Міжземнаморскі Саюз
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Саюз для Міжземнамор'я (MU; фр.: Union méditerranéenne/Union pour la Méditerranée, англ.: Mediterranean Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае краіны Міжземнамор’я і краіны, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Існуе з 2008 года.
Мэты арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Са звароту прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі да жыхароў Міжземнамор’я: «Робім адзіную справу, з агульнай мэтай, аб’яднанай структурай»[крыніца?].
Саюз пазіцыянуе сябе як натуральны працяг барселонскага працэсу — працэсу еўрапейскага і міжземнаморскага супрацоўніцтва.
Саюз павінен займацца пытаннямі энергіі і энерганосьбітаў, бяспекі, барацьбы з тэрорам, міграцыі, гандлю. Міжземнаморскі і Еўрапейскі саюзы працуюць разам у рамках некаторых агульных структур, у тым ліку праваахоўныя структуры ў рамках барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Роля і пазіцыя Францыі
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што аўтарства першапачатковага праекта Міжземнаморскага саюза належыць асабістаму дарадцы Нікаля Сарказі, Анры Гэно (фр.: Henri Guaino), які пасля заняў ва ўрадзе Сарказі пасаду спецыяльнага дарадцы пры прэзідэнце Рэспублікі.
Адной з мэт праекта з’яўлялася прасоўванне Францыі на ключавыя пазіцыі ў еўрапейскім дыялогу з міжземнаморскім рэгіёнам, не ўсе краіны якога ўваходзяць у ЕС, лідарства ў тэхналагічным развіцці паўночнаафрыканскіх краін і прамы доступ Еўрасаюза да газавых радовішчаў Паўночнай Афрыкі. Газаправод, які ў будучыні зможа дастаўляць афрыканскі прыродны газ у Еўропу, знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва.
У прыватнасці ў 2008 годзе ўрад Ізраіля прыняў рашэнне аб дадатковым фінансаванні будаўніцтва газаправода з Егіпта ў паўночным кірунку для павелічэння патэнцыйнай прапускной здольнасці.
Роля і пазіцыя Германіі
[правіць | правіць зыходнік]Знешнепалітычнае ведамства Германіі, краіны, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў Еўрапейскім саюзе, першапачаткова было вельмі занепакоена магчымым умацаваннем пазіцый Францыі, і як следства, магчымым паслабленнем уплыву ФРГ. Таксама, не будучы міжземнаморскай дзяржавай, Германія не магла прэтэндаваць на непасрэдны ўдзел у Міжземнаморскім саюзе, а вымушана была б прызнаць ролю Францыі як пасярэдніка ў палітычным дыялогу з краінамі Міжземнамор’я і краінамі-пастаўшчыкамі афрыканскага прыроднага газу. Такое становішча прывяло б да страты ФРГ статусу найбуйнейшага еўрапейскага лідара.
Толькі пасля ўнясення змяненняў у пачатковы план праекта, Германія пагадзілася падтрымаць стварэнне Міжземнаморскага саюза.
Змены агаворваюць роўны ўдзел усіх краін ЕС у дыялогу Міжземнаморскага саюза. Рашэнне аб пачатку працэсу стварэння Міжземнаморскага саюза было прынята на саміце ЕС.
Ролі і пазіцыі Турцыі і Вялікабрытаніі
[правіць | правіць зыходнік]Францыя з’яўляецца праціўнікам уступлення Турцыі ў Еўрасаюз. Турцыя, будучы краінай-кандыдатам у ЕС, палічыла, што ўдзел у Міжземнаморскім саюзе можа негатыўна паўплываць на працэс інтэграцыі Турцыі ў ЕС. Палітычны і эканамічны дыялог унутры ЕС можа быць заменены дыялогам з ЕС пасродкам Міжземнаморскага саюза.
