Раманскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанне ў свеце раманскіх моў
Французская Іспанская (кастыльская) Партугальская Італьянская Румынская

Раманскія мовы – група цесна звязаных моў, якія вядуць сваё паходжанне ад лацінскай мовы, уваходзяць у сям’ю індаеўрапейскіх моў. Тэрмін «раманскія мовы» паходзіць ад выраза «romanica loqui» («мовіць на рымскі манер»), што паказвае паходжанне тых моў.

Мовы і іх распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Правансальская, французская, італьянская, сардская, рэтара-раманская, румынская, малдаўская, партугальская, каталонская, іспанская (кастыльская), аквітанская, галіцыйска-партугальская, карсіканская, астурыйская, арагонская.

Геаграфія раманскіх моў у Еўропе

Нацыянальныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Раманскія мовы маюць нацыянальны статус у шэрагу краін, гэта французская мова, на якой размаўляе прыкладна 98 млн. чалавек у Францыі, Канадзе і частках Афрыкі; італьянская мова, на якой размаўляюць прыкладна 65 млн. чалавек у Італіі, Швейцарыі і частках Афрыкі; партугальская мова, на якой размаўляе каля 137 млн. чалавек у Партугаліі, Бразіліі і розных частках Азіі. Іспанская мова, на якой размаўляе прыкладна 231 млн. чалавек у Іспаніі, Паўднёвай Амерыцы, на розных частках Карыбаў і мова румынская, на якой размаўляюць каля 25 млн. чалавек у Румыніі і на Балканскім паўвостраве. Таксама тыя мовы распаўсюджаны сярод іспанамоўных у ЗША, італьянамоўных у Аргенціне, румынамоўных у краінах былой Югаславія і г. д.

Ненацыянальныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя раманскія мовы функцыянуюць як ненацыянальныя, мясцовыя гаворкі ці мовы. Гэта рэтара-раманская мова, якая складаецца з дыялектаў у Швейцарыі, дзе яна завецца раманьш і паўночнай Італіі, дзе яна завецца ладзіна ці фрыўльская.

У паўднёвай Францыі на правансальскай мове ці Окетан, гавораць прыкладна каля 12 млн чалавек. Раней то была літаратурная мова, зараз складецца з серыі лакальных дыялектаў.

Па каталонску гавораць 5 мільёнаў чалавек у іспанскай правінцыі Каталонія, што на беразе Міжземнага мора, на мяжы з Францыяй у Валенсіі. На ёй таксама размаўляюць у Альгьеро, Сардзінія, на Балеарскіх астравах, і на Перынейскім перавале Аран, Французскім рэгіёне Русільён і ў княстве Андора. З Сярэднявечча, каталонская мова была цесна ўзаемазвязана з паўднёвымі дыялектамі фарнузскай мовы.

Сардская мова з’яўляецца агульным найменнем групы Раманскіх моў, на якіх гавораць у Сардзініі каля 1 млн чалавек. Сардская мова мае асаблівую цікавасць з боку вучоных з-за архаічнай характарыстыкі гэтага дыялекту, напрыклаклад захаванне лацінскага гуку k, у той жа час як у іншых мовах ён палаталізаваўся (напрыклад, Сардскае «kelu» з французскай «ciel», італьянскай і Іспанскай «cielo», і румынскай «cer»).

Ладзіна, таксама званая Юдэа-Раманская альбо сефардзік, з’яўляецца гутарковай для яўрэяў у Стамбуле, Салоніках і іншых месцах Міжземнага мора. Яна ўтварылася ў XVI стагоддзі ад іспанскай мовы. Яна сфарміравана яўрэямі — бежанцамі з Іспаніі. Яны знайшлі прытулак у Асманскай Порце і мелі прывілегіі згодна султанскага эдыкта. Ладзіна ўвабрала ў сабе таксама элементы мовы турэцкай і грэчаскай, іўрыта.

Ад раманскіх крэолаў, бяруць пачатак такія так званыя «піджны», ці спрошчаныя гандлёвыя гаворкі, і крэольскія мовы, якія таксама распаўсюджаны па ўсім свеце. Прыкладамі з’яўляюцца гаіцянска і луізіянская французская крэольская мовы, як і разнатыпы мовы партугальскай, якую можна знайсці ў Макаа і Гоа.

На Балканскім паўвостраве захавалася арамунская мова, на якой размаўляюць качэўнікі-арамуны.

