Полацкае ваяводства
Полацкае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Palatinatus Polocensis | |||||
|
|||||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Полацк | ||||
Дата ўтварэння | 1504 | ||||
Дата скасавання | 1793 | ||||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||||
Плошча | 18 800[1] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Полацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якая існавала ў 1504—1793 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1504 годзе на аснове Полацкай зямлі.
Інфлянцкая вайна, а потым вайна 1654—1667 гадоў спустошылі ваяводства. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], колькасць дымоў скарацілася на 70 %[3].
Ліквідавана ў 1793 годзе паводле рашэння Гарадзенскага сойма. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і як Полацкая правінцыя ўвайшла ў склад Пскоўскай губерні. Левабярэжная частка засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Полацкага ваяводства быў Лепель, з 1776 года — Ушачы, з 1791 года — Чашнікі. У 1793 годзе, паводле другога падзела Рэчы Паспалітай, астатняя частка Полацкага ваяводства далучана да Расійскай імперыі, было ўтворана Полацкае намесніцтва.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы межавала з Маскоўскай дзяржавай, на захадзе з Інфлянтамі і Віленскім ваяводствам, на поўдні з Менскім ваяводствам, на ўсходзе з Віцебскім ваяводствам[4]. Заходняя Дзвіна дзяліла ваяводства на дзве роўныя часткі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Падзелу на паветы ў Полацкім ваяводстве не было.
У склад Полацкага ваяводства ўваходзіла тры староствы (дзяржаўныя воласці):
а таксама прыватныя маёнткі.
Найбуйнейшыя гарады і мястэчкі: Асвея, Бешанковічы, Ула, Ушачы, Глыбокае, Дзісна, Дрыса, Друя і Лепель[5].
Іншыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Герб ваяводства — «Пагоня» ў белым полі. Харугва — белага або ружовага[6] колеру.
Ваяводскі мундзір быў аднолькавы са смаленскім — малінавы кунтуш і цёмна-сінія жупан і адвароты.[4]
Да 1654 года — 185 632 жыхароў.[7]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 34—39. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- ↑ а б Województwo połockie / S. 720
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства // ЭВКЛ — С. 448.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства — С. 446.
- ↑ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Невядомая вайна: 1654—1667
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Полацкае ваяводства // Насовіч В. Л. Полацкае ваяводства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Мацук А. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. — Мн.: Беларуская навука, 2014.
- Полоцкое воеводство // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. T. V : Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek Архівавана 18 жніўня 2022. / IH PAN; pod red. Henryka Lulewicza, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P. Romaniuka. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2018. 305, [1] s. ISBN 978-83-65880-49-9
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.