Вялікабрытанія падтрымала пратэст турэцкага боку, будучы стратэгічным партнёрам Турцыі і прадстаўніком турэцкіх інтарэсаў у ЕС. Пасля Турцыя пагадзілася прыняць удзел у праекце, атрымаўшы запэўненні ў тым, што працэсы інтэграцыі Турцыі ў абодва саюза не стануць узаемавыключальнымі.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]1995 год. — Адбылася барселонская канферэнцыя Еўра-міжземнаморскага партнёрства якая дала старт працэсу міждзяржаўнага супрацоўніцтва, які атрымаў назву «барселонскі працэс». Ініцыятарам канферэнцыі выступае Еўрапейскі саюз на чале з Іспаніяй.
2006 - 2007 гады. — Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад партыі "Саюз за народны рух" Нікаля Сарказі ў якасці аднаго з пунктаў сваёй перадвыбарчай праграмы абвяшчае стварэнне «Міжземнаморскага саюза».[1]
6 Мая 2007 года. — У другім туры выбараў на пасаду прэзідэнта Францыі перамагае Нікаля Сарказі.[2]
23 Кастрычніка 2007 года. — Прэзідэнт Францыі запрашае ўсіх лідараў Міжземнамор'я на саміт у Францыю. Называецца час — чэрвень 2008 г., час пачатку старшынства Францыі ў Еўрасаюзе. Ідэя французскага прэзідэнта сустракаецца з крытыкай некаторых краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку найбольш важкага ўдзельнікам ЕС - Германіі.[3]
14 Сакавіка 2008 года. — Германія, у выніку працяглых перамоў з Францыяй прымае рашэнне падтрымаць праект Міжземнаморскага саюза пры ўмове ўдзелу ў ім усіх краін-чальцоў ЕС, у тым ліку тых, якія не маюць выхаду да Міжземнага мора. Германскі бок выказваецца за стварэнне Саюза ў новым, змененым выглядзе і абяцае прыняць актыўны ўдзел у яго прасоўванні. Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага саюза сцвярджаюць праект. Называецца дата саміту ў Парыжы — 13-14 ліпеня 2008 года.
14 Сакавіка 2008 года. — Турцыя адмаўляецца падтрымаць праект, у выпадку калі яго прызнаюць альтэрнатывай інтэграцыі Турцыі ў ЕС.
Пасля, атрымаўшы запэўненні ў тым, што ўдзел у праекце не з’яўляецца альтэрнатывай працэсу інтэграцыі Турцыі ў ЕС, турэцкі бок пагадзіўся змяніць сваё стаўленне да праекту Саюза і прыняць удзел у ім.
13 Ліпеня 2008 года. — Саміт у Парыжы заснаваў Міжземнаморскі саюз. Прадстаўлена 43 дзяржавы.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]4 Лістапада 2008 года — Міністры замежных спраў краін Міжземнаморскага саюза вырашылі на сустрэчы ў Марселі, што штаб-кватэра арганізацыі будзе грунтавацца ў Барселоне, а таксама што ў дзейнасці арганізацыі будуць на роўных правах прымаць удзел прадстаўнікі Ізраіля і Лігі арабскіх дзяржаў.[4]
4 Сакавіка 2010 года. — Адкрылася штаб-кватэра Саюза для Міжземнамор’я ў Барселоне [5]
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У Міжземнаморскі саюз уваходзяць 43 краіны, а таксама Ліга арабскіх дзяржаў. Лівія лічыцца назіральнікам, так як яе лідар адмовіўся прыехаць на арганізацыйны саміт, назваўшы новую арганізацыю змовай па падрыву адзінства арабскіх і афрыканскіх краін.