Далмацкая мова да нашага часу не дайшла. На ёй раней размаўлялі на ўсходнім узбрэжжы Адрыятычнага мора, і яна складалася з двух дыялектаў — рагузскага, вядомага толькі па некалькім дакумантам эпохі Сярэднявечча і веглійскага, які знік у 1898, калі загінуў на міне апошні яе носьбіт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вульгарная латынь[правіць | правіць зыходнік]

Народныя песні, надпісы часоў Рэспубліканскага Рыму сведчаць аб зменах у лацінскай мове сярод ніжэйшых слаёў грамадства, дзе яна пачала падвяргацца мадыфікацыі ў вымаўленні і граматыцы. Такім чынам стварылася рознасць паміж простай пісмовай мовай і мовай прывеліяванай. У перыяд рымскай экспансіі, такая лацінская мова, якая мела нозоў Вульгарная Латынь, разносілася ў далёкія правінцыі жаўнёрамі, гандлярамі і каланістамі.

Тым не менш не ўсе правінцыі былі раманізаваны адразу. Сіцылія і Сардзінія пачалі каланізавацца не раней за 238 ДХ, а Дакія – сучасная Румынія, не траплялі пад рымскую акупацыю да 100 ПХ. У розных правінцыях, людзі па-рознаму ўспрымалі лацінскую мову, падвяргаючы яе ўласнай мадыфікацыі згодна з фанетычнымі і граматычнымі асаблівасцямі сваёй уласнай мовы. Іберыйцы, напрыклад, змянялі лацінскую мовы адным шляхам, а Галы змянялі па-іншаму.

Покрыш Рымскай імперыі ў V стг., і перасяленні германскія плямёнаў, адрэзалі Рым ад яго правінцый і іншыя рэгіёны пачалі мадыфікаваць гутарковую латынь па сваім ўнікальным шляху.

Гісторыя французскай і правансальскай мовы[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі Гала-Рымскай, узнік падзел між поўначчу і поўднем, што было звязана з засяленнем поўначы германа-моўных франкаў, якія і далі назва поўначчы – "France». Тутай у Сярэднявеччы вельмі моцнай стала дыялектызацыя і развіццё сваіх уласных гутарковых формаў, у выніку чаго, некаторыя дыялекты пачалі лічыць цалкам адрознымі мовамі. Такімі мовамі сталі франьсьен, пікардыйская, нарманская, ларьянская і валонская. Паўднёвая Францыя, ці Правансаль, размаўлялі на лангедоцкай, аўвернацкай і шмат на якіх іншых дыялектах. Дыялект Парыжу стаў нацыянальнай мовай, дзякуючы палітычнаму прэстыжу сталечнага горада, і сёння ён з’яўляецца мадэлью для французскае мовы.

Гісторыя італьянскай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Дыялектныя варыянты ва паўстанні італьянскай мовы круцяцца вакол Гала-Італьянскага паўночнага захаду; паўночнаўсходняй ці Венецыянскай групы; цэнтральная дыялектная група, уключае дыялекты Тасканіі, Умбрыі, паўночны Лацыум (правінцыя Рыму), і Корсіка; і група дыялектаў поўдня ўлучае Абруцэзе-Неапалітанскі і Калабрыя-Сіцыліянскі. Канчатковы выбар на карысць гаворкі Тасканіі адбыўся праз моцны ўнёсак у культуру (напр. творы Дантэ) і палітычны прэстыж Фларэнцыі. Хоць выбар на карысць дыялекту Тасканіі быў найбольш прэстыжным у Італіі, Рымскі дыялект хутчэй стаў стандартнай мовай.

Гісторыя іспанскай і партугальскай мовы[правіць | правіць зыходнік]

На Іберыйскім паўвостраве, дзве мовы распрацоўваліся кожная са сваіх уласных дыялектаў. Тутай ёсць Галіцыйска-Партугальскі дыялект на паўночным захадзе, дыялекты ў цэнтры і на поўдні. Іспанская мова (якая ўнутры краіны завецца кастыльскай) выкшталтавалася ў цэнтры паўвострава паміж Леонам і Кастыліяй; Арагонская мова выкшталтавалася на ўсходзе, андалузійская на поўдні. Дыялект Лісабону супернічаў з дыялектам Рыа-дэ-Жанейра ў Бразіліі. У школах Амерыцы выкладаецца бразільскі варыянт мовы, а Еўропы – лісабонскі. Тая ж сітуацыя спасцігла і іспанскую мову, на якой размаўляюць у цэнтральнай Іспаніі, хоць мексіканская іспанская ёсць часта вывучаемай у паўночнаамерыканскіх школах.

Гісторыя румынскай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Румынская мовы выкштаўтавалася з шэрагу дыялектаў, такіх як Македона-Румынскі, на якім гукалі ў паўднёвай Македоніі, і Іста-Румынская, мова некалькіх тысяч людзей на ўсходзе тэрыторыі Харватыі і Сербіі.

