Перайсці да зместу

Рыкарду Кошта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рыкарду Кошта
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рыкарду Мігел Марэйра да Кошта
Нарадзіўся 16 мая 1981(1981-05-16)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Баавішта
Пасада спартыўны дырэктар
Маладзёжныя клубы
1992—2000 Партугалія Баавішта
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Партугалія Порту B 66 (12)
2001—2007 Партугалія Порту 75 (3)
2007—2009 Германія Вольфсбург 31 (5)
2010 Францыя Ліль 10 (1)
2010—2014 Іспанія Валенсія 87 (7)
2014—2015 Катар Аль-Сайлія 15 (1)
2015—2016 Грэцыя ПАОК 26 (0)
2016 Іспанія Гранада 14 (1)
2016—2017 Швейцарыя Люцэрн 33 (1)
2017—2019 Партугалія Тандэла 59 (3)
2019—2020 Партугалія Баавішта 31 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004 Партугалія Партугалія (да 21) 23 (0)
2004 Партугалія Партугалія (алімп.) 4 (1)
2005—2014 Партугалія Партугалія 22 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыка́рду Міге́л Марэ́йра да Ко́шта[3] (парт.: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 мая 1981, Віла-Нова-ды-Гая, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2005—2014).

Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Буавішты». Кар’ера ў «Порту» была вельмі станоўчай, гэта значыць Рыкарду перамог у Кубку УЕФА і Лізе чэмпіёнаў, і Міжкантынентальным кубку.

Улетку 2007 года перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн еўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Вюрцбургер». Той матч скончыўся з лікам 4:0 на карысць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.

У Бундэслізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 года ў матчы супраць леверкузенскага «Баера», дзе «Вольфсбург» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. 29 студзеня 2010 года Кошта перайшоў у французскі «Ліль»[4].

17 мая 2010 года было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасці вольнага агента, у іспанскі клуб «Валенсія». Кошта пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 года, хоць яго кантракт сканчваўся толькі ў чэрвені 2015 года[5]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клубам «Аль-Сайлія», аднак у клубе не затрымаўся і ўжо ў пачатку 2015 года далучыўся да грэчаскага клуба ПАОК.

У студзені 2016 года вярнуўся ў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы іграком «Гранады»[6]. У ліпені 2016 года датэрмінова скасаваў пагадненне з «Гранадай» і перайшоў у «Люцэрн», а ў ліпені 2017 года вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Тандэла». У ліпені 2019 года перайшоў у «Баавішту».

У жніўні 2020 года завяршыў кар’еру і стаў спартыўным дырэктарам «Баавішты».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў з 2005 года.

«Порту»:

«Вольфсбург»:

Зноскі

  1. Ricardo Costa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RICARDO COSTA miguel moreira // Argentine Soccer Database
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Кошта перешёл из «Вольфсбурга» в «Лилль» Архівавана 2 лютага 2010.. championat.ru
  5. Primera Division: Ricardo Costa leaves Valencia by mutual consent. Sky Sports
  6. Рикарду Кошта перешел в «Гранаду». by.tribuna.com