіч Сазановіч
- Кірыл Фаміч Тамашэвіч
- Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. Архівавана 30 сакавіка 2022. / А. Р. Раюк, І. М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.
- Раюк, А. Р. Практыка азначэння Магілёўскай губерні ў афіцыйным справаводстве ў 1772—1917 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Мінарод. навук.-практ. канф., Магілёў, 25-26 чэрвен. 2015 г. / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2015. — С. 53—59.
- Магілёўская губерня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 449. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская губерня
- «Могилев на Днепре, или История одной губернии» — інтэрнэт-праект Магілёўскай абласной бібліятэкі
- Карты і спісы населеных месцаў Магілёўскай губерні