Лінгвістычная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Падабенства і рознасць паміж раманскімі мовамі і іхнія адносіны да латыні можна бачыць у наступным сказе, які гучыць «Паэт кахае маладзіцу»:


Лацінская мова
Poeta puellam amat


Французская мова
Le poete aime la jeune fille


Італьянская мова
Il poeta ama la ragazza


Аксітанская мова
Lo poèta aima la chatona


Партугальская мова
O poeta ama a menina


Іспанская мова
El poeta quiere la muchacha


Румынская мова
Poetul iubeşte fata

Слова паэт было пазычана з грэчаскай мовы ў лацінскую мову, што падкрэслівае што не ўсе раманскія словы, нават калі яны пайшлі з латыні, з’яўляюцца першапачаткова італійскімі. Некаторыя словы могуць розніцца ў розных раманскіх мовах таму што яны былі запазычаны ад розных формаў у лацінскай мове, ці запазычаны ад сваіх уласных мовах. Некаторыя словы маглі быць запазычанымі з суседніх моў; напрыклад, іспанскае izquierdo, «левы» было запазычана ад баскаў, а румынскае sticla «шклянка для піцця» запазычана з моў славянскіх. Часта новыя словы былі ўспрыняты раманскіммі мовамі ад заваёўнікаў, напрыклад іспанскае aceite і партугальскае azeite, «олія», узята ад арабаў, а фрацузскае danser, «танчыць», і gagner «ураджай» было запазычана ад германцаў.

Сістэма граматыкі[правіць | правіць зыходнік]

Кірункам змянення латыні ў раманскіх мовах лічыцца змяншэнне лацінскіх формаў і выдаленне дыстынктыўных канчаткаў. Напрыклад, лацінскае слова porta, «дзверы» мае тры сынгулярных склона: намінатыў, вакатыў і аблятыў – porta; акузатыў portam; і генетыў і датыў portae. Сучасныя раманскія мовы тым не менш, карыстаюцца толькі адной сынгулярнай формай: французская porte, італьянская і партугальская porta, іспанская puerta. Рэшты раздзелы граматычныя ўлучаюць у сабе выдаленне сярэдняга роду, распрацоўку вызначанага артыкля, большае выкарыстанне прыназоўніка, больш строгі парадак у сказе, і ўзнікненне дапаможнага дзеяслову ў асобных часах.

Парадыгма дзеяслову[правіць | правіць зыходнік]

Французская ступень дзеяслову залежыць ад стану займенніка і стала абавязковай (параўнанне французскае je chante, «я пяю», з італьянскім canto); але ў цэлым лацінская парадыгма дзеяслову застаецца без змен.

Пакзальнай у фанетыцы стала страта апазіцыі паміж лацінскім доўгімі і кароткімі галоснымі, голас у інтэрвакальных безгалосных зычных, і страта ў некаторых мовах пад канец слогу і ў канцы слова літары s. Узнікненне ўзору тону вядзе да рэдукцыі, альбо страты мноства ненаціскных галосных у мноства больш акцэнтаваных мовах, такіх як гала-рамаскай і старой французскай. Таксама ёсць страта дыфтонгаў напружаных галосных у большасці раманскіх моў. Выключэннем тутай з’яўляецца Французская мова і партугальская, дзе галосныя перад зычнымі падвяргаюцца насалізацыі – напрыклад, французскае main, «рука» з партугальскім mao і іспанскім і італьянскім mano.

Значэнне гістарычнае[правіць | правіць зыходнік]

Латынь і вульгарная латынь была адзіным сродкам для выразу і запісу на працягу ўсяго ранняга Сярэднявечча, а першым сапраўды раманскім тэкстам з’яўляецца так званая Клятва ў Страсбургу, угада паміж двума нашчадкамі роду Шарлеманяў, датуецца 842.

Той дакумент прэзентуе стасункі паміж мацярынскай лацінскай мовай і раннімі раманскімі мовамі. То ёсць неацэнны дакумант, які адлюстроўвае лінгвістычныя змены, і з’яўляецца ўнікальнай крыніцай для гісторыкаў-лнгвістаў і крынікай для іхніх гіпотэзаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Anderson, James M., and Rochet, Bernard, Historical Romance Morphology (1978);
  • Auerbach, Erich, Introduction to Romance Languages and Literature (1961);
  • Elcock, W. D., The Romance Languages (1960);
  • Grandgent, C. H., An Introduction to Vulgar Latin (1907);
  • Hall, Robert, External History of the Romance Languages (1974);
  • Heatwole, O. W., A Comparative Practical Grammar of French, Spanish, and Italian (1956);
  • Iordan, Iorgu, and Orr, John, An Introduction to Romance Linguistics, Its Schools and Scholars, 2d ed. (1970);
  • Posner, R., The Romance Languages: A Linguistic Introduction (1970);
  • Pountain, C. J., Structures and Transformations: The Romance Verb (1983).