Сцяг | Краіна | Насельніцтва, чел. |
Тэрыторыя, км² |
Выхад да Міжземнага мора |
---|---|---|---|---|
Албанія | 3 020 209 | 28 748 | ёсць | |
Алжыр | 35 200 000 | 2 381 740 | ёсць | |
Аўстрыя | 8 572 895 | 83 871 | няма | |
Балгарыя | 7 364 570 | 110 912 | няма | |
Бельгія | 10 431 477 | 30 528 | няма | |
Боснія і Герцагавіна | 3 839 737 | 51 197 | ёсць | |
Венгрыя | 81 751 600 | 93 030 | няма | |
Вялікабрытанія | 64 100 000 | 244 820 | ёсць | |
Германія | 81 757 600 | 357 050 | няма | |
Грэцыя | 11 306 183 | 131 990 | ёсць | |
Данія | 5 540 241 | 43 094 | няма | |
Егіпет | 84 550 000 | 1 001 449 | ёсць | |
Іарданія | 6 259 932 | 89 342 | няма | |
Ізраіль | 8 051 200 | 20 770 | ёсць | |
Ірландыя | 4 581 269 | 70 273 | няма | |
Іспанія | 46 704 314 | 506 030 | ёсць | |
Італія | 60 605 053 | 301 318 | ёсць | |
Кіпр | 838 897 | 9 251 | ёсць | |
Латвія | 1 997 500 | 64 589 | няма | |
Ліван | 4 516 100 | 10 452 | ёсць | |
Лівія | 5 613 380 | 1 759 540 | ёсць | |
Літва | 2 944 459 | 65 303 | няма | |
Люксембург | 537 853 | 2 586 | няма | |
Мальта | 452 515 | 316 | ёсць | |
Манака | 35 986 | 1,95 | ёсць | |
Марока | 33 241 259 | 446 550* | ёсць | |
Маўрытанія | 3 069 000 | 1 030 700 | няма | |
Нідэрланды | 16 357 373 | 41 526 | няма | |
Палесцінская аўтаномія | 4 136 540 | 6 020 | ёсць | |
Партугалія | 10 707 924 | 92 391 | няма | |
Польшча | 38 483 957 | 312 683 | няма | |
Румынія | 19 942 642 | 238 391 | няма | |
Сірыя | 22 838 000 | 185 180 | ёсць | |
Славакія | 5 409 000 | 49 037 | няма | |
Славенія | 2 053 355 | 20 273 | няма | |
Туніс | 10 383 577 | 163 610 | ёсць | |
Турцыя | 74 724 269 | 783 562 | ёсць | |
Фінляндыя | 5 474 094 | 338 145 | няма | |
Францыя | 65 447 374 | 674 843 | ёсць | |
Харватыя | 4 284 889 | 56 542 | ёсць | |
Чарнагорыя | 625 266 | 13 812 | ёсць | |
Чэхія | 10 532 770 | 78 866 | няма | |
Швецыя | 9 354 426 | 449 964 | няма | |
Эстонія | 1 286 479 | 45 226 | няма |
Арганізацыя работы
[правіць | правіць зыходнік]Краіна-ўдзельнік узначальвае Саюз на прынцыпах ратацыі (прынцып, падобны да існуючага ў ЕС).
Зноскі
- ↑ "Sparks Expected to Fly Whoever Becomes France's President"(англ.). "Deutsche Welle". 13 Студзеня 2007. Праверана 2011/10/21.
Sarkozy has proposed the idea of a Mediterranean Union, modeled on the EU, but which would include Turkey. He said the union would work closely with the EU, and have some shared institutions.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ "Sarkozy takes French presidency"(англ.). "BBC". 6 Мая 2007.
Conservative candidate Nicolas Sarkozy has won the hotly-contested French presidential election. The final count gave Mr Sarkozy 53.06%, compared with 46.94% for socialist Segolene Royal, with turnout at 85%.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Renata Goldirova (25 Кастрычніка 2007). "France muddies waters with 'Mediterranean Union' idea"(англ.). "Euobserver".
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Mediterranean Union Chooses Barcelona as Headquarters"(англ.). "Deutsche Welle". 4 Лістапада 2008. Праверана 2011/10/21.
French Foreign Minister Bernard Kouchner and his Egyptian counterpart, Ahmed Aboul Gheit announced the location of the new union's main office on Tuesday, Nov. 4, in Marseille.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ "The Union for the Mediterranean is launched in Barcelona"(англ.). «The Ministry of the Spanish Presidency of the European Union». 4 сакавіка 2010. Праверана 2010/05/21.
Barcelona has become the "capital and driver of Mediterranean unity", according to the new Secretary General of the UpM, the Jordanian Ahmad Masadeh.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка)(недаступная спасылка)