Міжнародны валютны фонд
Міжнародны валютны фонд (МВФ) | |
---|---|
Дзяржавы — члены МВФ |
|
Краіна | |
Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
Тып арганізацыі | Спецыялізаваная ўстанова ААН |
Афіцыйныя мовы | англійская |
Кіраўнікі | |
Распараднік | Крысцін Лагард[1] |
Заснаванне | |
Стварэнне хартыі МВФ | 22 ліпеня 1944 |
Афіцыйная дата стварэння МВФ | 27 снежня 1945 |
Пачатак дзейнасці | 1 сакавіка 1947 |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчыная арганізацыя | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый |
Член у | 187 дзяржаў-членаў |
www.imf.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).
Функцыі МВФ
[правіць | правіць зыходнік]- садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы;
- развіццё сусветнага гандлю;
- крэдытаванне краін-удзельніц;
- стабілізацыя грашовых курсаў.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года[5]. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г.[6], Латвіі — з 19 мая 1992 г.[7], Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г.[8], Украіны — з 3 верасня 1992 года[9].
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ[10].
Зноскі
- ↑ Крысцін Лагард стала першай жанчынай, якая ўзначаліла МВФ
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ https://www.imf.org/external/pubs/ft/ar/2022/downloads/web-tables.pdf
- ↑ Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- ↑ Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- ↑ Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- ↑ Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- ↑ Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- ↑ МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжнародны валютны фонд
- Афіцыйны сайт арганізацыі (англ.)